Госконтроль: плохо кормят и заботятся

 Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю праверыў сельгас-арганізацыі Полацкага і Ушацкага раёнаў.

Парушэнні выяўлены ў кожнай з дзевяці абследаваных гаспадарак пры правядзенні ў лістападзе – снежні летась і студзені сёлета маніторынгу па выкананні тэхналагічных рэгламентаў жывёлагадоўлі ў перыяд зімова-стойлавага ўтрымання.

Найбольш распаўсюджаныя – невыкананне рацыёнаў кармлення і патрабаванняў пры выбіранні кармоў са сховішчаў, поўная ці частковая адсутнасць агароджы ля ферм і загонаў унутры памяшканняў, несвоечасовая ўборка гною, беспарадак унутры жывёлагадоўчых памяшканняў і на прылеглых тэрыторыях.

Суб’ектам гаспадарання выдалі рэкамендацыі, як выправіць сітуацыю. Для рэагавання, у тым ліку прыцягнення да адказнасці вінаватых службовых асоб і недапушчэння падобных фактаў у іншых гаспадарках, праінфармаваны Полацкі  і Ушацкі райвыканкамы.

***

На працягу звыш чатырох месяцаў жыхары аднаго са шматкватэрных дамоў гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна не маглі дабіцца ад арганізацыі ЖКГ накіравання ў разліковы цэнтр інфармацыі аб адсутнасці ў іх доме інжынернай сістэмы рэцыркуляцыі гарачай вады. Гэта дае ім права на аплату паслуг гарачага і халоднага водазабеспячэння і водаадвядзення з улікам 10 % зніжкі. Пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю зроблены пераразлік за тры гады.


Фота для ілюстацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.