Госконтроль: не игнорировать - реагировать нужно
gazeta 2-04-2020, 09:30 384 Афіцыйна
За парушэнні патрабаванняў Указа № 630 прыцягнулі да адказнасці 11 службовых асоб і работнікаў прадпрыемстваў.
Нормы Указа № 630 «Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя заўвагі ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі» накіраваны на забеспячэнне ўзаемадзеяння паміж насельніцтвам і ўладай. Дакумент абавязвае кіраўнікоў дзяржорганаў і арганізацый у месячны тэрмін рэагаваць на атрыманыя ад СМІ паведамленні пра апублікаваныя крытычныя матэрыялы. За непадпарадкаванне без уважлівых прычын можна нават застацца без пасады.
Выкананне норм указа кантралюецца. Праводзіцца маніторынг. Яго вынікі паказваюць, што ў вобласці наладжана сістэмная работа ў дадзеным накірунку. Аднак асобныя кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый не спяшаюцца своечасова інфармаваць СМІ пра вынікі разгляду крытычных заўваг. У 21 выпадку тэрміны прадастаўлення інфармацыі перавышалі ад аднаго дня да васьмі месяцаў.
Напрыклад, рэдакцыя газеты «Віцьбічы» ў красавіку летась паведаміла ў жыллёва-рамонтны эксплуатацыйны трэст Віцебска пра апублікаваны артыкул «Абяцанага тры гады чакаюць?». Адказ атрымала толькі ў студзені 2020 года пасля таго, як Камітэт накіраваў у адрас камунальнай службы рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў. Гэта ж прадпрыемства са спазненнем больш чым на восем месяцаў праінфармавала пра вынікі разгляду артыкула «Тут рыбы няма, ці Гісторыя аднаго падвала», апублікаванага 13 красавіка летась. «Водная эпапея» ад 24 верасня 2019 года чакала рэагавання 55 дзён.
У цэлым патрабаванні Указа № 630 парушылі суб’екты Аршанскага, Браслаўскага, Расонскага раёнаў і Віцебска. Кіраўнікам адпаведных гаррайвыканкамаў, а таксама галоўнаму ўпраўленню ЖКГ аблвыканкама прапанавана прыняць вычарпальныя меры па недапушчэнні ў далейшым падобных парушэнняў.
Па выніках леташніх кантрольных мерапрыемстваў за парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў прыцягнуты да адказнасці 18 службовых асоб.
Гэта крайняя мера. Мэта работы Камітэта – прымусіць выправіць парушэнні і не дапускаць іх. Органам улады прапанавалі ўзмацніць работу па вызваленні тэрыторый населеных пунктаў ад смецця, бытавых адходаў, рэшткаў будынкаў, пустазелля. Аднак чыста там, дзе не смецяць. Уладальнік, карыстальнік ці арандатар (субарандатар) камерцыйнага ці асабістага домаўладання павінен прыбіраць ля свайго ўчастка пастаянна. Гэта азначае, што тэрыторыю трэба абкошваць, вызваляць ад смецця. Нельга складаваць і захоўваць больш за трое сутак у зоне агароджы дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і рэшткі прадуктаў жыццядзейнасці. За непадпарадкаванне правілам добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў згодна з артыкулам 21.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях пагражае штраф да 25 базавых велічынь.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



