Авторизация
 

Міёры — горад металургаў: не міф — рэальнасць

Миоры — город металлургов: не миф — реальность Як правіла, на кожным прадпрыемстве неабходныя пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку. Але часам паўстаюць нейкія задачы ці ўзнікаюць праблемы, з якімі калектыву складана  справіцца самастойна. У такіх выпадках можна звярнуцца да абласнога саюза наймальнікаў. Гэта некамерцыйнае аб'яднанне падтрымліваецца рэспубліканскай уладай, мае дзелавыя сувязі з расійскімі прамыслоўцамі. У яго радах звыш  трохсот прадпрыемстваў і заводаў Прыдзвіння, якія аб'ядналіся, каб развіваць партнёрства ў сферы сацыяльна-працоўных адносін, супольна вырашаць пэўныя праблемы, дасягаць поспехаў. Усе яны ўваходзяць у склад аддзяленняў, што дзейнічаюць у рэгіёнах. Такія ёсць не ў кожным, але нашаму пашанцавала. Міёрскае рэгіянальнае аддзяленне саюза наймальнікаў налічвае 13 членаў, узначальвае яго В. А. Паляк. На мінулым тыдні пасля пасяджэння райвыканкама ён правёў рабочую нараду, на якой абмеркавалі хвалюючыя пытанні кіраўнікоў, абмяняліся карыснай інфармацыяй.  

 

 

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
енеральны дырэктар "ММПЗ-груп" С. Я. Чабуранаў дэталёва расказаў пра будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Міёрах. Праект унікальны, што    заключаецца ў выкарыстанні сучаснага энергазберагальнага, экалагічна бяспечнага абсталявання і тэхналогій, якія дазволяць вырабляць якасную прадукцыю з мінімальнымі выдаткамі. На першым этапе на Міёрскім заводзе будзе арганізавана вытворчасць прыкладна 150 тысяч тон белай бляхі. А гадавая патрэба прадпрыемстваў рэспублікі складае 30 тысяч тон. Ён цалкам забяспечыць іх прадукцыяй, астатнюю экспарціруе ў дзяржавы СНД, Еўропу і Азію. 
Адразу пасля падпісання Указа "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта" ў чэрвені 2014 года  прыступілі да яго выканання. Адпаведна генеральнаму плану пад металапракатны завод выдзелена 34 га зямлі і 2 га пушчаны пад аўтамабільную пад'язную дарогу, якая дзесьці праз два тыдні ўжо будзе гатова. Падчас яе будаўніцтва давялося мяняць праектнае рашэнне, бо натрапілі на воданасычаныя слаі. На праблемным участку ў 260 метраў упершыню не толькі ў раёне, нават і вобласці, выкарыстоўвалася геатэкстыльнае палатно. Яно паскорыць умацаванне грунтоў павышанай вільготнасці і падоўжыць эксплуатацыйны тэрмін дарогі. Сталічная кампанія забіла 144 палі, цяпер ідзе іх выпрабаванне. Паралельна ўзводзіцца жыллё для працаўнікоў завода. Першы двухпавярховы васьмікватэрны дом гатовы. Закладзены яшчэ два фундаменты. Усяго плануецца пабудаваць да 9 жылых дамоў і 5 катэджаў для кіраўніцтва завода. 
У рэалізацыю інвестыцыйнага праекта ўжо ўкладзена 4,3 мільёна еўра. Увесь ён ацэнены ў 220 мільёнаў еўра. Па разліках спецыялістаў выдаткі акупяцца праз 3-5 гадоў пасля ўводу ў эксплуатацыю завода. 
Літаральна ў сярэдзіне лістапада на пляцоўку прыбудзе генеральны падрадчык будаўніцтва, расійская кампанія "МетПрамБуд", якая мае багаты вопыт узвядзення металургічых прадпрыемстваў не толькі ў сябе на радзіме, але і ў Егіпце, Алжыры. Апошні завод пабудавалі на Урале. Да калег-расіян далучацца і нашы будаўнікі. Прадугледжваецца ўзвесці вытворчы корпус  памерам 430 м х 132 м, дзе будзе адбывацца тэхналагічы працэс. У месцы пастаноўкі калпаковых печаў абпалу вышыня будынка складзе 27 метраў, для ўстройства пракатных станаў патрэбны катлаван у 8 метраў. 
На будаўніцтва завода спатрэбяцца два гады, столькі ж пасля—на мантаж-наладку. Яна пройдзе пад кіраўніцтвам нямецкіх спецыялістаў SMS Siemag AG. Гэта кампанія стане асноўным пастаўшчыком спецыяльнага металургічнага абсталявання, якое забяспечыць складаны і высокатэхналагічны працэс вытворчасці белай бляхі.  
Сыравіну, а гэта гарачакатаны пракат (сталь у рулонах), на завод будуць пастаўляць Расія, Украіна, Кітай.  Са склада яна паступіць на рэверсіўны стан халоднай пракаткі нашага завода, пры гэтым яе таўшчыня зменшыцца да 90%. Тэхналагічны працэс, кантроль зададзеных параметраў, стан абсталявання ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме. Уся інфармацыя перадаецца на маніторы паста кіравання. Далей рулоны паступаюць на лінію электралітычнай ачысткі, дзе перад тэрмаапрацоўкай з халоднай паласы выдаляюцца рэшткі масла і металічны пыл. Пасля—абпал у калпаковых печах. Непрамое награванне да 600-800 градусаў плануецца ажыццяўляць прыродным газам, якім завод будзе карыстацца ў вялікіх аб'ёмах. 
Чым больш тонкая і трывалая вырабляецца белая бляха, тым больш эфектыўна выкарыстоўваецца матэрыял у вытворчасці. Такія ўласцівасці дасягаюцца тэхналагічнымі аперацыямі "дрэсіроўка" і "двайная пракатка". Наступны этап—лінія электралітычнага луджэння, калі чорная бляха ператвараецца ў белую. Пасля грунтоўнай ачысткі, якая ўключае электралітычнае шчолакавае траўленне і прамыўку ў вадзе, стужка трапляе ў электраліт, водны раствор солі волава. А далей хімічны працэс пад уздзеяннем электрычнага току. Затым лісты адпаведнай даўжыні наразаюцца, сартыруюцца, укладваюцца ў штабелі і запакоўваюцца.
Звернута ўвага, што дзейнасць завода грунтуецца на выкарыстанні экалагічна бяспечных высокатэхналагічых спосабаў вытворчасці. Усе неабходныя санітарныя экспертызы пройдзены, ніякіх пагроз для навакольнага асяроддзя ў заключэннях не значыцца. Не будзе сцёкаў. Вада пойдзе ў замкнуты цыкл, больш за 2 тысячы кубоў у гадзіну. Сухі рэштак ад вытворчасці, які за год складзе каля 100 тон, будзе захоўвацца на спецыяльным палігоне. 
Нашай экалогіі, а таксама здароўю мясцовых жыхароў па-ранейшаму нічога не будзе пагражаць. Сам факт, што кіраўніцтва завода са сваімі сем'ямі пераедзе на пастаяннае месца жыхарства ў Міёры, наяўнае таму пацвярджэнне.  
Па інвестдагавору міні-мальная патрэба ў профільных спецыялістах--466 чалавек. Дзейнасць завода будзе забяспечвацца кругласутачна, працаваць давядзецца ў тры змены, таму рэальная лічба большая. У беларускіх ВНУ не рыхтуюць металургаў, асноўныя кадры прыбудуць на Міёршчыну з Расійскай Федэрацыі. А вось энергетыкі, газавікі, хімікі, бухгалтары, эканамісты—могуць працаўладковаўцца з мясцовых. У сувязі з тым, што прадукцыя пойдзе на экспарт, нямала спатрэбіцца адукаваных людзей у аддзел па міжнародных сувязях. Для ўкамплектавання завода кадрамі будуць фарміравацца заяўкі ў навучальныя ўстановы.

