Сабраліся ў лес па грыбы-ягады – паклапаціцеся пра ўласную бяспеку.
Важна папярэдзіць родных і блізкіх, куды дакладна ідзяце і калі плануеце вярнуцца. Лепш прыйсці дадому на гадзіну раней, чым на дзве пазней.
Паход у лес – дастаткова інтэнсіўная фізічная нагрузка, асабліва для людзей сталага ўзросту. Таму з сабой трэба ўзяць неабходныя медыкаменты, а таксама пітную ваду. Пакладзіце ў рукзак запалкі ў воданепранікальнай упакоўцы, дажджавік, невялікі запас ежы і грошай. Поўнасцю зарадзіце мабільны тэлефон. Апраніце яркае адзенне.