Победители районного уровня

Победители районного уровня
Заканчэнне месяца супала з падвядзеннем вынікаў другога  раённага этапу Рэспубліканскай алімпіяды. У гэтым годзе ў інтэлектуальнай барацьбе прынялі ўдзел 212 вучняў 8-11 класаў. Алімпіяды праводзіліся 23 і 30 лістапада на базе СШ №3.

 

Найбольшай колькасцю ўдзельнікаў адзначаюцца: абслугоўваючая праца (25), матэматыка (24), тэхнічная праца (23), беларуская мова і літаратура (22), руская мова і літаратура (22). Менш жадаючых удзельнічалі ў алімпіядах па біялогіі (15), фізіцы (12), англійскай мове (11), геаграфіі (11), грамадазнаўстве (10), хіміі (10). Мала вучняў выказалі жаданне бліснуць ведамі па гісторыі (8), інфарматыцы (6), нямецкай мове (4), астраноміі (3).

 

Вынікі паказалі добрую падрыхтоўку вучняў — многія вярнуліся ў родныя школы з дыпломамі.

Руская мова і літаратура: 9 клас — дыплом І ступені заваяваў Сяргей Якімчук (СШ №2), дыплом ІІІ ступені — Алена Мікуліна (СШ №3), Таццяна Чахоўская (Мілашоўская ДС-БШ). 10 клас — дыплом І ступені — Марыя Ядрэўская (Дзісенская СШ), дыплом ІІІ ступені — Надзея Чарнаок (СШ №2), Крысціна Валынец (СШ №3), Ганна Крамок (Цвецінская ДС-СШ). 11 клас — дыплом ІІ ступені — Вікторыя Захарэвіч (СШ №1).

 

Беларуская мова і літаратура: 9 клас — дыплом І ступені — Таццяна Тычко (СШ №3), дыплом ІІ ступені — Сняжана Мацяс (Мілашоўская ДС-БШ), дыплом ІІІ ступені — Павел Смерцьеў (Слабадская ДС-БШ), Вера Ліманоўская (Туркоўская ДС-СШ), Юлія Гедравец (СШ №2). 10 клас — дыплом І ступені — Ірына Радзіхоўская (Дварнасельская ДС-СШ), дыплом ІІІ ступені — Юлія Стальмачонак (Дзісенская СШ), Таццяна Панізнік (СШ №3), Арнольд Варанько (СШ №2). 11 клас — дыплом І ступені — Ганна Сіцько (Дзісенская СШ), дыплом ІІ ступені — Дзіяна Кумішча (Сіцькоўская ДС-СШ), дыплом ІІІ ступені — Кацярына Шульга (Сіцькоўская ДС-СШ), Алена Валынец (СШ №3).

 

Абслугоўваючая праца: 8 клас — дыплом І ступені — Ірына Драба (СШ №2), Вераніка Арлоўская (Дзісенская СШ), Паліна Мятла (Дзісенская СШ), дыплом ІІ ступені — Вікторыя Рачыцкая (СШ №3), Таццяна Варанько (Дварнасельская ДС-СШ), дыплом ІІІ ступені — Антаніна Астукевіч (Павяцкая ДС-СШ). 9 клас — дыплом ІІІ ступені — Алена Ганебная (Дзісенская СШ). 10 клас — дыплом І ступені — Таццяна Панізнік (СШ №3), Паліна Паршута (СШ №3), Юлія Ніўчык (СШ №3), Ганна Закрэўская (СШ №2), Дзіяна Мішчанка (СШ №3), Анастасія Шаўлюга (СШ №2), дыплом ІІІ ступені — Вольга Шчарбіцкая (Язненская СШ).

 

Тэхнічная праца: 8 клас — дыплом І ступені — Анатоль Хмельнік (Узмёнская ДС-БШ), Аляксей Юршэвіч (СШ №2). 9 клас — дыплом І ступені — Юрый Мядзелец (Дзісенская СШ), Павел Асетнік (СШ №2), дыплом ІІ ступені — Дзмітрый Кляўко (СШ №3), Максім Сіняўскі (Дзісенская СШ), дыплом ІІІ ступені — Вячаслаў Болтач (СШ №3), Уладзіслаў Кукуць (СШ №1), Дзяніс Шук (СШ №3), Павел Смерцьеў (Слабадская ДС-БШ), Андрэй Цвячкоўскі (СШ №3). 10 клас — дыплом І ступені — Дзмітрый Галуза (Дзісенская СШ), Фёдар Мядзелец (Дзісенская СШ), дыплом ІІ ступені — Уладзіслаў Турзёнак (Павяцкая ДС-СШ), дыплом ІІІ ступені — Аляксей Кадушка (Цвецінская ДС-СШ), 11 клас — дыплом І ступені — Дзмітрый Закрэўскі (Дварнасельская ДС-БШ), дыплом ІІІ ступені — Уладзімір Барок (СШ №1).

 

Матэматыка: 8 клас — дыплом ІІІ ступені — Антон Рудзь (Навапагосцкая ДС-СШ). 11 клас — дыплом ІІ ступені — Аляксандр Пацеенак (СШ №3), дыплом ІІІ ступені — Яна Мутар (СШ №2), Кацярына Гарноўская (СШ №2).

 

Англійская мова: 10 клас — дыплом ІІІ ступені — Крысціна Валынец (СШ №3), Паліна Паршута (СШ №3). 11 клас — дыплом ІІІ ступені — Вікторыя Захарэвіч (СШ №1), Ілля Бараноўскі (СШ №2), Святлана Шаўчонак (СШ №2).

 

У алімпіядзе па фізіцы адзначыўся Аляксандр Пацеенак (СШ №3) — дыплом І ступені, Дар'я Зелянкова (СШ №2) атрымала дыплом ІІІ ступені па хіміі.

 

На здымку: пераможцы алімпіяд.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.