Авторизация
 

У Міёрах плённа правялі суботнік

 Пасля доўгай зімы ў красавіку пачынаюць наводзіць парадак на зямлі, добраўпарадкоўваюць вуліцы, паркі, тэрыторыі ля адміністрацыйных будынкаў, уласных дамоў. Сёлета ў райцэнтры клопатаў дадалося: з рыдлёўкамі, граблямі, іншым гаспадарчым інвентаром прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і проста нераўнадушныя людзі амаль штодня скіроўваліся да новай раённай бальніцы ў дапамогу медыкам і будаўнікам.

 Дзякуючы намаганням талакі дата ўводу ў эксплуатацыю аб’екта ўсё бліжэй, а здароўю і камфорту пацыентаў паспрыяюць зялёныя насаджэнні, газоны і кветнікі.

Зладжана, з добрым настроем пад промнямі зыркага сонейка ля новай бальніцы працавалі і ў рэспубліканскі суботнік. Тэрыторыя для добраўпарадкавання вялікая. Работы хапала ўсім. У будаўнікоў яна разгорнута шырокім фронтам. Актывісты з устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый раёна, а гэта звыш сотні чалавек, размеркаваліся па розных аб’ектах. Многія дапамагалі медыкам складаць новую мэблю, прыбіраць палаты і калідоры ў лячэбным корпусе. З параднага ўваходу рыхтавалі месцы пад газоны і кветнікі. Са двара, акурат насупраць вокнаў радзільнага аддзялення, закладалі хваёвы парк і яблыневы сад. Тут працаваў і старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.


 Здавалася б, высаджваць дрэвы — прасцей, чым вырашаць складаныя пытанні развіцця раёна. Аднак і гэта работа патрабуе максімальнай эфектыўнасці. З Ігарам Валер’евічам выключна мужчынская кампанія — яго намеснікі, кіраўнікі служб, лідары грамадскіх арганізацый, тэхнічны персанал райвыканкама. У рабочай экіпіроўцы, узброеныя рабочымі прыладамі ўсе, незалежна ад рангаў, звычайныя працаўнікі.


Работа на свежым паветры для душы, здароўя і на карысць. У лічаныя хвіліны пустуючыя за агароджай 40 сотак запоўнілі 200 елак і соснаў з пітомніка Дзісенскага лясгаса. Столькі ж хваёвых дрэў размеркавалася па-суседстве на дваровай тэрыторыі ўчастка раней. Па агульных меркаваннях праз колькі гадоў гэта месца аблюбуюць грыбы. Асаблівыя прыхільнікі хваёвых насаджэнняў — масляты.


— Усе мы разам робім адну патрэбную справу, — заўважыў Ігар Валер’евіч. — Гэта кансалідуе і яднае ўсіх жыхароў малой радзімы. І ў далейшым паслужыць кожнаму на карысць.


Спецыялісты інжынерна-тэхнічнага аддзела ПМК-55 пераносілі і разраўноўвалі грунт для газонаў і кветнікаў. Стараліся, каб не растрасалася зямля па ўкладзеных дарожках, не высыпалася за межы бар- дзюраў. Іх аптымізм зараджаў пазітывам: хто не грэбуе грамадска-карыснай працай, будзе здаровым і доўга пражыве.


 — Для нас, пакалення савецкага часу, узяць у рукі граблі ці рыдлёўкі — звычайная справа. Мы з дзяцінства ўдзельнічалі ў суботніках і не лічым, што сёння здзяйсняем нешта гераічнае, — гаворыць эканаміст Антаніна Сіповіч. — Заўсёды прыемна і радасна завіхацца талакой. Ля бальніцы працуе кіраўнік раёна, гэта разахвочвае яшчэ больш.


Суботнік — справа добраахвотная. Дэзынфектар цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вера Слязко выканала службовыя абавязкі ў лячэбным корпусе, затым узялася за рыдлёўку і вядро.


 — Наш галоўны ўрач Галіна Валер’еўна ўдзельнічала ў пасадцы яблыневага сада. І я з задавальненнем ўношу сваю лепту ў добраўпарадкаванне тэрыторыі, — гаворыць Вера Харытонаўна. — Усе мы жыхары аднаго горада, любім яго, наводзім парадкі дома і тут стараемся, як для сябе.


Хварэць нікому не хочацца, але новая бальніца доўгачаканы і значны аб’ект не толькі для медыкаў. Усім важна, каб тут было прыгожа, зручна і камфортна. 

Дарэчы, па папярэдніх дадзеных, 21 красавіка ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 6103 жыхары Міёрскага раёна. Для пералічэння налічана 17100 рублёў. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у бягучых цэнах арганізацыі склаў 6,798 тысяч рублёў, на 7,065 тысяч рублёў выканана падрадных работ сваімі сіламі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта