Награждение лучших на Миорщине: результаты олимпиадных соревнований

Районный этап республиканской олимпиады по учебным предметам проходил в октябре-ноябре. Участвовали 106 учащихся из десяти учреждений. 29 стали победителями, отмечены дипломами.

 Раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах праходзіў у кастрычніку – лістападзе. Удзельнічалі 106 навучэнцаў з дзесяці ўстаноў. 29 сталі пераможцамі, адзначаны дыпломамі.

 У алімпіядзе па рускай мове сярод дзесяцікласнікаў дыплом ІІ ступені атрымала вучаніца СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Лізавета Рудзёнак. Сярод адзінаццацікласнікаў дыпломы ІІІ ступені ў Кацярыны Булгак з СШ № 2 імя М. Ізварына і Сямёна Абалевіча з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі.

Дыплом І ступені па беларускай мове заваявала дзесяцікласніца СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Валерыя Паўлоўская, дыплом ІІІ ступені ў Алесі Аніська з Чапукоўскай СШ.

 Выдатныя веды па англійскай мове паказалі ўсе ўдзельнікі алімпіяды. Дыпломы І ступені ў вучаніцы 11 класа СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Аліны Хілько і дзесяцікласніцы СШ № 2 імя М. Ізварына Паліны Крук. Дыплом ІІ ступені ў адзінаццацікласнікаў Кацярыны Матылёнак з СШ № 2 імя М. Ізварына і Эдвіна Рэммеле з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Дыпломы ІІІ ступені атрымалі вучні 11 класа Варвара Пяткевіч з СШ № 2 імя М. Ізварына і Сямён Абалевіч з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі.

У алімпіядзе па геаграфіі дыплом ІІ ступені заваяваў вучань 10 класа Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна Іосіф Шавякоў. Дыплом ІІІ ступені ў алімпіядзе па фізіцы атрымаў адзінаццацікласнік СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Данііл Іваноў.

Дзесяцікласніца Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна Ганна Баран і адзінаццацікласнік СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Уладзіслаў Дзівін адзначаны дыпломамі ІІІ ступені ў алімпіядзе па гісторыі. Дыплом ІІІ ступені ў алімпіядзе па грамадазнаўстве ў вучаніцы 10 класа СШ № 2 імя М. Ізварына Лізаветы Хаткевіч. Пераможца алімпіяды па інфарматыцы – адзінаццацікласніца СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Аліна Хілько з дыпломам ІІ ступені.

У тэорыі і на практыцы па прадмеце «Працоўнае навучанне» спаборнічалі юнакі і дзяўчаты з васьмі ўстаноў адукацыі. Дзесяцікласніца Ксенія Мароз і адзінаццацікласнік Міхаіл Баўтот з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна заваявалі дыпломы І ступені. Дыпломамі ІІ ступені адзначаны васьмікласніца Ксенія Лонская і дзевяцікласніца Ганна Пяткевіч з СШ № 2 імя М. Ізварына, дзесяцікласніца Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна Анастасія Царова. Дыплом ІІІ ступені ў вучаніцы 9 класа СШ № 2 імя М. Ізварына Кацярыны Жабёнак.

 Найлепшыя вынікі ў алімпіядзе па прадмеце «Фізічная культура і здароўе» паказалі адзінаццацікласнік Арцём Шкялёнак і дзевяцікласніца Паліна Грыгаран з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна. На другім месцы вучань 10 класа СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Раман Шокель і дзевяцікласніца Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна Ангеліна Чарнышова. Завяршаюць тройку лідараў адзінаццацікласнік Іван Чубрэвіч з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі і дзевяцікласніца Дар’я Бушыла з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна.

У абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды прымуць удзел: па англійскай мове – Аліна Хілько, па фізіцы – Данііл Іваноў, па тэхнічнай працы – Міхаіл Баўтот, па беларускай мове – Валерыя Паўлоўская.

Святлана МАТЫЛЁНАК, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

0 комментариев

Добавить комментарий