Газавыя балоны ёмістасцю 50 літраў дазволена выкарыстоўваць толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай ўстаноўкі. Карыстальнікам звадкаванага газу ў 50-літровых балонах можа быць уласнік або наймальнік жылога памяшкання, які заключыў з газазабяспечвальнай арганізацыяй дагавор куплі-продажу звадкаванага вуглевадароднага газу, тэхнічнага абслугоўвання індывідуальнай балоннай устаноўкі і газавыкарыстальнага абсталявання, прайшоў інструктаж па правілах карыстання газам у быце.
ПРЫ замене газавых балонаў вядзецца строгі нумарны ўлік. Нумар замяняемага балона павінен адпавядаць нумару раней устаноўленага. Звяраецца пры дастаўцы абаненту. Падчас устаноўкі праводзіцца апламбаванне балонаў.
Калі ёсць неадпаведнасці ў нумары ці парушана пломба, балон не заменяць. Забароняць дастаўку газу. Абанента выклікаюць у газазабяспечвальную арганізацыю, дзе складуць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Штраф ад 4 да 20 базавых велічынь.
ЗГОДНА з артыкулам 29 Закона “Аб газазабеспячэнні”, газазабяспечвальная арганізацыя мае права спыніць забеспячэнне газам спажыўца, калі той дапускае парушэнні, якія пагражаюць жыццю і бяспецы грамадзян.
Наконт заключэння дагавору куплі-продажу звадкаванага вуглевадароднага газу ці забеспячэння звадкаваным газам у балонах звяртайцеся ў Міёрскі РГЗ па нумарах 4 93 08, 4 10 04.
Канстанцін МАТЭЛЕНАК,
начальнік Міёрскага РГЗ.