Дзяржкантроль: зводка за тыдзень
gazeta 19-04-2023, 09:37 337 Афіцыйна
Пра вечную драму несвоечасовасці
Несвоечасовае рэагаванне на звароты – адна з прычын нараканняў на работу службы 115. У шэрагу выпадкаў гэта звязана з няправільным вызначэннем выканаўцаў: заяўка «гуляе» ад аднаго да другога, а пытанне не вырашаецца. Часам сітуацыя выпраўляецца толькі пасля звароту ў Камітэт.
Да прыкладу, у снежні 2021 года жыхарка Гарадка звярнулася ў кантакт-цэнтр па пытанні працякання даху. Пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю ў 2022-м дах адрамантавалі, у адной з вёсак Талачынскага раёна расчысцілі вуліцы ад снегу, які ўскладняў шлях «хуткай дапамозе».
Па даручэнні Камітэта вобласці задаволены 55 з 80 зваротаў, што паступілі на «гарачую лінію» па пытаннях своечасовага і якаснага выканання заявак, накіраваных у кантакт-цэнтры. Выкананне 25, перанесеных на спрыяльны перыяд, застаецца на кантролі.
Больш за палову зваротаў паступіла ад жыхароў Віцебска, астатнія – з Браслаўскага, Віцебскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Лепельскага, Лёзненскага, Аршанскага, Полацкага, Пастаўскага, Шумілінскага раёнаў, з Наваполацка і Новалукомля. Асноўная праблема – несвое-
часовае правядзенне рамонтных работ жылога фонду. Устаноўлена 12 фактаў парушэння санітарных норм: зацяканне даху і падвалаў, якія не ліквідоўвалі на працягу сутак.
З мэтай абароны правоў і інтарэсаў грамадзян Камітэт прапанаваў аблвыканкаму прыняць меры па арганізацыі належнай работы з прэтэнзіямі і заяўкамі спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. У тым ліку па наладжванні зваротнай сувязі з грамадзянамі, дакладным вызначэнні выканаўцаў, выключэнні фактаў неабгрунтаванага пераносу тэрмінаў, закрыцці нявыкананых заявак, ліквідацыі выяўленых недахопаў, а таксама прыцягненні вінаватых да адказнасці.
Лён на непрыдатнай глебе
Яшчэ ў студзені 2021-га былі зацверджаны мерапрыемствы па развіцці льняной галіны. Камітэт дзяржкантролю праверыў іх выкананне.
У 2022 годзе заданне па валавым зборы льновалакна ў вобласці выканалі толькі на 75 % (тры з шасці льнозаводаў).
Заданне па пастаўках доўгага і кароткага льновалакна ў кошт дзяржаўных патрэб выканаў толькі Дубровенскі льнозавод. Пяць іншых не выканалі дзяржзаказ з-за недахопу сыравіны належнай якасці.
Як паказалі вынікі кантрольных мерапрыемстваў, асноўная прычына нізкіх якасці валакна і планавых паказчыкаў – невыкананне тэхналогіі вырошчвання лёну і нарыхтоўкі льнотрасты.
У мінулым годзе лён даўгунец пасеялі на непрыдатных землях. На 30 % пасяўных плошчаў ніжэй за мінімальны ўзровень фосфару, на 11 % – калію, на 7 % – перавышэнне дапушчальнага інтэрвалу кіслотнасці. Пасеялі лён на 7,6 % плошчаў, узараных вясной. Недаўнясенне мінеральных угнаенняў склала 25 % ад тэхналагічнай патрэбы. Акрамя таго, на 7 % плошчы пасеялі насенне нізкіх рэпрадукцый. Таксама парушаны аргатэхнічныя тэрміны пад’ёму льнотрасты. Да 25 верасня яе паднялі толькі на 53 % плошчаў.
Гэтыя парушэнні ў тым ліку не дазволілі льнозаводам нарыхтаваць льнотрасту належнай якасці і забяспечыць пастаўку льновалакна на дзяржаўныя патрэбы.
Аналагічная сітуацыя складваецца сёлета. З падабраных пад ураджай плошчаў не адпавядаюць патрабаванням 56 %: па ўтрыманні гумусу – 1,3 %, фосфару – 41 %, калію – 23 %. Для пасеву зяблевая апрацоўка глебы праве- дзена на 87 % плошчы.
Мясцовым органам улады прапанавана ўзмацніць кантроль за выкананнем патрабаванняў вырошчвання лёну-даўгунцу.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.