Мужчина понес наказание за неуплату алиментов

 На працягу паўгода тата ўхіляўся ад уплаты аліментаў на ўтрыманне непаўналетняга сына, што пацягнула крымінальную адказнасць. Для мужчыны гэта не ўпершыню. 

Штомесяц плаціць аліменты ў памеры 
25 % ад заробку, але не менш за 50 % бюджэту пражытковага мінімуму на ўтрыманне сына 2015 года нараджэння Дзяніса (імя зменена) абавязаў суд у красавіку 2020-га. У 2023-м асудзілі за ўхіленне ад выканання прызначанага абавязку. Пакаранне адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу. Сёлета зноў давялося адказваць перад судом. 
– З 1 студзеня па 28 мая і з 10 па 30 чэрвеня Дзяніс не быў афіцыйна працаўладкаваны, за дапамогай у працаўладкаванні ў адпаведныя органы не звяртаўся, у добраахвотным парадку сродкі на ўтрыманне сына не перадаваў, – расказвае намеснік пракурора Святлана Раманоўская. – Непрацяглы перыяд – з 29 мая па 9 чэрвеня – Дзяніс працаваў у адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна, адкуль быў звольнены за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Аднак і на гэты час не прыняў належных мер для ўтрымання з заробку аліментаў. Сума запазычанасці за шэсць месяцаў склала звыш 1 350 рублёў. 
Сваю віну Дзяніс прызнаў. Прыгавор суда – абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на два гады. 

Падрыхтавала
Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

0 комментариев

Добавить комментарий