Авторизация
 

Замест цыгарэты - узяць у рукі сябе. Жыхары Міёршчыны супраць курэння

 Пра шкоду тытуню цяпер не ведае хіба што немаўля. Аднак многіх не палохаюць нібыта надзвычай далёкія наступствы. Ці можна кінуць паліць аднойчы і назаўсёды, спыталі ў жыхароў раёна. 

 Ганна БЛАЖЭВІЧ, урач агульнай практыкі:

– Ніколі не спрабавала цыгарэты, таму мне цяжка меркаваць. Аднак лічу, што кінуць курыць можна і патрэбна. У мяне ёсць знаёмыя, якія менавіта так і зрабілі. Гэта ў тваёй галаве – залежнасць не толькі фізічная, але і псіхічная. Прычыны адмовы ад тытуню ва ўсіх розныя: праблемы са здароўем, меркаванне блізкіх людзей, імкненне да здаровага ладу жыцця. У маёй практыцы часта бывала, што мужчыны завязвалі з тытунем пасля інфаркту. Тлумачу гэта страхам і вялікай цягай да жыцця. Як урач разумею наступствы, да якіх прыводзіць курэнне: ад звычайнага бранхіту да раку лёгкіх. Таму адношуся рэзка негатыўна. Часта падарожнічаю па свеце, апошняя паездка была па Скандынавіі. Не заўважала там шмат людзей з цыгарэтамі. Яны ёсць, аднак у асноўным у маладзёжных тусоўках. Старэйшыя людзі, напэўна, больш свядома ставяцца да свайго здароўя. Да таго ж, напрыклад, у Еўропе, цыгарэты нятанныя. Гэта таксама немалаважна.

 Уладзімір НІКАЛАЁНАК, дырэктар ПМС:

– Катэгарычна не прымаю курыльшчыкаў, проста не пераношу дым. Нават агідна размаўляць з такім чалавекам. Лічу, каб развітацца са звычкай, неабходна сіла волі. Тут як і з алкагольнай залежнасцю – важна ўзяць сябе ў рукі. Да нас часта накіроўваюць абавязаных асоб пасля лячэбнага працоўнага прафілакторыя. Хтосьці выпраўляецца, іншы ўжо праз некалькі дзён адсутнічае на рабоце. Без жадання і асабістай матывацыі змяніць свае паводзіны не атрымаецца. Раней дзяўчаты з цыгарэтамі хаваліся, цяпер гэта нікога не бянтэжыць. Раю сваім супрацоўнікам есці цукеркі замест таго, каб удыхаць тытунёвы дым і атручваць ім акружаючых. У нашым калектыве жанчыны вядуць здаровы лад жыцця – па крайняй меры, нікога не бачыў з цыгарэтай. А вось мужчыны не надта адказныя. Непрыемна, калі ідзе па тэрыторыі і кідае акуркі куды папала, хаця побач стаіць сметніца. Падначаленыя і мае родныя ведаюць: перад паездкай нельга курыць, бо не пушчу ў машыну. Гэта прынцыпова.

 Леся КУЛЬГАВАЯ, касір аўтавакзала:

– Нейтральна стаўлюся да курэння. Сама не палю, аднак не выказваю незадаволенасці, калі хтосьці стаіць побач з цыгарэтай. Паспрабавала яшчэ ў школе – не спадабалася. Зразумела, што мне гэта не патрэбна: ніякай радасці не прыносіць, ад дэпрэсіі не ратуе, проста ўтварае асадак на лёгкіх. Да таго ж ведаю, на што патраціць грошы з карысцю. У той жа час вакол мяне заўсёды шмат курыльшчыкаў. На рабоце большасць вадзіцеляў, пасажыры. Знаходзяцца і тыя, хто зацягваецца нават у зале чакання. У асноўным гэта людзі ў стане алкагольнага ап'янення. Ветліва просім іх выйсці. Многія рэагуюць адэкватна, але не ўсе. Аднойчы малады чалавек, якому паказалі на шыльдачку «Не курыць!», дэманстратыўна зняў яе і выкінуў. Адмовіцца ад тытуню складана, але можна. Мне здаецца, гэта рашэнне павінна выспець. Адзін мой знаёмы цвёрда сказаў «НЕ!» шкоднай звычцы, а мой дзядуля перыядычна бярэ цыгарэту ў рукі. Кажа, гэта дапамагае справіцца са стрэсам. Як маці не ўхваляю, калі хтосьці дыміць побач з маімі дзецьмі. Падрываць сваё здароўе – асабісты выбар, а вось пасіўнае курэнне, асабліва для малых, – небяспечнае. Не выключаю, што пазней яны самі паспрабуюць цыгарэту на смак і зробяць для сябе вынікі.

 Уладзімір ЖЫЛІНСКІ, пенсіянер:

– Кінуць курыць назаўсёды можна толькі па ўласным жаданні. У іншым выпадку ні ціск з боку акружаючых, ні кадзіроўкі, ні народныя сродкі не дапамогуць. Упэўніўся ў гэтым на ўласным вопыце. Мой стаж курыльшчыка складаў 35 гадоў. За гэты перыяд кідаў некалькі разоў і нязменна вяртаўся да нікаціну. Рукі самі цягнуліся. Аднойчы паабяцаў дачцэ, што цыгарэты – больш не пра мяне. Але перыядычна зноў зацягваўся. Было вельмі сорамна, калі яна ўбачыла мяне за гэтым заняткам. Хаваўся за хатай. Жонка таксама неаднойчы спрабавала выправіць мяне: падсоўвала выданне, якое абяцала, што кінеш паліць раз і назаўсёды, падсыпала ў ежу народныя сродкі, правакавала развітацца са шкоднай звычкай на спрэчку. Нічога не дапамагала. На травы і напоі я не звяртаў увагі, а прачытаўшы некалькі кніжных старонак, «пераварваў» інфармацыю, зацягваючыся цыгарэтным дымам. Мне быў 51 год, калі паабяцаў маці і цешчы, што больш ніколі не буду смаліць. Адчуваў сябе выдатна, быў у добрай фізічнай форме. Але разумеў, што ўжо не магу справіцца з сабой: за дзень выходзіла да трох пачак. Ды і грошы немалыя – жонка жартам гаварыла, што за паўгода пракурваю халадзільнік. Усё жыццё быў стройным. З адмовай ад нікаціну заўважыў, як мая хвалёная «канстытуцыя» пачынае расці ўшыр: у першы месяц прыбавіў сем кілаграмаў, паступова яшчэ і яшчэ. Першым часам трымаў пры сабе пачак цыгарэт, раптам стане дрэнна. Арганізм адчуваў, што яму чагосьці не хапае. Неабходна было пастаянна нешта жаваць і займаць нечым рукі. Насіў з сабой цукеркі і семкі. Блізкія і калегі па-рознаму ставіліся да майго рашэння. Адны падтрымлівалі, другія не разумелі, трэція імкнуліся сарваць мой эксперымент. Але ўсе паважалі. Шляху назад не было. Вось ужо 11 гадоў як я пазбавіўся ад сваёй залежнасці. Жадання зацягнуцца не ўзнікае. Да таго ж тытунь паўплываў на здароўе. Лічу, што своечасова развітаўся з ім, бо праз тры гады ўзніклі праблемы з лёгкімі. Калі думаеш, пачынаць паліць ці не, адназначна – НЕ! Ні да чаго добрага гэта не даводзіць.

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі і з сацыяльных сетак. 
Гутарыла Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта