Что делать, если нашел оружие или боеприпасы, отвечает старший инспектор профилактики ООПП РОВД

 Асоба, якая добраахвотна здае зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, вызваляецца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ананімнасць гарантуецца.

Незаконныя набыццё, перадача ва ўласнасць, захоўванне, перавозка, перасылка ці нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі ці боепрыпасаў да яе або тыя ж дзеянні ў адносінах да яе састаўных частак ці кампанентаў прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ад дзесяці да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння ці без яе.

За незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў наступае крымінальная адказнасць з рознымі відамі пакаранняў.

Калі выявілі выбуховыя прылады, у тым ліку і прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны, і іншыя, якія ўяўляюць небяспеку, неабходна:

v адразу паведаміць у аператыўна-дзяжурную часць РАУС па нумары 102 ці супрацоўніку міліцыі;

v да прыбыцця падраздзяленняў РАУС прыняць меры па ачапленні небяспечнай зоны, недапушчэнні ў яе людзей, жывёл і транспарту (мінімальная бяспечная адлегласць у будынку складае 50 метраў, на адкрытай мясцовасці – 100 м);

v выклікаць аварыйныя ці спецыяльныя службы;

v пры неабходнасці правесці эвакуацыю дзяцей з памяшкання, дзе знаходзіцца прадмет.

Пры гэтым забаронена:

v любым спосабам уздзейнічаць на прадмет – чапаць, падымаць, рухаць з месца, кідаць;

v ствараць моцны шум, розныя механічныя ваганні;

v карыстацца паблізу аб’екта радыёсувяззю;

v здымаць маскіровачны слой глебы з выяўленых мін, вымаць іх з зямлі і абясшкоджваць уручную шляхам выдалення ўзрывальнікаў;

v дапускаць групы людзей паблізу месца выяўлення;

v распальваць касцёр;

v дапускаць асоб, якія не маюць адносін да размініравання;

v калі небяспечныя прадметы знаходзяцца ў людзей, забіраць іх ці здымаць з чалавека ці жывёлы, калі яны на целе;

v перамяшчаць іх у транспарце;

v перамяшчаць прадметы, якія знаходзяцца блізка ад выбуховых рэчываў, каб не аказаць на іх уздзеянне.

Калі ў вас ёсць незарэгістраваная агнястрэльная зброя, боепрыпасы ці выбухова небяспечныя прадметы або валодаеце інфармацыяй пра іх знаходжанне, звяртайцеся ў РАУС.

Сяргей КАСІМОЎСКІ, старшы інспектар прафілактыкі ААПП РАУС.

 

0 комментариев

Добавить комментарий