Рашэннем Міёрскага райвыканкама № 50 ад 23 студзеня зацверджаны графік капітальнага рамонту жыллёвага фонду раёна на 2026 год. Згодна з ім, плануецца адрамантаваць жылыя дамы № 18, 21, 23, 25, 26, 27 па вуліцы Дзяржынскага, № 2 і 4 па 350-годдзя Міёр, № 35 па Камуністычнай у Міёрах.
Падрабязная інфармацыя пра капітальны рамонт жыллёвага фонду размешачана на сайце райвыканкама ў раздзеле «Улада – Выканаўчая ўлада – Падраздзяленні райвыканкама – Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама».