Авторизация
 

Прамысловыя прадпрыемствы Віцебшчыны прадаставілі няпоўныя дадзеныя справаздач

 Прамысловыя прадпрыемствы Віцебшчыны прадаставілі няпоўныя дадзеныя справаздач.

 

Ад праўдзівасці бухгалтарскай інфармацыі залежыць эфектыўнасць прыняцця рашэнняў як кіраўніка пэўнай арганізацыі, яе заснавальнікаў, так і службовых асоб вышэйшых органаў. Аднак сістэматычна выяўляюцца парушэнні заканадаўства пры складанні справаздач і адлюстраванні дадзеных. У прыватнасці, у лістападзе летась у ходзе аналізу паказчыкаў работы асобных прамысловых арганізацый Віцебска, а таксама Верхнядзвінскага, Аршанскага, Пастаўскага, Чашніцкага і Шумілінскага раёнаў за дзевяць месяцаў выяўлена 12 фактаў нераскрыцця ў прымячаннях да бухгалтарскай справаздачнасці прадугледжанай заканадаўствам інфармацыі.

 
У ліку тыповых парушэнняў: не ўказана ў поўным аб’ёме інфармацыя па складзе маёмасці прадпрыемства (асноўных сродкаў) і яго змяненні, пра дэбіторскую запазычанасць, атрыманых даходах і расходах па асобных відах дзейнасці (бягучай, інвестыцыйнай, фінансавай), пра намінальны кошт акцый акцыянернага таварыства і інш.

 
Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. За правапарушэнне прадугледжаны папярэджанне ці штраф ад чатырох да 20 базавых велічынь. Камітэт вобласці звяртае ўвагу кіраўнікоў і галоўных бухгалтараў суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці на патрабаванне заканадаўства складаць дакладную справаздачнасць.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 марта 2021
Михаил, Николай, Павел, Порфирий, Роман, Федор, Анна, Мария, Марианна

Именины 1 марта 2021
Даниил, Илья, Макар, Павел, Памфил, Порфирий, Самуил, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта