Вывучана гатоўнасць школ да новага навучальнага года. У некаторых, нягле-дзячы на падпісаныя пашпарты гатоўнасці, выяўлены недахопы.
За тры тыдні да пачатку навучальнага года праверылі агульнаадукацыйныя ўстановы Гарадоцкага, Аршанскага, Полацкага, Лёзненскага, Талачынскага, Шумілінскага раёнаў і горада Віцебска.
У некаторых школах не былі завершаны рамонты будынкаў, унутраных памяшканняў, спартыўных пляцовак, работы па добраўпарадкаванні тэрыторый, не даўкамплектаваны вучэбным абсталяваннем класы.
Па ўсіх выяўленых недахопах мясцовым органам улады прапанавана прыняць адпаведныя меры рэагавання.