На Миорщине прошел республиканский субботник

 Падчас рэспубліканскага суботніка работы разгарнуліся ў кожным куточку Міёршчыны. У цэнтры ўвагі жыхароў раёна – жывёлагадоўчыя аб’екты, тэрыторыі прадпрыемстваў і ўстаноў і прылеглыя да іх, грамадскія могілкі і месцы воінскай славы. Добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку на зямлі, азеляненнем займаліся каля 5,3 тысячы чалавек.

Раніцай карэспандэнты газеты завіталі на малочнатаварны комплекс «Карпачова» СУП «Чэрасы», дзе рамонтам драўлянага насцілу ў прафілакторыі для цялят займалася каманда работнікаў райвыканкама на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Валерыем Драба і намеснікамі старшыні райвыканкама Аляксандрам Жуком і Яўгенам Нікалаёнкам. Пільная ўвага да сельскагаспадарчых аб’ектаў – аператыўная рэакцыя на даручэнне Прэзідэнта, якое дадзена напярэдадні падчас нарады, прысвечанай пытанням устойлівага развіцця ў Віцебскай вобласці. Навесці парадак неабходна да 7 лістапада. Аднак гэта не адзіны цэнтр прыцягнення.

– Увесь Міёрскі раён – працоўныя калектывы, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, работнікі райвыканкама – далучыліся да рэспубліканскага суботніка. Мы прывыклі талакой наводзіць парадак. Кожны жыхар у першую чаргу клапоціцца пра дом і двор, дзе жыве, працоўныя калектывы – пра тэрыторыі, дзе занятыя. Але ёсць яшчэ месцы агульнага карыстання, дзе неабходна аказаць дапамогу, – заўважае Валерый Драба. – Фронт вялікі, але мы, жыхары Міёршчыны, работы не баімся. Нам па сілах выканаць задачы, якія перад намі стаяць.

 Агульнымі намаганнямі брыгады хутка замянілі падлогу ў памяшканні прафілакторыя. На месцы старых дошак паклалі новыя. Маладняк можа спраўляць наваселле.

На добраўпарадкаванні тэрыторыі МТФ у вёсцы Орцы працавала каманда ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка Івана Юрашака. Усталявалі 170 метраў пагонных агароджы.

– Паўсюль павінен запанаваць парадак, – аналізуе даручэнне кіраўніка дзяржавы дырэктар СУП «Чэрасы» Алег Януковіч. – Да выканання задач мы прыступілі менш чым праз суткі. Сёння ўжо працуюць на добраўпарадкаванні тэрыторый на мехдвары, на фермах гаспадаркі.

Дружна выйшлі на рэспубліканскі суботнік прадстаўнікі самага шматлікага калектыву раёна – ТАА «Металапракатная кампанія». Добраўпарадкоўвалі тэрыторыі завода, жыллёва- га фонду, а таксама навялі парадак ля абеліска ў вёсцы Камянполле.

Актыўна і творча падышлі да суботніка на прылеглай да ЦКіНТ тэрыторыі работнікі культуры. Справа кіпела. Дружна працавалі медыкі, хутка папрыгажэла на прылеглых тэрыторыях сіламі работнікаў усіх структурных падраздзяленняў ЦРБ, у тым ліку Язненскай, Даўгінаўскай і Новапагосцкай амбулаторый урача агульнай практыкі і Дзісненскай бальніцы сястрынскага догляду.

Прыбралі лісце ў парку ля магазіна «Капеечка» выратавальнікі. Папрацавалі ў садзе на прылеглай тэрыторыі работнікі мясакамбіната.

Разгарнуліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторый сельсаветаў. У Павяцкім стала чысцей і ўтульней ля будынка сельвыканкама, уборку могілкаў арганізавалі ў Новым Двары. Масава далучыліся да суботніка жыхары Мікалаёўскага сельсавета. У Шарагах прыбралі апалую лістоту ў парку ля абеліска, высеклі хмызняк уздоўж аўтатрасы. Вучні і педагогі разам з загадчыкам сельскага клуба навялі парадак ля пахавання партызан у Пушчы і на могілках Рэдзькава.

 Працавалі на тэрыторыі брацкай магілы і царквы ў Лявонпалі Узмёнскага сельсавета. Удзельнічалі ў суботніку мясцовыя жыхары, сярод якіх нават асобы, не занятыя ў эканоміцы. Месцы воінскай славы прыбіралі і ў Новапагосцкім сельсавеце, а таксама тэрыторыі населеных пунктаў. Талакой шчыравалі працоўныя калектывы сельвыканкама, устаноў адукацыі, культуры. На добраўпарадкаванні помнікаў і абеліскаў, грамадзянскіх могілак зрабілі акцэнт працоўныя калектывы і шэфы ў Міёрскім сельсавеце. Калектыў сельвыканкама разам з работнікамі СУП «Чэрасы» ўдзельнічалі ў акцыі добрых спраў: наведалі адзінока пражываючую пенсіянерку, абкасілі ёй тэрыторыю, склалі дровы і вывезлі смецце.

Дружна выйшлі на суботнік жыхары Дзісны. Азелянялі тэрыторыі ля Дзісненскай БСД і пахавання мірных жыхароў часоў Вялікай Айчыннай вайны на чале са старшынёй гарвыканкама пад кіраўніцтвам работнікаў лясгаса прадстаўнікі працоўных калектываў.

Усяго ў рэспубліканскім суботніку паўдзельнічалі 5 302 жыхары Міёршчыны, з якіх 275 далучаных асоб. Прадпрыемствы і арганізацыі перададуць 27,5 тысячы рублёў для наступнага пералічэння. Палова гэтых сродкаў будзе накіравана на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі. Другая палова застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў. Віцебскі аблвыканкам скіруе гэтыя сродкі на ўзвядзенне памятнага знака «Працоўнай славы» на перакрыжаванні вуліц Заслонава і Грыўцаўца ў Оршы. 

 

 Людміла ВАРОНА, першы сакратар РК ГА БРСМ:
 – Моладзь Міёршчыны не застался ў баку ад рэспубліканскага суботніка, добраўпарадкуе тэрыторыі горада і на працягу года. Кожны прыбраны куточак – гэта праява любові да сваёй малой радзімы. Ганарымся, што наша моладзь стварае чысціню і ўтульнасць для роднай Беларусі! 

Алена Вороніна.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА і прадастаўлены арганізацыямі і сельсаветамі.

 

0 комментариев

Добавить комментарий