Авторизация
 

29 кастрычніка — Дзень аўтамабіліста і дарожніка на Міёршчыне

 Адыходзячы год для ДРБУ-203 даволі паспяховы. Таму прафесійнае свята дарожнікі сустракаюць, як і належыць, з аптымізмам. З мінулага 2016-га агульны аб'ём выручкі вырас на 405 тысяч рублёў, а сярэдняя месячная зарплата работнікаў склала 644 рублі. Міёрскае ўпраўленне забяспечвае самую высокую ў вобласці рэнтабельнасць.

ПА словах начальніка ДРБУ-203 Алега Сівіцкага, гэтыя лічбы — вынік напружанай працы ўсяго калектыву на працягу года.
— Нашы спецыялісты і тэхніка былі задзейнічаны ў будаўніцтве новай бальніцы, падрыхтоўцы амаль кіламетровага пад'езду да металапракатнага завода, — тлумачыць Алег Алегавіч. — Акрамя таго, мы ўвесь час аднаўлялі і рамантавалі дарожнае пакрыццё на вуліцах райцэнтра.


Хутка заасфальтуюць пэўныя адрэзкі вуліц Камуністычнай і Леніна, участак ад Кастрычніцкай да Камсамольскай у Міёрах. Ямкавы рамонт асфальта-бетонных пакрыццяў пройдзе па маршрутах Апанасёнкі-Лужкі-Гваздова, Рускае Сяло-Паташня-Даўгінава, Друя-Міёры, а таксама на пад'ездах да райцэнтра. Прафіліруюць дарогі з грунтавымі і жвіровымі пакрыццямі.


— У 2017 годзе на ўтрыманне дарог, а іх у нас 810 кіламетраў, мы выдаткавалі 5 тысяч 500 рублёў. Больш, чым летась. Але скаргі ад насельніцтва ўсё адно паступаюць. Нараканняў хапае. Зразумейце, што мы працуем у фінансавых рамках, якія вызначыла дзяржава. І адрамантаваць усё адразу немагчыма, — звяртае ўвагу Алег Сівіцкі.


 ЗАРАЗ дарожнікі ўзмоцнена рыхтуюцца да зімы. Нарыхтоўваюць пясчана-саляную сумесь. Паступіла каля тысячы тон салігорскай солі. Яе пагрузчыкам на пескабазе ДРБУ змешваюць з пяском — колькасць солі ў складзе залежыць ад якасці і размяшчэння дарожнага пакрыцця, дзе сумесь будзе прымяняцца.


Ручныя прылады абноўлены. У "арсенале" новыя рыдлёўкі, вібрапліты, матакосы і іншае. Падрыхтоўка тэхнікі завершана. З'явіўся прычапны аўтагрэйдар. З пачаткам зімы на дарогі выйдуць 17 адзінак снегаўборачнай тэхнікі.


З наступнага тыдня дарожнікі пачнуць усталёўваць 1200 сігнальных вешак. Трэба скончыць гэтую работу, як і ўстаноўку знакаў, якія абазначаюць небяспечныя ўчасткі, да ўстойлівых замаразкаў. Да гэтага часу паставяць на зімоўку паром у Дзісне.
КІРАЎНІК Міёрскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №203 Алег Сівіцкі адзначыў, што ўсе яго работнікі — адданыя справе ўніверсальныя спецыялісты. Лепшыя з іх — вадзіцелі Віктар Лаўрыновіч, Вікенцій Іваноў, Аляксандр Шокель; механізатары — Аляксандр Кулеш, Валерый Федуковіч, Ахмед Галатаў; аўтагрэйдарысты — Уладзімір Глебка, Іван Ліманоўскі, Казімір Буйніцкі; кіроўцы аўтапагрузчыкаў — Мікалай Тычко, Анатоль Лабунька; работнікі асфальтабетоннага завода — Яўген Кулеш, Уладзі-мір Краўчонак, Іван Казлоўскі; дарожныя майстры—Юрый Баравік, Андрэй Якушын, Алег Ярмак. Нядаўна атрымаў падзяку ад КУП "Віцебскаблдарбуд" дарожны рабочы Віктар Пляско. 

 У ТЭМУ:
На асфальтабетонным заводзе ДРБУ-203 каля Павяцця павялічыўся выпуск асфальтабетоннай сумесі. Замест леташніх дзвюх з паловай тысяч зараз вырабляюць пяць тысяч тон!


Дарэчы, з нядаўняга часу на заводзе рыхтуюць і прадаюць сертыфікаваны пясок другога класа. Ён ідэальна падыходзіць для падрыхтоўкі бетону. Асноўная частка сыравіны ідзе на будаўніцтва завода па вытворчасці белай бляхі.

 Слова начальніку ДРБУ-203 Алегу Сівіцкаму:

—Віншую з прафесійным святам калег, ветэранаў, тых, хто раней працаваў у філіяле, а таксама былых начальніка Станіслава Іосіфавіча Герната і галоўнага бухгалтара Ангеліну Уладзіміраўну Сівіцкую, Эдуарда Георгіевіча Дзядзюру, Лідзію Іванаўну Блажэвіч, Анатоля Уладзіміравіча Касцянкова і Алега Іванавіча Болтача. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту ў сем'ях і невычэрпнага аптымізму!

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Ігар МАТЭЛЕНАК

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта