Пад кіраўніцтвам старшыні камітэта па будаўніцтве і архітэктуры аблвыканкама Уладзіміра Мікалаевіча Белавуса праведзены штаб па ўзвядзенні новай бальніцы. У яго рабоце ўдзельнічалі старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў, намеснік старшыні Леанід Іванавіч Лясовіч, генеральны дырэктар трэста “Полацксельбуд” Аляксандр Міхайлавіч Сямёнаў, дырэктар Наваполацкага філіяла праектнага інстытута “Віцебскграмадзянпраект” Мікалай Міхайлавіч Дрыгуноў, кіраўнік і спецыялісты ПМК-55 і інш.
Мэта мерапрыемства — аналіз будаўніча-мантажных работ на раённай бальніцы. Цяпер на гэтым аб’екце робіцца ліўнёвая каналізацыя. Рабочыя ПМК-55 вядуць дэмантаж жалезабетонных пліт, якія прыйшлі ў нягоднасць. Муляры займаюцца цаглянай кладкай.
Пастаўлена задача ў першым паўгоддзі асвоіць 10 мільярдаў рублёў.