Госконтроль информирует

Госконтроль информируетКрытыка патрабуе рэагавання
Па выніках праверкі выканання ў 2016 годзе патрабаванняў Указа №630 выяўлена 7 фактаў несвоечасовага рэагавання на крытычныя публікацыі ў СМІ.

 

Так, КУП "Аршанская спецаўтабаза" на матэрыял аршанскай газеты "Па дарозе — толькі пешшу" даслала адказ на 21 дзень пазней за ўстаноўлены месячны тэрмін. На публікацыю "Хто адновіць дарожнае пакрыццё?" прамарудзілі на 135 дзён, "Навошта прыбралі смеццевыя бакі?" — на 33.
У Глыбоцкім раёне паводле матэрыяла "Чые магазіны лепшыя" мясцовае спажывецкае таварыства з інфармацыяй у "Віцебскія весткі" спазнілася на 10 дзён.


У адрас старшынь Аршанскага, Віцебскага, Шумілінскага райвыканкамаў, а таксама праўлення аблспажыўтаварыства накіраваны пісьмы аб прыняцці вычарпальных мер па недапушчэнні падобных парушэнняў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 5 службовых асоб. 

 

Пайшлі на хітрыкі
Асобныя юрыдычныя асобы, як высветлілася ў ходзе праверкі, не выконваюць ускладзеныя на іх пастановай Саўміна ад 06.11.2013г. №957 абавязкі па прадастаўленні ў райвыканкамы звестак аб невыкарыстоўваемых капітальных пабудовах і зямельных участках, дзе яны размешчаны, для ўключэння ў падатковы пералік.


Парушэнні зафіксаваны на тэрыторыі Віцебска, Сянно і Оршы, а таксама Віцебскага, Глыбоцкага, Дубровенскага, Міёрскага, Аршанскага і Пастаўскага раёнаў. Усяго выяўлена больш за 80 невыкарыстоўваемых капітальных пабудоў, якія належаць уключэнню ў падатковы пералік, што складае амаль 10% ад уключаных у яго. Як вынік, падатак на нерухомасць і зямельны падатак у дзесяцікратным памеры на іх не выплочваўся.


Для ўвільвання ад гэтых абавязкаў многія выключалі з падатковага пераліку невыкарыстоўваемыя аб'екты пасля прыняцця рашэнняў аб іх кансервацыі. Пры гэтым устаноўлена, што працэдуру ажыццяўлялі недзяржаўныя юрыдычныя асобы са згоды мясцовых органаў улады ў адносінах да аб'ектаў, па якіх прадугледжаныя заканадаўствам работы па кансервацыі фактычна не могуць выконвацца. Напрыклад, у Аршанскім раёне адзін з суб'ектаў гаспадарання быццам закансерваваў падкранавыя шляхі. На самой справе прадпрыемства такія работы не праводзіла. Адзінае, што выканана, — размешчана таблічка з найменнем аб'екта і інфармацыяй аб знаходжанні на кансервацыі і яе тэрміне.


Другая юрыдычная асоба такім чынам "закансервавала" драўляныя, металічныя і жалезабетонныя агароджы, вароты і асфальтавыя пакрыцці. Некаторыя паспрабавалі выключыць з падатковага пераліку невыкарыстоўваемую маёмасць шляхам складання несапраўдных дакументаў.
Напрыклад, у Сенненскім раёне адзін з суб'ектаў гаспадарання прад'явіў дакументы, на падставе якіх ён быццам бы арандуе сваім работнікам для ўласных патрэб за базавую велічыню ў месяц пяць будынкаў сталовых плошчай ад 144 м2 да 878,5м2, тры магазіны ад 170,3 м2 да 266,8м2, два склады 472,8м2 і 824,9м2 і павільён плошчай 49 м2. Пасля ўмяшальніцтва Камітэта вобласці дакументы адазвалі.


У сувязі з такімі парушэннямі Камітэт дзяржкантролю вобласці ўнёс у Камітэт дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь прапановы па ўдасканаленні заканадаўства. Так, патрабуюць канкрэтызацыі аб'екты, якія належыць уключаць у падатковы пералік, неабходна пашырыць спіс падстаў і дакументаў, неабходных для прыняцця рашэння аб выключэнні з яго невыкарыстоўваемай маёмасці, а таксама вызначыцца з аб'ектамі асноўных сродкаў, якія не належаць кансервацыі.


У ходзе кантрольных мерапрыемстваў прыняты меры па ліквідацыі дапушчаных парушэнняў. За выяўленыя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 6 работнікаў.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.