Летучка на новостройке Миорского металапрокатного завода
gazeta 6-12-2016, 15:54 0 Навіны

У бытоўцы непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы Уладзімір Сямашка правёў нараду з адказнымі работнікамі адміністрацыі "ММПЗ-груп", прадстаўнікамі абласных і рэгіянальных энергетычнай, газазабяспечвальнай, дарожнай і іншых структур. У ёй прымалі таксама ўдзел старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў і яго намеснікі Леанід Лясовіч і Аляксандр Баданін, кіраўнікі адпаведных раённых арганізацый.

—Мы рухаемся па графіку і маем магчымасць запусціць першую чаргу прадпрыемства нават у 2018 годзе, а ўсё прадпрыемства—у 2020-ым,—запэўніў Аляксей Арнольдавіч.—Хаця з забеспячэннем узаемадзеяння нямецкіх, расійскіх і беларускіх банкаў было не проста. Але і гэтыя пытанні вырашаюцца, і літаральна днямі чакаецца падпісанне ўзгодненага крэдытнага дагавора. Ужо ў студзені будаўнікі стануць працаваць на гэтай пляцоўцы 24 гадзіны ў суткі, побач кампаніі расійскага генпадрадчыка і беларускіх субпадрадчыкаў. Такім чынам навярстаецца невялікае адставанне па практычных работах.


—Колькі тут будзе працаваць будаўнікоў? —пацікавіўся намеснік прэм'ер-міністра.
—300-400.
—Трэба скласці графік узвядзення для іх жылля з такім разлікам, каб яго пасля касметычнага рамонту потым можна было перадаць пастаянным работнікам.
—Цяпер для іх узводзяцца 8-кватэрныя домікі, у другой палове года плануем пачаць будаўніцтва 40-кватэрнага.
Далей размова працягвалася пра стварэнне інфраструктуры будучага завода. Тут сітуацыя наступная. Чыгуначнікі прыступілі да падвядзення каляі, ад іх запатрабавана далажыць аб ходзе выканання праграмы. Энергетыкі высокавольтавую лінію ў 8 км закончылі, да канца наступнага года ім неабходна мадэрнізаваць Міёрскую электрападстанцыю. У сувязі з гэтым у пратакол даручэнняў зроблены запіс аб неабходнасці фінансавага забеспячэння работ.
Газавікі 97% прадугледжаных для іх работ выканалі. Днямі адбудзецца ўрэзка ў цэнтральны газаправод.
Свідравіны водазабору зроблены, абсталяванне аплачана. Трэба прадугледзець сродкі ў бюджэце, каб забяспечыць увод аб'екта ў маі-чэрвені наступнага года. Вядуцца работы на каналізацыі і водаачыстцы.

Уладзімір Сямашка і ўдзельнікі лятучкі агледзелі будаўнічую пляцоўку металапракатнага завода і ацанілі праведзеныя там работы, пазнаёміліся з ходам будаўніцтва жылля для будучых работнікаў прадпрыемства.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.