У мінулую пятніцу ў райвыканкаме пад кіраўніцтвам старшыні Дзржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь А.Г. Шуміліна з удзелам усіх зацікаўленых бакоў адбылася нарада па пытанні "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага пректа "Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Віцебскай вобласці".
Інвестар—ТАА "ММПЗ-груп"—праінфармаваў аб ходзе і тэрмінах рэалізацыі праекта, падпісанні міжбанкаўскага пагаднення па фінансаванні паставак нямецкага тэхналагічнага абсталявання, прыцягненні замежных інвестыцый, праблемных і іншых пытаннях. Аналагічнае паведамленне зроблена ад Віцебскага аблвыканкама. Ад Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях агучаны патрабаванні па зніжэнні кошту работ, у тым ліку пры стварэнні знешняй інфраструктуры.
Вызначаны першачарговыя задачы чыгуначнікаў, энергетыкаў, газавікоў і іншых удзельнікаў праекта.
На нарадзе прагучала запэўніванне ТАА "ММПЗ-груп" аб пачатку актыўнай фазы будаўніцтва завода з 1 чэрвеня. Да выканання сваёй часткі работ прыступіла Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі: пракладку чыгуначнай веткі да будучага прадпрыемства разгортвае СМП-169.
КУП "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама" распрацоўвае ўдакладнены графік выканання работ. Пры гэтым рэкамендавана для яго рэалізацыі максімальна выкарыстоўваць магчымасці і рэсурсы беларускіх падрадных і субпадрадных арганізацый.