Госконтроль: Кому помощь принадлежит
gazeta 18-05-2024, 14:25 1 893 АфіцыйнаКамітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці 20 мая правя- дзе гарачую лінію па пытанні своечасовасці і якасці аказання сацыяльнай дапамогі.
Пытанні аказання сацыяльнай дапамогі жыхарам краіны знаходзяцца на кантролі ў Камітэце. Па выніках праведзеных мерапрыемстваў летась і з пачатку 2024 года выяўлены шэраг праблемных пытанняў пры рабоце з грамадзянамі, якія маюць патрэбу. У іх ліку доўгае чаканне ў атрыманні тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі – крэсла-каляскі, хадункоў, парэнчаў, тэлефонаў і інш., – іх неэфектыўнае размеркаванне, адсутнасць на асобных аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры безбар’ернага асяродку і г. д.
Каб усебакова ацаніць прымаемыя ўпаўнаважанымі органамі меры, аператыўна выявіць і вырашыць праблемныя пытанні ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва, Камітэт дзяржкантролю вобласці будзе прымаць званкі па пытанні своечасовасці і якасці аказання дапамогі маючым патрэбу: інвалідам, пажылым, малазабяспечаным грамадзянам. Асаблівую ўвагу надасць наступным фактам: адмовы ў забеспячэнні сродкамі рэабілітацыі ў сувязі з іх адсутнасцю, і несвоечасовай замены; адсутнасці безбар’ернага асяродку на аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры (паліклініках, магазінах і інш.) і жыллёвага фонду; нявыплаты ці несвоечасовай выплаты сацыяльных дапамог; незабеспячэння дзяцей прадуктамі харчавання; няякаснага прадастаўлення сацыяльных паслуг дома, у замяшчальных сем’ях, дамах-інтэрнатах; неабгрунтаванай адмовы ў аказанні сацыяльнай дапамогі і інш.
Звароты будуць прымацца 20 мая з 10.00 да 17.00 з перапынкам з 13.00 да 14.00 па нумарах 8 (0212) 37 61 91, 37 61 94. Накіраваць іх можна і па электроннай пошце kgkvitebsk@mail.belpak.by да 21 мая з указаннем тэмы «Сацыяльная абарона».
Дарэчы, накіраваная інфармацыя не належыць разгляду ў парадку, вызначаным Законам ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».