У животноводов — подготовка к зиме

23 жніўня на чарговым пасяджэнні райвыканкама асноўная ўвага была звернута на абмеркаванне пытання "Аб падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да зімова-стойлавага ўтрымання статка". Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі П. В. Пятроў адзначыў, што за перыяд з пачатку года вытворчасць валавой прадукцыі ферм зменшылася на 2,7%, у тым ліку малака-на 5,7%, пры гэтым буйной рагатай жывёлы і свіней вырашчана крыху больш. На 1 жніўня колькасць БРЖ склала 38860 галоў, у тым ліку 11050 кароў, што на 2,1% больш леташняга, свіней утрымліваецца 14662 пры павелічэнні на 0,7%. Прыплод цялят склаў 9078 з павелічэннем на 1,2%, парасят атрымана 10410, плюс 1,4%.

 

Нізкі ўзровень вытворчасці валавой прадукцыі жывёлагадоўлі ў ААТ "Наўгароды" і ВУПКУ "Юбілейны". Малыя прывагі кормнікаў у КУП "Язна".

Усе гаспадаркі прыступілі да падрыхтоўкі жывёлагадоўчых аб'ектаў да зімова-стойлавага ўтрымання статка. На 15 жніўня прадэзінфіцыраваны і пабелены 64 кароўнікі ці 81% памяшканняў, гатовы прыняць жывёлу 87 цялятнікаў са 115.

На зімоўку нарыхтавана па 16,4 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў, назапашванне іх працягваецца. Аднак нізкай якасці сена і сянаж у КУП "Язна", ААТ "Наўгароды", "Узмёнскі край", "Пад'ельцы" і "Мерыца" з-за малога ўтрымання караціну.

 

На пасяджэнні ў адрас асобных гаспадарак выказана крытыка за недастатковую падрыхтоўку памяшканняў для пастаноўкі статка: тэрыторыі не агароджаны, не створаны выгульныя пляцоўкі, не пабелены будынкі для рамонтных цялушак. У ААТ "Наўгароды" не закончаны рамонт гноевыдалення ў Юндзялове і Белеўцах.

Недастаткова работнікаў жывёлагадоўлі ў ААТ "Дрыгучы", "Папшулі", "Наўгароды", "Гвардзейскі", ВУПКУ "Юбілейны". Патрэбны ветурачы "Гвардзейскаму" і "Узмёнскаму краю".

Райвыканкам адзначыў недастатковую работу ААТ "Наўгароды" і ВУПКУ "Юбілейны" па забеспячэнні паказчыкаў валавой вытворчасці, КУП "Язна", ААТ "Наўгароды" і ВУПКУ "Юбілейны" — па ўтрыманні цялят, КУП "Язна", ААТ "Наўгароды", "Узмёнскі край", "Пад'ельцы" і "Мерыца"—па забеспячэнні якасці грубых кармоў, ААТ "Дрыгучы", "Мікалаёўскі", "Любінова", "Наўгароды" і "Узмёнскі край"—па заканчэнні рамонтных работ. Запатрабавана ад кіраўніцтва УП "Цітова", ААТ "Наўгароды", "Узмёнскі край", "Мерыца", ВУПКУ "Міёрскі" і "Юбілейны" паскорыць добраўпарадкаванне жывёлагадоўчых аб'ектаў. Вызначаны задачы іншых сельгаспрадпрыемстваў па падрыхтоўцы аператараў даення, па замацаванні спецыялістаў галіны.

 

Падрыхтоўчыя работы павінны быць закончаны да 1 верасня, пасля гэтай даты пачынаецца пастаноўка статка ў памяшканні. Тэрмін завяршэння добраўпарадкавання і агароджвання ферм — 10 верасня. Да 1 кастрычніка плёначнікі неабходна ўзвесці ва УП "Цітова", ААТ "Папшулі" і "Наўгароды". Кіраўнікам ААТ "Пад'ельцы", "Любінова" і "Мерыца" даручана накіраваць на  вучобу спецыялістаў рэзерву тэхнікаў-асемянатараў.

 

Сярод іншых задач — падрыхтоўка кормараздатчыкаў, яны павінны быць гатовы да работы да 10 верасня, фарміраванне груп раздою, працяг рэканструкцыі вызначаных для гэтага памяшканняў.

Валавая вытворчасць малака павінна быць забяспечана не менш, чым на ўзроўні мінулага года, рэалізацыя экстры — не менш за 70% надояў.

Пачатак зімова-стойлавага перыяду ўтрымання статка — 1 кастрычніка.

Канкрэтныя задачы пастаўлены перад райсельгасхарчам, племстанцыяй, ветэрынарнай станцыяй.

 

Забяспечыць плацяжы

 

Пры абмеркаванні пытання "Аб уплаце плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе" адзначана, што за 7 месяцаў сёлета суб'екты гаспадарання раёна забяспечылі паступленне бягучых плацяжоў у названы Фонд на ўзроўні 87,2%. Недаатрымана больш за 7 млрд. рублёў страхавых узносаў. Пратэрмінаваную запазычанасць пагасіла толькі ААТ "Туркова". Вялікія прэтэнзіі ў гэтым напрамку да райаграсэрвісу, ААТ "Аўтатранспартнае прадпрыемства №15", "Міёрскі камбінат бытавога абслугоўвання". Не спраўляюцца з бягучымі плацяжамі ААТ "Мерыца", "Чэрасы", "Наўгароды", КУП "Язна", ВУПКУ "Юбілейны". На пасяджэнні заслуханы тлумачэнні кіраўнікоў гэтых і шэрагу іншых прадпрыемстваў па выпраўленні становішча. У прынятым рашэнні вызначаны напрамкі работы па актыўным папаўненні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, бо з гэтым прама звязана налічэнне і выплата пенсій, сацыяльная падтрымка насельніцтва. Начальніку райсельгасхарчу даручана прыняць меры дысцыплінарнай адказнасці да кіраўнікоў, якія не забяспечылі ўплату бягучых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Запатрабавана штомесяц аналізаваць работу па напаўненні Фонду, заслухоўваць справаздачы кіраўнікоў гаспадарак, што не спраўляюцца з гэтай задачай.

 

Мнагадзетныя сем'і

 

Райвыканкам прыняў рашэнне выдаць пасведчанні мнагадзетнай сям'і Кацярыне Іванаўне Альхімовіч з аграгарадка Язна, Андрэю Антонавічу Аніську з аг. Чэрасы, Ірыне Мацвееўне Грэцкай і Вераніцы Станіславаўне Грэцкай з Міёр, Святлане Мікалаеўне Трыфан з в. Дворышча.

 

Іншыя пытанні

 

Райвыканкам прыняў рашэнне аб прадастаўленні аднаразовых субсідый на набыццё жылых памяшканняў, разгледзеў пытанні аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама па жыллёвых пытаннях, прыватызацыі жылля, прадастаўленні службовага жылля.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.