Авторизация
 

Візіты на будаўнічую пляцоўку металургічнага завода

Визиты на строительную площадку металлургического завода  Ідзе вертыкальная планіроўка тэрыторыі. Ствараецца водазабор: патрэбны чатыры артэзіянскія шчыліны на глыбіню 170 метраў, дзве з іх ужо свідруюцца. Спецыялісты ПМК-55 пракладваюць трубы ліўневай каналізацыі, адсыпаюць палатно аўтадарогі і выдаляюць хмызнякі. Працуюць дарожнікі і меліяратары. 

 

Усе гэтыя і іншыя работы знаходзяцца пад кантролем высокага начальства. 15 кастрычніка на пляцоўцы будучага металургічнага завода пабываў намеснік старшыні аблвыканкама У.М. Белавус, які курыруе пытанні будаўніцтва. Яго і прадстаўніка расійскай кампаніі "Метпрам"—генеральнага падрадчыка аб'екта—цікавіў ход работ у цэлым і канкрэтна—стварэнне інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Аб гэтым на фоне разгорнутай панарамы работ Уладзіміра Мікалаевіча праінфармавалі кіраўнікі ці прадстаўнікі адпаведных служб. Так, са сваімі задачамі спраўляюцца "Аблдарбуд". "Белтэлекам" патрэбныя кабелі ўжо праклаў. Упраўленне капітальнага будаўніцтва аблвыканкама рапартавала аб работах на водазаборы. "Віцебскаблгаз" запэўніў, што газаправод да будучага прадпрыемства пачнуць весці ў лістападзе. А вось чыгуначнікі да справы не прыступалі: праект і неабходнае дакументальнае афармленне ёсць, няма фінансавання.  "Віцебскаблэнерга" толькі рыхтуецца да падвядзення спецыяльнай сілавой лініі.

 

 

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
амеснік старшыні аблвыканкама даў адпаведныя распараджэнні розным службам, зрабіў заметкі для сябе. Агульнае патрабаванне—настойліва вырашаць вызначаныя для кожнай арганізацыі задачы.
17 кастрычніка новабудоўлю праінспектаваў намеснік прэм'ер-міністра У.І. Сямашка. Тлумачэнні яму давалі старшыня савета дырэктараў ААТ "ММПЗ-груп" А.А. Кавалёнак і член савета Д.М. Брынько. Яны адзначылі, што будаўніцтва ўступае ў актыўную фазу з такім разлікам, каб закончыць асноўныя работы па ўзвядзенні прадпрыемства ў канцы 2017 года і адразу прыступіць да пусканаладкі. Васьмікватэрны дом для работнікаў рыхтуецца да здачы ў эксплуатацыю. Побач закладзены фундаменты для наступных такіх жа двух. Катэджы для кіраўнікоў і чатырохпавярхоўка для завадчан яшчэ ў планах. Асноўная пляцоўка рыхтуецца, генпадрадчык выбраны, праект экспертызу прайшоў, дазвол на будаўніцтва атрыманы, крэдытная лінія адкрыта, кантракт на пастаўку абсталявання падпісаны, кіраўніцтва і галоўныя спецыялісты падабраны, у мясцовых школах праводзіцца прафарыентацыя вучняў для выбару патрэбных прафесій. Стратэгія новабудоўлі наступная: спачатку ствараецца інфраструктура, узводзіцца жыллё, адначасова разгортваюцца работы на дапаможных аб'ектах—майстэрнях, гаражах, адміністрацыйным корпусе, ачысных збудаваннях. Літаральна праз год павінна даць цяпло кацельня, якая будзе працаваць на прыродным газе.
Але застаецца нямала пытанняў, якія трэба трымаць на пастаянным кантролі. Яны акрэслены і будуць уключаны ў выніковы дакумент па выніках візіту. У прыватнасці, Уладзімір Ільіч адзначыў неабходнасць задзейнічаць на будоўлі як мага больш беларускіх арганізацый, прадпрыемстваў і кампаній, у тым ліку мясцовых.
Калі зайшла размова пра ўвя-дзенне ў абарот сельгасугоддзяў замест выкарыстаных пад будаўніцтва, старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў падкрэсліў, што больш за 40 гектараў ужо ўведзены і далі першы ўраджай. Верхні ўрадлівы слой часткова пайшоў на падсыпку клумб і газонаў у райцэнтры, а таксама спатрэбіцца на добраўпарадкаванне тэрыторыі прадпрыемства.
У.І. Сямашка пазнаёміўся з ходам узвядзення жылля для будучых спецыялістаў металургічнага завода і даў адпаведныя даручэнні.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.  

Визиты на строительную площадку металлургического завода  Намеснік старшыні аблвыканкама даў адпаведныя распараджэнні розным службам, зрабіў заметкі для сябе. Агульнае патрабаванне—настойліва вырашаць вызначаныя для кожнай арганізацыі задачы.17 кастрычніка новабудоўлю праінспектаваў намеснік прэм'ер-міністра У.І. Сямашка. Тлумачэнні яму давалі старшыня савета дырэктараў ААТ "ММПЗ-груп" А.А. Кавалёнак і член савета Д.М. Брынько. Яны адзначылі, што будаўніцтва ўступае ў актыўную фазу з такім разлікам, каб закончыць асноўныя работы па ўзвядзенні прадпрыемства ў канцы 2017 года і адразу прыступіць да пусканаладкі. Васьмікватэрны дом для работнікаў рыхтуецца да здачы ў эксплуатацыю. Побач закладзены фундаменты для наступных такіх жа двух.

 

Катэджы для кіраўнікоў і чатырохпавярхоўка для завадчан яшчэ ў планах. Асноўная пляцоўка рыхтуецца, генпадрадчык выбраны, праект экспертызу прайшоў, дазвол на будаўніцтва атрыманы, крэдытная лінія адкрыта, кантракт на пастаўку абсталявання падпісаны, кіраўніцтва і галоўныя спецыялісты падабраны, у мясцовых школах праводзіцца прафарыентацыя вучняў для выбару патрэбных прафесій. Стратэгія новабудоўлі наступная: спачатку ствараецца інфраструктура, узводзіцца жыллё, адначасова разгортваюцца работы на дапаможных аб'ектах—майстэрнях, гаражах, адміністрацыйным корпусе, ачысных збудаваннях. Літаральна праз год павінна даць цяпло кацельня, якая будзе працаваць на прыродным газе.Але застаецца нямала пытанняў, якія трэба трымаць на пастаянным кантролі. Яны акрэслены і будуць уключаны ў выніковы дакумент па выніках візіту. У прыватнасці, Уладзімір Ільіч адзначыў неабходнасць задзейнічаць на будоўлі як мага больш беларускіх арганізацый, прадпрыемстваў і кампаній, у тым ліку мясцовых.

 

Визиты на строительную площадку металлургического завода  Калі зайшла размова пра ўвядзенне ў абарот сельгасугоддзяў замест выкарыстаных пад будаўніцтва, старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў падкрэсліў, што больш за 40 гектараў ужо ўведзены і далі першы ўраджай. Верхні ўрадлівы слой часткова пайшоў на падсыпку клумб і газонаў у райцэнтры, а таксама спатрэбіцца на добраўпарадкаванне тэрыторыі прадпрыемства.У.І. Сямашка пазнаёміўся з ходам узвядзення жылля для будучых спецыялістаў металургічнага завода і даў адпаведныя даручэнні.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.  

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта