Отказаться от сигареты - значит, сделать эффективный шаг к долгой и здоровой жизни

Адмовіцца ад цыгарэты – значыць, зрабіць эфектыўны крок да доўгага і здаровага жыцця.

Параліч нервовай сістэмы, спыненне дыхання і сардэчнай дзейнасці. Гэта вынік уплыву нікаціну – галоўнага кампанента тытуню – у высокіх дозах. У малых – фізічная і псіхалагічная залежнасць, якая з часам прыводзіць да праблем са здароўем.

У мужчын часцей за ўсё ад курэння пакутуе сэрца. Узрастае верагоднасць інсульту, інфаркту, злаякасных захворванняў органаў дыхання, ішамічнай хваробы сэрца, атэрасклерозу, імпатэнцыі і бясплоддзя.

Першая ахвяра курэння ў жанчын – прыгажосць. Пазногці і валасы становяцца ломкімі і цьмянымі, разбураюцца зубы, развіваецца асіпласць голасу. Курэнне прыводзіць да парушэнняў гарманальнага фону.

Згодна са статыстыкай, ва ўзросце да 15 гадоў знаёміцца з цыгарэтай кожны трэці падлетак. Для паловы гэтае «свавольніцтва» перарастае ў залежнасць. У выніку пагаршаецца памяць, зніжаецца вастрыня зроку.

Пагрозу для здароўя ўяўляюць таксама электронныя цыгарэты.

Як адмовіцца ад шкоднай звычкі:

v прыбярыце з дома і рабочага месца тытунёвыя вырабы і запалкі;
v замяніце курэнне іншым прыемным рытуалам (чаяпіцце, прагулка, дыхальныя практыкаванні і да т. п.);
v звярніцеся па дапамогу да спецыяліста;
v знайдзіце саюзнікаў – калег, сяброў, родных, якія будуць вас падтрымліваць.

Ірына ГІЛЬНІЧ, спецыяліст санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ.

0 комментариев

Добавить комментарий