Стараются строители
gazeta 10-08-2012, 14:50 27 617 Навіны
12 жніўня сваё прафесійнае свята адзначаюць будаўнікі. З гэтай нагоды намеснік старшыні райвыканкама Леанід Іванавіч Лясовіч адзначае:
— Нагрузкі нашым будаўнікам дастаткова, усе спецыялізаваныя арганізацыі заняты на аб’ектах. “Міёрскі рамонтнік” абнаўляе жыллёвы фонд, будынкі РКБА, кінатэатра, райвыканкама. Работнікі ПМК-55 працуюць на саракакватэрным доме, новай малочнатаварнай ферме “Карпачова” ў ААТ “Пад’ельцы” і новай бальніцы ў райцэнтры.
Пакуль скарацілася ўзвядзенне дамоў у сельскай мясцовасці. Калі раней за год іх будавалі некалькі дзесяткаў, то сёлета адзін у ААТ “Пад’ельцы”, аднак на наступны год запланавана дзевяць. Вядзецца рэканструкцыя 19 ферм ва ўсіх гаспадарках.
Калі новая бальніца адчыніць дзверы для пацыентаў?
— Яе кошт па каштарыснай дакументацыі складае 110 мільярдаў рублёў. На гэты год выдзелена толькі 10 і яны асвойваюцца. Увядзенне бальніцы ў эксплуатацыю і яе адкрыццё плануецца ў наступным годзе пры ўмове паступлення грашовых сродкаў.
Будаўніцтва шматпавярховых дамоў будзе працягвацца?
— Заканчваюцца работы на саракакватэрным доме, што па вуліцы Ягора Томкі, у наступным годзе ставім задачу ўзвесці яшчэ адзін. Працуюць будаўнікі і ў Дзісне.
А наконт заробку будаўнікоў…
— У сярэднім ён 3 мільёны рублёў. Да канца года будзе павышацца.
Вашы пажаданні з нагоды свята.
— Усім будаўнікам і іх сем’ям зычу моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту, плёну ў працы!
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.