Для ўмацавання выканаўчай дысцыпліны, павышэння ролі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Указам № 630 устаноўлены патрабаванні Кіраўніка дзяржавы да суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці абавязкова адрэагаваць на апублікаваныя пра іх дзейнасць крытычныя матэрыялы.
Вынікі кантрольных мерапрыемстваў паказваюць, што ў вобласці наладжана сістэмная работа ў дадзеным накірунку. Аднак ёсць парушэнні норм Указа № 630. У ходзе маніторынгу выяўлена дзесяць фактаў несвоечасовага інфармавання рэдакцый “Аршанская газета”, “Герой працы” Шумілінскага раёна, “Наша Талачыншчына” і “Віцебскія весткі” пра прынятыя меры па апублікаванай крытыцы. Не выканалі патрабаванні ААТ “Росский Селец”, Пішчалаўскі сельскі выканаўчы камітэт, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама, Гандлёвы дом “Орыс”, “БПС-Ашчадбанк”, Шумілінскае райспажыўтаварыства, філіял “Оршаводаканал”, Віцебская гарадская ЖКГ і “Знамя индустриализации”. У сувязі з гэтым да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты шэсць службовых асоб.
Нагадваем, што згодна з абзацам 3 пункта 2 Указа № 630 кіраўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый абавязаны інфармаваць адпаведныя СМІ пра прынятыя меры на працягу месяца з моманту апублікавання ці выхаду ў эфір матэрыялаў. За невыкананне патрабаванняў па няўважлівых прычынах вінаватыя прыцягваюцца да дысцыплінарнай адказнасці, іх могуць нават вызваліць ад займаемай пасады.