Госконтроль: Ненадлежащий порядок, нехватка кормов и прочее

Полацкі міжраённы камітэт праверыў 12 сельгасарганізацый Міёрскага, Верхнядзвінскага, Полацкага, Ушацкага і Браслаўскага раёнаў.

У ліку выяўленых недахопаў – недастатковы парадак на жывёлагадоўчых аб’ектах і прылеглых да іх тэрыторыях, несвоечасовыя рамонт аб’ектаў і іх падрыхтоўка да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы, парушэнні тэрмінаў унясення звестак у дзяржаўную інфармацыйную сістэму ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці жывёл, адсутнасць у іх ідэнтыфікацыйных бірак; групавое ўтрыманне цялат прафілакторнага перыяду, недастатковасць канцэнтраваных кармоў.

Усім суб’ектам гаспадарання выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, праінфармаваны райвыканкамы і інспекцыі ветнагляду. Выпраўленне недахопаў на кантролі. 

0 комментариев

Добавить комментарий