Миорчанин через год снова оказался в зале суда

Миорчанин через год снова оказался в зале судаАсуджаны за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання міярчанін праз год зноў апынуўся ў зале суда.Міхаілу (імя зменена) хутка 29. Дзень нараджэння сустрэне ў папраўчай установе. А мог бы адзначаць сваё свята дома з жонкай і маленькім дзіцём. Упершыню малады мужчына адказваў перад судом у лютым мінулага года. З-за рэўнасці ўдарыў нажом знаёмага, які дапамагаў іх сям'і з пераездам. Збор рэчаў суправаджала распіццё спіртнога. 

 

Алкаголь разагрэў негатыўнае пачуццё. Пасля бакі пры-мірыліся. Вінаватага пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.


Ад Міхаіла патрабавалася належным чынам адбываць пакаранне. У ліку правіл—не ўжываць спіртное. Некалькі разоў міліцыянеры, што правяралі судзімага дома пасля дзесяці вечара, заставалі яго ў нецвярозым стане. Яшчэ адно абавязковае патрабаванне—з'яўляцца на рэгістрацыю ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю раённага аддзела ўнутраных спраў. І гэты пункт парушыў. Аднойчы завітаў у РАУС у стане алкагольнага ап'янення.
Міхаіл ведаў, што ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь ёсць артыкул 415, які прадугледжвае адказнасць за ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. Пра гэта нагадалі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, калі ставілі на ўлік.


Мала ведаць—трэба выконваць. З апошнім узніклі праблемы. Спачатку за парушэнне ўстаноўленых правіл Міхаіл атрымліваў вымовы, пасля вынеслі афіцыйнае папярэджанне. І ў выніку—прыгавор суда. Два гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.


Аляксандр МАРЦІНЧЫК,

намеснік пракурора.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.