Авторизация
 

Нарада па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі

 11 ліпеня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе.

Заяўляць пра сябе на сусветнай арэне
"Сучасны этап развіцця беларускай дзяржавы патрабуе выбудоўваць нашу знешнепалітычную і знешнеэканамічную дзейнасць па-новаму — больш маштабна і наступальна. Лічу, што надышоў час, калі нам трэба на ўвесь голас заяўляць пра сябе на сусветнай арэне. Больш актыўна пашыраць і абараняць свае нацыянальныя інтарэсы. І не дзеля нейкіх амбіцый, а каб умацаваць нашу суверэнную і незалежную дзяржаву. Як палітычна, так і эканамічна. Перш за ўсё, эканамічна", — заявіў кіраўнік дзяржавы.


Прэзідэнт адзначыў, што эфектыўнае ўзаемадзеянне Беларусі са знешнім светам- поле дзейнасці не толькі Міністэрства замежных спраў. "Гэта задача ўсіх тут прысутных: мая, парламента, урада, міністэрстваў і ведамстваў, мясцовай выканаўчай улады, суб'ектаў гаспадарання. Прычым па ўсіх напрамках: палітычным, эканамічным, гуманітарным, у сферах бяспекі, культуры, адукацыі, спорту", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Ён лічыць, калі якая-небудзь з нашых структур не можа знайсці сваё месца ў гэтай рабоце, значыць, вызначаны няправільныя прыярытэты. Без руху сваіх праектаў за мяжу сёння не выйсці на маштабнае развіццё.


Супрацоўніцтва з Усходам і Захадам — развіваць
Як адзначыў Прэзідэнт, прынцыпова важна ў роўнай ступені развіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, не робячы выбару паміж імі. Наладжваць кантакты трэба ўсюды, каб Беларусь ведалі, разумелі і ў выніку прымалі. Толькі тады можна разлічваць на ўстанаўленне ўзаемавыгадных адносін.


Стратэгічным саюзнікам нашай краіны была і застанецца Расія. Праводзіцца узгодненая лінія ў знешняй палітыцы і ў сферы бяспекі. Паспяхова вырашаецца комплекс сацыяльна-гуманітарных пытанняў. Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што ў выключна кароткія тэрміны Беларусь са сваімі партнёрамі рэалізавала праект стварэння Еўразі-йскага эканамічнага саюза—аднаго з найбольш маштабных інтэграцыйных аб'яднанняў апошняга часу.


Практычнае напаўненне атрымлівае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства з Кітаем.
"У выніку такой шматвектарнай палітыкі мы дабіліся новага ўспрымання нашай краіны ў свеце. Як незалежнай, міралюбівай дзяржавы, своеасаблівага донара бяспекі ў рэгіёне. Беларусь—ініцыятар і суаўтар розных ініцыятыў на такіх важных міжнародных пляцоўках, як ААН, АБСЕ, у іншых не менш значных і аўтарытэтных рэгіянальных арганізацыях",—пад-крэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Правядзенне ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ стала адным з відавочных сведчанняў прызнання новай ролі Беларусі. Краіна ўпершыню прымала такі маштабны палітычны міжнародны форум.


"Важна і тое, што перад удзельнікамі сесіі беларускім бокам была вылучана ідэя запуску новага Хельсінкскага працэсу — шырокамаштабнага дыялогу паміж Усходам і Захадам, накіраванага на пераадоленне існуючых супярэчнасцей паміж дзяржавамі на прасторы Еўразійскага рэгіёну", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.


Прэзідэнт таксама папрасіў не забывацца і максімальна актыўна папулярызаваць беларускую ідэю супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, не ўпускаючы і кітайскі складнік. Гэта ініцыятыва карысна як для Беларусі, так і для Расіі, краін Захаду і Усходу.


