"По максимуму открыть въездные пути в город" - такую задачу на республиканский субботник поставил глава района Сергей Семенычев перед трудовыми коллективами Миор

По максимуму открыть въездные пути в город. Такую задачу на республиканский субботник поставил глава района Сергей Семенычев перед трудовыми коллективами Миор. По всем направлениям вырубали древесно-кустарниковую растительность. Кроме того, наводили порядок на улицах Кирова и Изварина. Корреспонденты газеты пообщались с участниками субботника, а их по району вышло свыше 5 тысяч человек.

Па максімуме адчыніць уязныя шляхі ў горад. Такую задачу на рэспубліканскі суботнік паставіў кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў перад працоўнымі калектывамі Міёр. Па ўсіх накірунках высякалі драўнінна-хмызняковую расліннасць. Акрамя таго, наводзілі парадак на вуліцах Кірава і Ізварына. Карэспандэнты газеты пагутарылі з удзельнікамі суботніка, а іх па раёне выйшла звыш 5 тысяч чалавек.

Наш маршрут стартуе з чыгуначнага пераезду, дзе на ўборцы прыдарожнай паласы з боку Браслава разам з кіраўніцтвам раёна шчыруюць супрацоўнікі райвыканкама і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Лоўка высякаюць хмызняк і падграбаюць мінулагоднюю лістоту, усё смецце адразу грузяць у трактар і ззаду застаецца чыстая дагледжаная пляцоўка.

Запрашае ўсіх жыхароў раёна далучыцца да агульнага марафону па добраўпарадкаванні тэрыторый старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў:

– Заўсёды прыемна навесці парадак вясной, каб усе нашы госці заўважылі, які прыгожы ў нас горад. Давайце добраўпарадкуем наш родны край разам!

Падхоплівае эстафету старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, віншуючы ўсіх з суботнікам:

– Гэта добрая традыцыя, якую заклалі нашы бацькі, – выходзіць усёй краінай наводзіць парадак у сваім горадзе, ля дарогі. Мы актыўна яе падтрымліваем, бо жадаем, каб наша краіна была чыстая, квітнеючая, акуратная. Канешне, многае робяць камунальныя службы, аднак яны не ў стане справіцца з вялізным аб’ёмам работ. Прыгожы горад складаецца з прыгожых вуліц, прыгожая вуліца – з прыгожых дамоў. Калі кожны з нас навядзе парадак ля свайго жылля – будзе чыста і ўтульна ў горадзе і ўсёй краіне.

Крыху далей на ачыстцы прыдарожнай паласы працуюць работнікі ДРБУ № 203. Начальнік Руслан Смірноў заўважае, што на іх рахунку ўсе 820 кіламетраў дарог у раёне і высечка драўнінна-хмызняковай расліннасці – пастаянны клопат калектыву. Аднак рэсурсаў на ўсё не хапае, таму ў дапамогу вялікая дружная каманда з розных працоўных калектываў. Сёння сілы прадпрыемства раздзяліліся: хтосьці працуе тут, занята брыгада на ўкладцы асфальта ў Чэрасах, а тры чалавекі яшчэ з ночы пачалі сыпаць шляхі пясчана-солевай сумессю, каб папярэдзіць галалёд. Да таго ж фарміруюць абочыны і ўбіраюць смецце. На сваёй тэрыторыі парадак навялі даўно, засталося пачакаць цёплага надвор’я, каб разбіць кветнікі.

Непадалёк жвава ўзяліся за справу 35 чалавек з філіяла «Міёрскі камбікормавы завод». Гэта добрая нагода разам папрацаваць, а затым пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы за чаяваннем. Дырэктар Юрый Гайлевіч падкрэслівае, што на тэрыторыі прадпрыемства чысціня падтрымліваецца заўсёды:

– Кожны супрацоўнік прыводзіць у парадак сваё рабочае месца і прылеглы да яго ўчастак. А добраўпарадкоўваць грамадскія месцы – агульная задача жыхароў Міёршчыны.

Дружна выйшлі на суботнік калектывы Металапракатнай кампаніі і мясакамбіната, дзе вытворчасць не спыняецца і выхаднымі днямі. Як заўважае галоўны інжынер завода Алег Грэцкі, бадай, не засталося ні аднаго чалавека, які б ні быў задзейнічаны ў добраўпарадкаванні тэрыторыі. А іх 650!

На суботніку займаліся добраўпарадкаваннем жылфонду і ачысткай прыдамавой тэрыторыі, фарбавалі бардзюры і раўнялі тратуарную плітку каля 70 чалавек. Кіпела работа і на камбінаце, дзе чысцілі і падмяталі двор. Адміністрацыя пад кіраўніцтвам дырэктара Івана Сушко, дэпутата абласнога Савета, прыбірала ўчастак дарогі ад могілак да павароту на Масеўцы.

– Толькі ўсе разам мы зможам зрабіць наш край больш чыстым, утульным і цудоўным. Добраўпарадкоўваем уязныя вароты ў горад, бо гэта яго імідж і твар. Удвая важна далучыцца да агульнай справы напярэдадні святочных дат – 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і абласнога фестывалю працаўнікоў сяла «Дажынкі-2026», – акцэнтуе ўвагу Іван Генадзьевіч.

Ля ўязнога знака ля аўтазаправачнай станцыі шчыруюць камунальныя работнікі. Падсыпаюць зямлю і рыхтуюць тэрыторыю да пасадкі газоннай травы. І гэта не адзіны фронт работ на сёння. Іх калегі ліквідуюць аварыйныя дрэвы і падмятаюць па вуліцы Ізварына, фарбуюць жалезабетонную агароджу па Кірава. Дарэчы, тут вялікая каманда з розных устаноў сацыяльнай сферы – усяго 59 чалавек. Нібы канвеер: зачышчаюць, абмятаюць, фарбуюць. Працуюць і на рабочых месцах. Начальнік аддзела закупак УП ЖКГ Сяргей Грыц паведамляе, што робяць якасна, надоўга.

Член Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Максім Філіповіч дзеліцца:

– Вясна – час абнаўлення і ўсе мы выйшлі абнавіць наша жыццё, нашы тэрыторыі і навесці прыгажосць. Як для сябе, так і для гасцей. Упершыню пабываўшы ў новым горадзе ці вёсцы, фарміруеш сваё меркаванне пра яго, зыходзячы са знешняга выгляду, а ўжо затым дапаўняеш яго іншымі складнікамі. Калі чалавек жыве ў прыгожым і дагледжаным месцы – гэта азначае павагу да сябе і іншых.

Працавалі на высечцы і ўборцы драўнінна-хмызняковай расліннасці калектывы УП «Чэрасы» і РАНС. Дзесьці навялі парадак напярэдадні суботніка.

У зоне ўвагі кіраўніцтва сельвыканкамаў, супрацоўнікаў арганізацый і прадпрыемстваў і вясковага насельніцтва былі прыдарожныя палосы, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны і грамадскія могілкі, месцы адпачынку і агульнага карыстання. Парадак запанаваў паўсюль. 

Алена ВАРОНІНА.
Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий