Стройку Миорского металлопрокатного завода посетили представители белорусских и российских банков

 Ход работ па ўзвядзенні вытворчых аб’ектаў залежыць не толькі ад бетоншчыкаў, мантажнікаў ці муляраў.  Важнае месца ў ланцужку  адказных за тэмпы і іншыя паказчыкі на будаўнічай пляцоўцы належыць фінансавым работнікам. 

 Для іх істотна пераканацца, што грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца эфектыўна, заяўленая справа — не мыльная бурбалка, работы выконваюцца згодна з планамі і графікамі.

Менавіта з такой мэтай 19 красавіка Міёры наведалі два дзясяткі прадстаўнікоў беларускіх і расійскіх банкаў, праз якія фінансуюцца і праводзяцца грашовыя аперацыі для нашага металапракатнага завода.


 У будынку райвыканкама гасцей вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Ім прадэманстравалі відэафільм пра раён.  Канкрэтныя пытанні ўзаемаадносін разглядалі непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы з удзелам кіраўніцтва ўзводзімага завода, заказчыкаў, іншых зацікаўленых асоб. Для банкаўскіх работнікаў правялі экскурсію па будучым прадпрыемстве.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.