Нармалізацыя адносін з ЕС
"Наш сусед — Еўрапейскі саюз — перажывае няпростыя часы. Цяпер там сутыкнуліся з шэрагам сур'ёзных выклікаў. Але, смею запэўніць, з гэтымі выклікамі Еўрасаюз справіцца. Я ўжо шмат разоў гаварыў, што нам патрэбны моцны Еўрапейскі саюз як у эканамічным, так і ў палітычным плане. ЕС — магутная, адна з апор шматпалярнага свету. Гэтым усё сказана", — заявіў кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што санкцыі з прадпрыемстваў зняты. Няма больш квот на пастаўкі беларускага тэкстылю, ёсць зрухі ў пазіцыі ЕС па ўзаемадзеянні Беларусі з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, па ўступленні Беларусі ў СГА.


Важна таксама прадаўжаць сістэмнае нарошчванне эканамічнага ўзаемадзеяння са Злучанымі Штатамі. "Мы зацікаўлены ва ўстойлівым і бесперашкодным доступе беларускіх тавараў і паслуг на ёмісты і плацежаздольны рынак ЗША. Акрамя таго, хочам прыцягнуць амерыканскія капіталаўкладанні, тэхналогіі і ўдзельнічаць у вытворчай кааперацыі з кампаніямі гэтай краіны, — дадаў Прэзідэнт. — Тут мы працуем не проста слаба, а вельмі дрэнна. Можна сказаць, мы наогул там не працуем".


Уздым сусветнай эканомікі — выгада для Беларусі
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба скарыстацца ўнікальнай сітуацыяй, калі эканоміка ў свеце пачынае варушыцца. У нас ніводнае прадпрыемства не закінулі, не закрылі. Для іх сёння шанц.


"Як вы пераканаліся, хто варушыцца, той прадае прадукцыю. У ход ідзе ўсё, толькі дайце нармальны, таварны выгляд і якасць",—гаварыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што сёння Беларусь мае дыпламатычныя прадстаўніцтвы практычна ў трэці дзяржаў. З улікам акрэдытацыі па сумяшчальніцтве можна бачыць, што адбываецца фактычна ва ўсім свеце. "Існуючы інструментарый трэба аператыўна падладжваць пад змяненні міжнароднай абстаноўкі і новыя магчымасці супрацоўніцтва,—лічыць ён.—МЗС павінна стаць яшчэ больш кампактнай структурай, здольнай ва ўмовах аптымізацыі вырашаць складаныя задачы меншай колькасцю супрацоўнікаў. Менавіта вынік паві-нен быць галоўным крытэрыем вашай дзейнасці".


Айчынныя тавары — за мяжу
"...Нельга ўпусціць момант паляпшэння становішча ў сусветнай эканоміцы і кан'юнктуры для прасоўвання нашых тавараў. Пры гэтым трэба выключыць сітуацыю, калі мы кідаемся туды, дзе нас не чакаюць, пакідаючы найбольш выгадныя напрацаваныя рынкі бліжэйшых краін",—сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, асноўным крытэрыем паспяховасці знешняй палітыкі ў цэлым і работы МЗС і загранустаноў, у прыватнасці, з'яўляюцца нарошчванне і дыверсіфі-кацыя экспарту. У бягучым годзе прырост беларускага экспарту за студзень-май перавышае 20 працэнтаў, што складае каля $2 млрд. Без уліку нафты, нафтапрадуктаў, калійных і азотных угнаенняў экспарт вырас яшчэ больш—амаль на 30 працэнтаў. "А гэта якраз той несыравінны паказчык, за які адказваюць нашы паслы і замацаваныя службовыя асобы",—заўважыў кіраўнік дзяржавы.


Экспартная рэвізія
"Урад павінен правесці экспартную рэвізію па ўсіх галінах. Вызначыць, хто вырабляе тавар, запатрабаваны ў свеце, а хто бяздарна працуе на павелічэнне складскіх запасаў. Гэта ключ да абнаўлення нашых вытворчасцей,—адзначыў Аляксандр Лукашэнка.—Мадэрнізаваць, весці сюды замежных інвестараў трэба з улікам заўтрашняга дня, а не праводзіць мадэрнізацыю, якая старэе, не паспеўшы завяршыцца. Інвестары будуць укладваць грошы толькі ў перспектыўныя вытворчасці".


Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна распрацаваць новую стратэгію экспарту, заснаваную на паляпшэнні яго якаснай структуры.
Складнікам беларускай экспартнай палітыкі, на думку кіраўніка дзяржавы, павінны стаць зніжэнне матэрыяла і энергаёмістасці вытворчасці, павышэнне прадукцыйнасці працы. І, вядома, становяцца ўсё больш важнымі інавацыйнасць і высокая тэхналагічнасць прадукцыі.


Бар'еры прыбіраць
"Асноўная праблема—бар'еры на агульнай эканамічнай прасторы. Трэба, каб работа над іх ліквідацыяй вялася больш вынікова. На ўсіх пляцоўках—і ў "двойцы", і ў "пяцёрцы", і на рэгіянальным узроўні. І ўраду, і МЗС, і Мінэканомікі трэба дабівацца рэальнага эфекту ў гэтым напрамку",—сказаў Прэзідэнт.


Ён падкрэсліў, што стварэнне аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС для нас—стратэгічная задача. Яе трэба вырашаць настойліва і як мага хутчэй.


"Размова ідзе не толькі пра цэны на нафту і газ. Не менш важна дабівацца правядзення ўзгодненай палітыкі ў прамысловай і аграрнай сферах. Павінны быць выключаны як прамыя бар'еры па доступе на рынак, так і іншыя меры, што дыскрымінуюць беларускіх вытворцаў",—заявіў Аляксандр Лукашэнка.


"У той жа час трэба выпрацоўваць сумесныя падыходы для абароны агульнага ўнутранага рынку. Тут бачу сур'-ёзныя недапрацоўкі з боку ўрада, МЗС, прадстаўнікоў у інтэграцыйных аб'яднаннях",—дадаў беларускі лідар.


Скарыстацца гістарычным шанцам
Паводле слоў Прэзідэнта, высокі ўзровень давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кітаем патрабуе павышанай увагі як да рэалізацыі двухбаковых праектаў, так і да ўзаемадзеяння ў рамках маштабных інтэграцыйных аб'яднанняў. Асабліва гэта мае дачыненне да ініцыятывы Старшыні КНР Сі Цзіньпіна "Адзін пояс і адзін шлях". Беларусь павінна скарыстацца гістарычным шанцам і стаць важным тран-зітным, лагістычным, вытворчым, тэхналагічным звяном гэтага новага транскантынентальнага інтэграцыйнага праекта.


Дзейсным інструментам стане індустрыяльны парк "Вялікі камень", названы Сі Цзіньпінам "жамчужынай эканамічнага пояса Шаўковага шляху". "Яго неабходна выкарыстоўваць для прыцягнення самых перадавых тэхналогій і вытворчасцей з усяго свету. Умовы для гэтага створаны. Як адзначыў Прэзідэнт, нам там не склады патрэбны, а самыя высокія тэхналогіі, якія будуць садзейнічаць вытворчасці тавараў заўтрашняга і паслязаўтрашняга дня. Неабходна забяспечыць там размяшчэнне прадпрыемстваў самага перадавога ўкладу з усіх краін свету.


Развіваць сферу паслуг
Аляксандр Лукашэнка даручыў папулярызаваць не толькі марку "Зроблена ў Беларусі", але і такія брэнды, як "Вучоба ў Беларусі" або "Вучыцца ў Беларусі", "Адпачынак у Беларусі" або "Адпачываць у Беларусі", "Займацца спортам у Беларусі", "Лячыцца ў Беларусі" і іншыя. Неабходна максімальна выкарыстоўваць магчымасці нашай краіны, прыцягваючы замежных турыстаў. Мы істотна неда-працоўваем у гэтым напрамку.


Беларускай дыяспары — больш увагі
Прэзідэнт паставіў задачу больш актыўна развіваць узаемадзеянне з беларусамі, якія пражываюць за мяжой, і не толькі ў Расіі, паколькі яны гатовы падтрымаць родную краіну. "Ні адзін зварот нашых грамадзян за межамі краіны і ўнутры (няважна адкуль) не павінен быць выкінуты або скінуты падначаленым, перанакіраваны ў МЗС. Людзям трэба дапамагаць",—заявіў Аляксандр Лукашэнка.


Па матэрыялах БелТА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта