Отметили День автомобилиста и дорожника
gazeta 26-10-2015, 16:46 0 Навіны
Капітальны рамонт вуліцы Камуністычнай, рэканструкцыя дарогі Міёркі-Рускае сяло, будаўніцтва пад'язной дарогі да будучага металургічнага завода—найбольш значныя работы, якімі сёлета займалася ДРБУ №203. Прычым у першых двух выпадках з'яўлялася генпадрадчыкам. Важныя аб'екты патрабавалі граматнага падыходу і высокага прафесіяналізму, што пацвердзіліся выкананымі справамі.
— Адметна тое, што філіял "Міёрскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №203" КУП "Віцебскаблдарбуд"—так гучыць наша поўная назва—упершыню выступае ў якасці генпадрадчыка. Узяліся за работу на больш складаных аб'ектах, што спрыяе павышэнню прафесійнага ўзроўню,—падкрэслівае кіраўнік Алег Сівіцкі.—У верасні завершана рэканструкцыя дарогі Міёркі-Рускае сяло. Працаваць на дарозе 3-й тэхнічнай катэгорыі з шырынёй праезнай часткі 8 метраў было няпроста, аднак за тры месяцы з задачай справіліся. Прыемна, што выйгралі тэндар на будаўніцтва пад'язной дарогі да металургічнага завода. Прыцягваем да гэтай справы і калег з Шаркаўшчыны, Браслава, Гарадка. У лістападзе работы будуць завершаны.
Увогуле год для філіяла паспяховы. Выконваюцца ўсе даведзеныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі. Аб'ёмы выкананых работ за студзень-верасень склалі 12 мільярдаў 212 мільёнаў рублёў. Гэта высокі вынік. Выручка ад рэалізацыі на аднаго працаўніка—200,2 млн. рублёў. Рэнтабельнасць продажу—4,7%, прыбытак ад работ—572 млн. рублёў. Сярэдняя заработная плата за месяц складае 4 млн. 592 тыс. рублёў. Поспех, як вядома, акрыляе, аднак імкненне рабіць дарогі роўнымі і камфортнымі абмяжоўваецца фінансаваннем, якое, на жаль, пакідае жадаць лепшага. Адсюль і тэлефонныя званкі начальніку філіяла з просьбамі адрамантаваць дарогу ў тым ці іншым населеным пункце. Да прыкладу, падчас апошняй прамой лініі такое пытанне закранула жыхарка вёскі Забалоцце.—Ямкавы рамонт там будзе праведзены,—адзначае Алег Алегавіч.—Як правіла, скаргі насельніцтва на стан дарог справядлівыя.
Многія з іх патрабуюць рамонту, аднак зрабіць гэта ўдаецца не адразу. Хтосьці да сітуацыі ставіцца з разуменнем, іншыя—наадварот. Трымаем сувязь з сельскімі Саветамі, у якіх вуліцы знаходзяцца на балансе ЖКГ. З прадпрыемствам заключаны дагавор на правядзенне работ. Разам з клопатамі на складаных аб'ектах заасфальтавалі тэрыторыю ля новабудоўлі па Камуністычнай і чыгуначную станцыю, адрамантавалі 2 км дарогі Дзісна-Шаркаўшчына ў раёне вёскі Шарагі. Усяго ДРБУ №203 нясе адказнасць за 796 км аўтамабільных дарог і паромную пераправу ў Дзісне. Цяпер рыхтуюцца да зімы: ліквідуюць крытычную ямкавасць, праводзяць прафіліраванне грунтовых і гравійных дарог, запасаюць пясчана-солевую сумесь.У планах на будучы год—не заставацца ў баку ад будаўніцтва металургічнага завода. Спадзяюцца, што і надалей там знойдзецца для іх справа. Ідзе абмеркаванне рамонтных работ на пад'ездзе да Міёр. Працягнецца капітальны рамонт Камуністычнай. Дарэчы, у мінулым і гэтым го-дзе на адну з галоўных вуліц райцэнтра затрачаны сродкі з тых, што аўтамабілісты выплачвалі падчас праходжання тэхагляду—так званы "дарожны" падатак. Асвоена адпаведна 2 млрд. 300 рублёў і 1 млрд. З таго ж "кашалька" 4 млрд. рублёў пайшло на рэканструкцыю дарогі Міёркі-Рускае сяло.
Калектыў ДРБУ №203 складаюць 63 чалавекі. У большасці працоўны стаж вагаецца ад 15 да 30 год. Адказнасцю і сумленнем вызначаюцца вадзіцелі Аляксандр Рымдзёнак і Віктар Лаўрыновіч, механізатары Аляксандр Кулеш і Валерый Федуковіч, машыніст пагрузчыка Мікалай Тычко, дарожныя рабочыя Віктар Пліско і Яўген Кулеш, дарожныя майстры Юрый Баравік і Андрэй Якушын, начальнік планава-вытворчага сектара Ніна Пяткевіч.—Увогуле ўсе нашы супрацоўнікі—малайцы,—канстатуе начальнік філіяла.—Удзячны ім за работу і ўзаемаразуменне. Задаволены маладымі спецыялістамі, якіх сёлета прынялі на працу. Бачны іх зацікаўленасць у справе і жаданне сцвердзіцца ў прафесіі.Каманду "дарожнікаў" папоўнілі майстар Аляксандр Манчыц, інжынер па якасці Марына Сварцэвіч, інжынер па заработнай плаце Валерыя Кебірава. Аляксандр родам з Вілейкі, Марына з Пастаў, абодва выпускнікі Полацкага дзяржуніверсітэта. Валерыя скончыла БНТУ і па размеркаванні прыехала ў далёкія ад роднага Жлобіна Міёры. Пра жыллё для маладых супрацоўнікаў у філіяле паклапа-ціліся, нават выдзяляюць кожнаму па 3 базавыя велічыні, каб плаціць за пражыванне. —Для мяне пачалася сапраўдная "школа жыцця": прафесійнае станаўленне ўдалечыні ад дома, дзе не была з ліпеня.
Напэўна, толькі на Новы год атрымаецца родных наведаць,—гаворыць Валерыя.
—Аднак нягледзячы на пэўныя цяжкасці і складанасці, уражанні пра першае працоўнае месца станоўчыя. —Прынялі нас добра,—дадае Марына.—Тут вельмі дружны і добразычлівы калектыў. Ёсць месца дасціпнаму гумару.
Можна разлічваць на падтрымку і падказкі старэйшых калег. Асабліва за гэта ўдзячны начальніку планава-вытворчага сектара Ніне Пятроўне Пяткевіч.Перад згуртаванасцю, узаемаразуменнем і агульнай мэтай пасуюць многія складаныя задачы, і сёлетнія дасягненні ДРБУ №203 таму пацвярджэнне.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




