Первый шаг к зависимости: опасность наркотиков

 На ўліку ва ўстановах аховы здароўя вобласці больш за тысячу чалавек, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы. У большасці гэта маладыя людзі.

На першы раз не даруецца

Месцы масавага адпачынку, клубы, дыскатэкі – тут пашыраюцца рады наркаманаў. Сур’ёзная памылка – спрабаваць дзеля цікаўнасці і думаць, што на першы раз абыдзецца. Такія наркотыкі, як гераін, метадон, могуць выклікаць залежнасць пасля першага прыёму. Не меншае зло наркатычныя сродкі расліннага паходжання – марыхуана або макавая саломка. Наіўна лічыць іх лёгкімі.

Апошнім часам у моладзевым асяродку распаўсюдзіліся асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, што ўяўляюць сабой курыльныя сумесі. Іх часта рэкламуюць як легальныя.

Біце трывогу!

Звяртаем увагу бацькоў на своечасовае выяўленне фактаў ўжывання наркатычных сродкаў дзецьмі. На гэта ўказваюць наступныя прыкметы:

v  падлетак стаў замкнёным;

v за кароткі час змянілася кола сяброў;

v  дзіця часта хлусіць, адсутнічае дома;

v  знікае цікавасць да сямейных спраў;

v  страта ранейшых інтарэсаў;

v  працяглы сон днём;

v  па начах падлетак ходзіць па пакоі, спатыкаючыся аб прадметы;

v  з дома пачалі знікаць рэчы, грошы;

v  падлетак прыходзіць дадому ў стане ап’янення, але пах алкаголю адсутнічае.

Ёсць падазрэнні – біце трывогу. Аператыўнае прыняцце мер засцеражэ ад бяды.

Інфармацыю на 102

Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі праводзяць аперацыі па спыненні распаўсюджвання наркотыкаў і ўстанаўленні фактаў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

Інфармацыю пра асоб, якія ўжываюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы або маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, пра факты незаконных продажу, захоўвання, перавозкі наркатычных сродкаў паведамляйце на нумары 5 20 02 або 102.

Данііл СМІРНОЎ, старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий