Авторизация
 

Падарунак на юбілей — судзімасць

+
Подарок на юбилей — судимостьСёлета Пятру (гэтае і наступныя імёны зменены) споўнілася 40 год. Каб накрыць стол да сваёй круглай даты, ён вырашыў украсці цяля ў гаспадарцы, дзе працаваў. За дапамогай у ажыццяўленні задуманага звярнуўся да былой сужыцельніцы Алены і яе 24-гадовага сына Дзяніса. Сам мужчына раней не быў судзімы, а вось яго памагатыя "плямы" ў біяграфіі мелі.
 
Дзяніса двойчы асуджалі за крадзеж, пасля апошняга эпізоду і двух месяцаў не мінула. Алена за такое ж злачынства ўпершыню адказвала перад судом чатыры месяцы таму. Атрымала 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на год. Гэты факт не збянтэжыў, і цёмнай лютаўскай раніцай яна таксама адправілася "на справу". 

З сабой зламыснікі ўзялі вяроўку, сякеру і нож. Пётр ведаў, дзе ключ ад дзвярэй фермы, таму ў будынак трапілі без праблем. Алена засталася звонку сачыць, каб іх не заўважылі. Цяля вывелі ў кусты метраў за 300 ад фермы і забілі. Як развіднела, разабралі тушу. Мяса змясцілі ў мяхі, прынесеныя Аленай, і  схавалі ў лазні.

Украдзенае цяля важыла 360 кг. Сума ўрону ацэнена ў 8 217 000 рублёў (у цэнах да дэнамінацыі). На момант судовага пасяджэння страты кампенсаваны. Усе трое прызналі сваю віну і раскаяліся ва ўчыненым.

Пятра асудзілі на 1 год папраўчых работ па месцы працы з утрыманнем 20% заробку штомесяц у даход дзяржавы, але не менш за адну базавую велічыню. Яго памочнікаў, улічваючы факт рэцыдыву, пакаралі больш строга. Дзяніса—абмежаваннем волі на 1 год 7 месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, Алену—пазбаўленнем волі на 1 год 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вольга БАРЫСЕНКА, 
памочнік пракурора.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 636
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта