Чадны газ – смяротная небяспека, якая тоіцца ў паўсядзённасці. Каб папярэдзіць трагедыю, неабходна выконваць Правілы карыстання газам у быце.
Забаронена прымяняць газавыкарыстальнае абсталяванне, прызначанае для прыгатавання ежы, з мэтай абагрэву памяшканняў. Нельга таксама выкарыстоўваць яго пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі.
Чадны газ не мае паху, а значыць, выявіць яго пары ў паветры немагчыма без спецыяльнага абсталявання. Дапаможа ў гэтым сігналізатар.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Міёрскі раён газазабеспячэння па адрасе г. Міёры, вул. Кірава, 3а або на нумары 5 34 62, 162, 4 12 90, 4 21 43.