Районный праздник «Звёздная россыпь» собрал школьников Миорщины
gazeta 17-05-2024, 16:50 1 639 Навіны / На Міёршчыне
Залаты фонд Міёршчыны сабрала разам юбілейнае свята «Зорны россып». На працягу дзесяці гадоў на ім ушаноўваюць адораных і таленавітых дзяцей, сярод якіх выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Заслужаныя ўзнагароды і падзякі – і для тых, хто дапамагае ім дасягаць высокіх вынікаў: педагогаў, трэнераў.
Выказаў падзяку юным удзельнікам свята кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў, падкрэсліўшы, што кожны з іх дасягнуў пэўных вышынь:
– Але не варта спыняцца – гэта толькі першы крок. Словы ўдзячнасці настаўнікам і трэнерам за тое, што ўкладаюць сэрца і душу, усё самае лепшае ў сваіх выхаванцаў, і бацькам, якія выхавалі такіх цудоўных дзяцей. Я веру ў вас, у вашы новыя дасягненні, новыя перамогі. Яны абавязкова будуць! Самае галоўнае, дзе б вы ні былі, заўсёды памятайце, што вы абараняеце гонар не толькі сваёй школы, сваёй сям’і, але і нашай роднай Міёршчыны.
Ён узнагародзіў пераможцаў і ўдзельнікаў алімпіяд. Лідзіравалі на абласным этапе па фізіцы Данііл Іваноў з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, па хіміі – Яўген Івашкевіч з СШ № 2 імя М. Ізварына. Годныя вынікі па беларускай мове ў Анастасіі Сташкевіч з Туркоўскай БШ.
Адзначаны Ганаровымі граматамі райвыканкама настаўнік фізікі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Алена Астапковіч, раённага Савета дэпутатаў – настаўнік фізкультуры Узмёнскай БШ Уладзімір Замковіч. Удзячнасць старшыня райвыканкама выказаў метадысту Цэнтра дзяцей і моладзі Вераніцы Шамінка.
Вялікі спіс выдатнікаў вучобы: Варвара Пяткевіч, Антон Вайсковіч, Кацярына Булгак, Антон Радзіка, Паліна Ашурка і Яўген Івашкевіч з СШ № 2 імя М. Ізварына, Ігар Лапатка, Ксенія Яленская, Ірына Нарэйка з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна, Антон Шчарбіцкі і Лізавета Альхімовіч з Язненскай СШ, Дар’я Тамашэвіч з Узмёнскай БШ, Лізавета Рудзёнак, Раман Шокель, Аліна Хілько, Сямён Абалевіч, Дзмітрый Каськевіч, Уладзіслаў Кунцэвіч, Надзея Лобачава, Мілана Шымко, Надзея Матэленак, Арцём Машэй і Арцём Рубанік з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, Іван Лісічонак і Анастасія Вашкель з Чапукоўскай СШ.
Доўгі пералік пераможцаў творчых конкурсаў. Іх узнагародзіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук, заўважыўшы, што міёрская зямля багатая на юныя таленты і валодае сур’ёзным прафесійным педагагічным і трэнерскім саставам.
Некаторыя дзеці вызначаліся адразу ў некалькіх конкурсах або працавалі групамі. Так, Ігар Лапатка з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна – пераможца конкурсаў работ даследчага характару «Эўрыка» і «Я спазнаю свет», рэгіянальнага этапа рэспубліканскага конкурсу інавацыйнай творчасці. Выхаванкі Цэнтра дзяцей і моладзі Ганна Лукашонак – лідар абласнога конкурсу па пачатковым тэхнічным мадэляванні, рэгіянальнага этапа рэспубліканскага конкурсу інавацыйнай дзейнасці, а Аліса Радзькова – ХХVІ навукова-практычнай канферэнцыі «Квант», конкурсу па крэатыўным праграмаванні ў асяродку Scratch «Junior coder-2024», абласнога рэйтынгу па праграмаванні, абласнога этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці «PROосвобождение». Вучаніца СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Ангеліна Шульга перамагла ў абласным конкурсе юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі і абласным этапе рэспубліканскай акцыі «Дарогамі міру і стварэння». Дар’я Бушыла, Алена Янушонак, Ангеліна Чарнышова і Паліна Стацэвіч з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна вызначыліся ў адкрытым конкурсе відэаролікаў «Трэнд Тік Ток». Пераможцы абласнога этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці «PROосвобождение» Ганна Матэленак з Узмёнскай БШ і Анастасія і Дар’я Грузд з ЦДіМ. Лідары абласнога этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Архнавацыя-2023» – Дар’я Машара з ЦДіМ і Улада Барысоўская СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Вучні СШ № 2 імя М. Ізварына Глеб Ліманоўскі – дыпламант абласнога этапа рэспубліканскага літаратурнага інтэрнэт-конкурсу «Чалавек свайго лёсу» да 100-годдзя Васіля Быкава, Ягор Кіслы – абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы «Шкаліяда».
Перамога ў спорце даецца няпроста, заўважыла загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Між тым нашы баксёры вядомыя на арэне вобласці і Рэспублікі Беларусь, ганарацца землякі футбалістамі ФК «Міёры». Узнагароды атрымалі пераможцы і прызёры спаборніцтваў па боксе – спартсмены-навучэнцы ДЮСШ: Андрэй Ёнат, Ігнат Яблонскі, Анастасія Батура, Павел Стома, Дар’я Свілёнак, Уладзімір Бабіч, Арына Алісеенка, Кірыл Мацур, Максім Шынкевіч, Ягор і Аляксей Жукі, Дамінік Томка, Андрэй Язвінскі, а таксама іх трэнер Юрый Пахірка.
Юнацкая каманда па футболе заняла трэцяе месца ў першынстве Віцебскай вобласці ў праграме алімпійскіх дзён моладзі. У яе складзе Іван Чубрэвіч, Мікалай Малецкі, Дзмітрый Найдзёнак, Артур Курдутаў, Яраслаў Рачыцкі, Арцём Беразоўскі, Сяргей Каснікоўскі, Станіслаў Ражноўскі, Раман Шокель, Арцём Лагун, Глеб Рачыцкі, Павел Ліманоўскі, Мікіта Нікіцін, Арцём Краўчанка, а таксама іх трэнер Алег Грыгаровіч.
Няспынным патокам падымаліся на сцэну найлепшыя прадстаўнікі моладзі Міёршчыны. У іх гонар доўга гучалі апладысменты. Прыемна, што многія развіваюцца па некалькіх накірунках і ўдасканальваюць сваё майстэрства. Сведчанне таму – пасля слоў падзякі нярэдка гучала: сёння ўдзельнічае ў спаборніцтвах і конкурсах.
Творчыя нумары дарылі гасцям выхаванцы школы мастацтваў і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Такія ж таленавітыя, як і ўсе, каго ўшанавалі на свяце.
ДАРЭЧЫ
Актыўную падтрымку адоранай моладзі на Міёршчыне аказваюць грамадскія аб’яднанні і арганізацыі. У тым ліку – раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» і асабіста яе старшыня Алена Шамёнак.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.