Авторизация
 

У пачатку тыдня старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў сустрэўся з калектывам райаграсервісу. Ён расказаў аб эканамічным развіцці Міёршчыны, бягучай сітуацыі. Раён выконвае прагнозныя паказчыкі. У чэрвені было даведзена дадатковае заданне, справіцца з якім складана. Сельскагаспадарчы год завяршаецца. Калектыў райаграсервісу ўнёс важкі ўклад. Шчырая падзяка за працу кожнаму працаўніку.

 

Кіраўнік раёна расказаў аб будаўнічай праграме. Нерытмічнае фінансаванне прыводзіць да збояў. Тым не менш, на наступны год плануецца ўзвядзенне яшчэ аднаго жылога дома ў райцэнтры. Павінны адбыцца станоўчыя перамены з будаўніцтвам цэнтральнай раённай бальніцы. Зменены яе праект знаходзіцца на экспертызе. Ёсць спадзяванне, што сёлета будаўнікі пяройдуць на гэты аб’ект. На наступны год з вобласці павінна паступіць 20 мільярдаў рублёў, каштарысны кошт — 50. Бальніца павінна аснашчацца толькі новым абсталяваннем.

У ААТ “Пад’ельцы” завершыцца ўзвядзенне новай фермы. Падпісаны дагавор на будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі.

Гаварылася пра цэны, паліва, матэрыяльную дапамогу. Задача на дадзеным этапе — зарабляць грошы, захаваць працоўныя калектывы.

 

Задаваліся пытанні, на якія дадзены адказы. У прыватнасці, ці будзе рамантавацца ведамаснае жыллё па вуліцы Камуністычная?

Па вуліцы Камсамольская, 12 дом застаўся без страхі. Калі не знайсці рэсурсаў, то плёнка ў зімовы час снег не вытрымае.

Райаграсервіс займаецца рэканструкцыяй фермы “Масаніха”. Для завяршэння работ не хапае шыферу. Паабяцана падтрымка.

 

Людвіг  КАСАТЫ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта