Авторизация
 

Плённы ўдзел міярчан у рэспубліканскім суботніку

 Відэа глядзіце тут

 20 красавіка з самага ранку ў райцэнтры назіраўся нехарактэрны для выхаднога дня час пік. Узброеныя граблямі, мяцёлкамі, рыдлёўкамі спяшаліся міярчане розных прафесій і ўзростаў на заклік прыняць удзел у рэспубліканскім суботніку. Сонечнае надвор’е з вясеннім ветрыкам паспрыяла рабочаму настрою палепшыць навакольную прастору.

У “чыстую суботу” садзілі, бялілі, фарбавалі, чысцілі і падмяталі. Не сядзелі без справы і ў прыватных дварах. У ліку аб’ектаў добраўпарадкавання прылеглая тэрыторыя цэнтральнай раённай бальніцы. Цяпер гэта адзін з найпрыгажэйшых куточкаў горада. Летась талакой набліжалі дату ўводу ўстановы ў эксплуатацыю. Стараннямі медыкаў і памагатых зона адпачынку акультурана газоннай траўкай, кветнікамі, туямі, яблыневым садам і сасновым паркам. За год дрэўцы прыкметна падраслі, чым задаволены старшыня райвыканкама.

 Сёлетнім суботнікам Ігар Кузняцоў зноў з камандай намеснікаў, кіраўнікоў служб і супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў скіраваўся да бальніцы, каб дапоўніць азеляненнем яе архітэктурны ансамбль. У неафіцыйнай абстаноўцы на свежым паветры без гальштукаў і абмундзіравання баявіта арудавалі рыдлёўкамі і бегалі з вёдрамі мужчыны. Хутка соткі з паўночна-ўсходняга боку бальніцы запоўнілі 200 саджанцаў сасны палепшанай з пітомніка Дзісенскага лясгаса.


– Значнасць суботніка вялікая, – заўважыў Ігар Валер’евіч. – Ён працягвае добрую традыцыю яднаць людзей. Штогод па вясне на Міёршчыне праводзяцца месячнік па ўборцы тэрыторый, раённы суботнік, а рэспубліканскі – усеагульны стымул для абнаўлення і генеральнай уборкі. Гэта не толькі дзяржаўнае мерапрыемства, але і парыванні людзей адчуваць сябе гаспадарамі на зямлі, цаніць зробленае.


 Як нагадаў старшыня райвыканкама, не за гарамі час, калі ля бальніцы ўзвядуць паліклініку, а далей па парадку размесцяцца гандлёвы аб’ект кампаніі “Санта Рытэйл”, кардыяцэнтр. Побач будуюцца жылыя дамы. Акрамя двух 40-кватэрных па Лермантава, у планах яшчэ восем. У дварах з’явіцца тыпавы дзіцячы садок на 200 месц. Усе аб’екты значныя для гарадской інфраструктуры, тут будзе самы элітны мікрараён.
Свой уклад у добраўпарадкаванне горада ў розных месцах уносілі калектывы іншых арганізацый і ўстаноў. Дружна, з запалам працавалі работнікі ПМК-55. Як расказаў яе кіраўнік, Яўген Нікалаёнак, на суботніку задзейнічана 50 з 85 чалавек. Астатнія працавалі на 40-кватэрным доме па вуліцы Лермантава, дзе пакрысе вырастае з зямлі падмурак. На вытворчай базе і ля адміністрацыйнага будынка высадзілі звыш 100 сасёнак. Спілавалі лішнія галінкі з яблынек, прывялі ў парадак газоны, яркай фарбай аформілі архітэктурныя ёмістасці для кветак. На вокнах будаўнічай арганізацыі ўжо зачакалася сваёй чаргі загадзя пасеяная расада.


 Прыемна глядзець на тэрыторыю дзіцячага садка № 1, якая пасля ўборкі дзякуючы старанням педагогаў і персаналу яшчэ прыгажэй і ярчэй. Тут прывялі ў парадак і пафарбавалі вулічныя пляцоўкі і казачныя архітэктурныя формы.


Эстафету суботніка падхапіў і рэдакцыйны калектыў. Унёс свой уклад у галоўную навіну дня малярнымі пэндзлямі. На фоне агульнай тэндэнцыі паўсюднага паляпшэння выгляду агародж асвяжылі больш яркай фарбай і сваю. Цяпер цешыць вока акружаючых.
Суботнік афіцыйна завяршыўся, але і надалей усе павінны знаходзіць час прыбіраць смецце на падведамных тэрыторыях, у сваіх населеных пунктах, на прысядзібных надзелах, ля дач і гаражных кааператываў. Навесці парадак за адзін дзень немагчыма, гэтым трэба займацца рэгулярна і пастаянна падтрымліваць. 

У ТЭМУ
Работа па азеляненні актыўна праходзіла і да суботніка. Па інфармацыі аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, у раёне высадзілі звыш 1500 дрэў і 30 кустоў, якія прадаставіў Дзісенскі лясгас.
Як толькі ўсталюецца цёплае надвор’е, на клумбах горада з’явяцца петунія, бягонія, цынерарыя, львіны зеў і інш. Звыш 20 тысяч адналетнікаў розных гатункаў вырасцілі камунальнікі ў падведамнай цяпліцы.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта