Председатель райисполкома Игорь Кузнецов встретился с коллективом Миорского хлебозавода
gazeta 15-04-2021, 14:29 2 709 Навіны / Афіцыйна
У чацвер, 8 красавіка, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў сустрэўся з калектывам хлебазавода Міёрскай вытворчасці. Хлебапёкі з першых вуснаў даведаліся пра становішча спраў у раёне, перспектывы развіцця, праблемы, якія стаяць перад мясцовай уладай, намаганні і пошукі шляхоў для іх станоўчага вырашэння. Акрамя грамадскіх пытанняў абмеркавалі вытворчыя працэсы.
Раней МЯСЦОВЫЯ хлебапёкі выраблялі фармавы хлеб, цяпер гэты від прадукцыі – прэрагатыва Верхнядзвінскага хлебазавода. А на Міёрскім чатыры месяцы таму ўвялі ў эксплуатацыю новую печ. Сучаснае абсталяванне італьянскай вытворчасці прызначана для выпякання падавога бездражджавога хлеба, які ўжо добра вядомы пакупнікам пад назвай «Талака». Сучасныя тэхналогіі дапамаглі павысіць паказчыкі ў паўтара раза ў параўнанні з першым кварталам мінулага года.
Цяпер міёрскія вытворцы выпякаюць у месяц каля 60 тон хлебабулачных вырабаў. Плюс 3 – 4 тоны кандытарскіх, у ліку якіх і знакамітыя пернікі «Шакаладнікі». Летась яны атрымалі залаты медаль на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Цяпер у складзе экспазіцыі Полацкага хлебазавода на міжнароднай выставе «Бел-Экспа», якая праходзіць у Маскве.
Прадукцыя міёрскай вытворчасці заўсёды славілася якасцю і складзе канкурэнцыю вырабам любой гандлёвай сеткі. Тыя ж «Еўраопт», дзе таксама ёсць спецыяльныя печы і кандытарскія цэхі, «Дабраном» прымаюць на свае прылаўкі і прадукцыю міёрскіх хлебапёкаў. Такім чынам, пакупнікам ёсць з чаго выбраць.
Вядучы спецыяліст па продажу Таццяна Мацюшонак звярнулася да кіраўніка раёна з просьбай пасадзейнічаць пашырэнню рынку збыту міёрскіх вытворцаў у сталічных гандлёвых установах. У планах – ахапіць «Белмаркет», сеткі «Дамашні» і іншыя. Ігар Валер’евіч падтрымлівае такую ініцыятыву, пастараецца дапамагчы ў яе рэалізацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.