Правила пользования газом в быту

 Чадны газ – смяротная небяспека, якая хаваецца ў паўсядзённасці.

Каб папярэдзіць трагедыю, неабходна памятаць і выконваць правілы карыстання газам у быце.

Забараняецца:
- выкарыстоўваць для абагравання памяшканняў газавыкарыстальнае абсталяванне, прызначанае для прыгатавання ежы;
- эксплуатаваць газавыкарыстальнае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі.

Чадны газ не валодае пахам, таму прысутнасць яго пароў у паветры не можа быць выяўлена без спецыяльнага абсталявання. А з'явіцца ён здольны ў любым месцы.

Своечасова выявіць небяспечную для здароўя канцэнтрацыю чаднага газу і папярэдзіць пра небяспеку дапамогуць спецыяльныя сігналізатары.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Міёрскі раён газазабеспячэння па адрасе г. Міёры, вул. Кірава 3 А або па нумарах 5 34 62, 162, 3 29 40.

Пры паху газу тэлефанаваць 104!

Канстанцін МАТЭЛЕНАК,
начальнік Міёрскага РГЗ.

0 комментариев

Добавить комментарий