Миоры — город металлургов: не миф — реальность Генеральны дырэктар "ММПЗ-груп" С. Я. Чабуранаў дэталёва расказаў пра будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Міёрах. Праект унікальны, што    заключаецца ў выкарыстанні сучаснага энергазберагальнага, экалагічна бяспечнага абсталявання і тэхналогій, якія дазволяць вырабляць якасную прадукцыю з мінімальнымі выдаткамі. На першым этапе на Міёрскім заводзе будзе арганізавана вытворчасць прыкладна 150 тысяч тон белай бляхі. А гадавая патрэба прадпрыемстваў рэспублікі складае 30 тысяч тон. Ён цалкам забяспечыць іх прадукцыяй, астатнюю экспарціруе ў дзяржавы СНД, Еўропу і Азію. Адразу пасля падпісання Указа "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта" ў чэрвені 2014 года  прыступілі да яго выканання.

 

Миоры — город металлургов: не миф — реальность Адпаведна генеральнаму плану пад металапракатны завод выдзелена 34 га зямлі і 2 га пушчаны пад аўтамабільную пад'язную дарогу, якая дзесьці праз два тыдні ўжо будзе гатова. Падчас яе будаўніцтва давялося мяняць праектнае рашэнне, бо натрапілі на воданасычаныя слаі. На праблемным участку ў 260 метраў упершыню не толькі ў раёне, нават і вобласці, выкарыстоўвалася геатэкстыльнае палатно. Яно паскорыць умацаванне грунтоў павышанай вільготнасці і падоўжыць эксплуатацыйны тэрмін дарогі. Сталічная кампанія забіла 144 палі, цяпер ідзе іх выпрабаванне. Паралельна ўзводзіцца жыллё для працаўнікоў завода. Першы двухпавярховы васьмікватэрны дом гатовы. Закладзены яшчэ два фундаменты. Усяго плануецца пабудаваць да 9 жылых дамоў і 5 катэджаў для кіраўніцтва завода. У рэалізацыю інвестыцыйнага праекта ўжо ўкладзена 4,3 мільёна еўра. Увесь ён ацэнены ў 220 мільёнаў еўра. Па разліках спецыялістаў выдаткі акупяцца праз 3-5 гадоў пасля ўводу ў эксплуатацыю завода. Літаральна ў сярэдзіне лістапада на пляцоўку прыбудзе генеральны падрадчык будаўніцтва, расійская кампанія "МетПрамБуд", якая мае багаты вопыт узвядзення металургічых прадпрыемстваў не толькі ў сябе на радзіме, але і ў Егіпце, Алжыры. Апошні завод пабудавалі на Урале.

 

Миоры — город металлургов: не миф — реальность Да калег-расіян далучацца і нашы будаўнікі. Прадугледжваецца ўзвесці вытворчы корпус  памерам 430 м х 132 м, дзе будзе адбывацца тэхналагічы працэс. У месцы пастаноўкі калпаковых печаў абпалу вышыня будынка складзе 27 метраў, для ўстройства пракатных станаў патрэбны катлаван у 8 метраў. На будаўніцтва завода спатрэбяцца два гады, столькі ж пасля—на мантаж-наладку. Яна пройдзе пад кіраўніцтвам нямецкіх спецыялістаў SMS Siemag AG. Гэта кампанія стане асноўным пастаўшчыком спецыяльнага металургічнага абсталявання, якое забяспечыць складаны і высокатэхналагічны працэс вытворчасці белай бляхі.  Сыравіну, а гэта гарачакатаны пракат (сталь у рулонах), на завод будуць пастаўляць Расія, Украіна, Кітай.  

 

Миоры — город металлургов: не миф — реальность Са склада яна паступіць на рэверсіўны стан халоднай пракаткі нашага завода, пры гэтым яе таўшчыня зменшыцца да 90%. Тэхналагічны працэс, кантроль зададзеных параметраў, стан абсталявання ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме. Уся інфармацыя перадаецца на маніторы паста кіравання. Далей рулоны паступаюць на лінію электралітычнай ачысткі, дзе перад тэрмаапрацоўкай з халоднай паласы выдаляюцца рэшткі масла і металічны пыл. Пасля—абпал у калпаковых печах. Непрамое награванне да 600-800 градусаў плануецца ажыццяўляць прыродным газам, якім завод будзе карыстацца ў вялікіх аб'ёмах. Чым больш тонкая і трывалая вырабляецца белая бляха, тым больш эфектыўна выкарыстоўваецца матэрыял у вытворчасці. Такія ўласцівасці дасягаюцца тэхналагічнымі аперацыямі "дрэсіроўка" і "двайная пракатка". Наступны этап—лінія электралітычнага луджэння, калі чорная бляха ператвараецца ў белую.

 

Миоры — город металлургов: не миф — реальность Пасля грунтоўнай ачысткі, якая ўключае электралітычнае шчолакавае траўленне і прамыўку ў вадзе, стужка трапляе ў электраліт, водны раствор солі волава. А далей хімічны працэс пад уздзеяннем электрычнага току. Затым лісты адпаведнай даўжыні наразаюцца, сартыруюцца, укладваюцца ў штабелі і запакоўваюцца.Звернута ўвага, што дзейнасць завода грунтуецца на выкарыстанні экалагічна бяспечных высокатэхналагічых спосабаў вытворчасці. Усе неабходныя санітарныя экспертызы пройдзены, ніякіх пагроз для навакольнага асяроддзя ў заключэннях не значыцца. Не будзе сцёкаў. Вада пойдзе ў замкнуты цыкл, больш за 2 тысячы кубоў у гадзіну. Сухі рэштак ад вытворчасці, які за год складзе каля 100 тон, будзе захоўвацца на спецыяльным палігоне. Нашай экалогіі, а таксама здароўю мясцовых жыхароў па-ранейшаму нічога не будзе пагражаць.

 

Сам факт, што кіраўніцтва завода са сваімі сем'ямі пераедзе на пастаяннае месца жыхарства ў Міёры, наяўнае таму пацвярджэнне.  Па інвестдагавору міні-мальная патрэба ў профільных спецыялістах--466 чалавек. Дзейнасць завода будзе забяспечвацца кругласутачна, працаваць давядзецца ў тры змены, таму рэальная лічба большая. У беларускіх ВНУ не рыхтуюць металургаў, асноўныя кадры прыбудуць на Міёршчыну з Расійскай Федэрацыі. А вось энергетыкі, газавікі, хімікі, бухгалтары, эканамісты—могуць працаўладковаўцца з мясцовых. У сувязі з тым, што прадукцыя пойдзе на экспарт, нямала спатрэбіцца адукаваных людзей у аддзел па міжнародных сувязях. Для ўкамплектавання завода кадрамі будуць фарміравацца заяўкі ў навучальныя ўстановы.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

На здымка: Агульны выгляд аналагічнага завода, які пабудавала нямецкая кампанія ў Кітаі. 

Прыблізна так будзе і на нашым заводзе. 

 Будаўніцтва пад’язной дарогі ў нас.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта