Авторизация
 

Дзяржкантроль: зводка за тыдзень

 Дзяржкантроль: зводка за тыдзень

Паскарэнне для даўгабудаў

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці прыняў меры па актывізацыі работы па скарачэнні аб’ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва.

Падчас кантрольных мерапрыемстваў Камітэт вызначыў, што ў вобласці ў 2016 – 2020 гадах не прымалі належных мер па выяўленні ўсіх аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва і забеспячэнні іх скарачэння. У выніку за пяць гадоў колькасць такіх аб’ектаў зменшылася толькі на палову.

 
Па гэтым пытанні Камітэт правёў прамую тэлефонную лінію, падчас якой паступіла 12 званкоў. Таксама разгледзелі звароты грамадзян пра наяўнасць даўгабудаў у рэгіёнах. У вобласці створана рабочая група для забеспячэння збору вычарпальнай інфармацыі пра наяўнасць аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва. Выпрацаваны прапановы па актывізацыі работы з даўгабудамі.

 
Па стане на красавік, колькасць даўгабудаў скарацілася больш чым на 50. У тым ліку ў Наваполацку – на 11, у Верхнядзвінскім раёне – на дзесяць, у Лепельскім – на шэсць. Прыняты рашэнні, рэалізацыя якіх дазволіць у бліжэйшы час увесці ў эксплуатацыю яшчэ каля 30 аб’ектаў.

 

«Гарачая лінія» па пытаннях будаўніцтва

14 і 15 чэрвеня Камітэт дзяржкантролю правядзе «гарачую лінію» па пытаннях функцыянавання будаўнічага комплексу рэгіёна. Жыхары вобласці, у тым ліку работнікі будаўнічых прадпрыемстваў могуць паведамляць пра недахопы і праблемы ў дзейнасці буданічых арганізацый, парушэнні імі заканадаўства, правоў і законных інтарэсаў грамадзян, несвоечасовае і няякаснае выкананне будаўніча-мантажных работ, выплату зарплаты «ў канвертах».

 

Будаўніцтва – адна з ключавых галін у рэспубліцы і ў многім вызначае стан эканомікі і рашэнне сацыяльных задач.
Падчас кантрольных мерапрыемстваў выяўляюцца нявырашаныя пытанні, якія перашкаджаюць развіццю і эфектыўнаму функцыянаванню будаўнічага комплекса. Так, пры ўзвядзенні жылля як па аб’ектыўных прычынах, так і неабгрунтавана выяўляюцца факты зацягвання будаўніцтва і перавышэння яго нарматыўных тэрмінаў. Не заўсёды аператыўна вырашаюць пытанні апераджальнага будаўніцтва транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры да шматкватэрных дамоў і раёнаў індывідуальнай забудовы.

 
Не праводзяцца своечасовыя разлікі па будаўнічых арганізацыях за выкананыя работы. Гэта негатыўна адбіваецца на іх дзейнасці і вядзе да ўтварэння запазычанасці перад пастаўшчыкамі і несвоечасовай выплаты зарплаты работнікам. На асобных прадпрыемствах адзначаецца нізкі ўзровень аплаты працы, у прыватных арганізацыях выяўлены факты выплаты заробку «ў канвертах».

 
Звароты на «гарачую лінію» прымаюць з 10.00 до 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах 8 (0212) 37 50 41, 37 61 78.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта