На заседании Миорского райисполкома обсудили развитие жилищно-коммунального хозяйства в районе

Ежедневно услугами жилищно-коммунального хозяйства пользуется все население страны. От качества работы этих служб зависит успешное развитие экономики, благополучие людей, их здоровье, работоспособность и настроение в обществе. Ход реализации требований Директивы Президента от 4 марта 2019 года № 7 "О совершенствовании и развитии жилищно-коммунального хозяйства страны" и Госпрограммы "Комфортное жилье и благоприятная среда на 2021-2025 годы" стали основными темами заседания райисполкома.

Штодня паслугамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі карыстаецца ўсё насельніцтва краіны. Ад якасці работы гэтых служб залежыць паспяховае развіццё эканомікі, дабрабыт людзей, іх здароўе, працаздольнасць і настрой у грамадстве. Ход рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта ад 4 сакавіка 2019 года № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны» і Дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак на 2021-2025 гады» сталі асноўнымі тэмамі пасяджэння райвыканкама. 

Адзін з асноўных накірункаў развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі – павышэнне якасці паслуг, якія яна прадастаўляе, падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Нікалаёнак. Па яго словах, асноўныя аспекты рэалізацыі Дырэктывы па жыллёвым фондзе – капітальны рамонт і энергаэфектыўныя мерапрыемствы ў шматкватэрных дамах. На 2024 год Наваполацкай упраўляючай кампаніі было даведзена заданне па ўводзе 3,8 тысячы м2 агульнай плошчы пасля капрамонту, фактычна ўведзена 1,8 тысячы. Здадзены дамы № 58 і № 26 па вуліцы Камуністычнай, на стадыі завяршэння работы ў доме № 2 па вуліцы Багдановіча. Падрадная арганізацыя парушала дагаварныя тэрміны, неаднаразова ў службу на нумар 115 і пракуратуру раёна паступалі звароты насельніцтва пра іх неналежную якасць. На 2025 год запланавана ўвесці пасля капрамонту 3,3 тысячы м2 агульнай плошчы.

УП ЖКГ летась выкарыстала на бягучы рамонт жыллёвага фонду 195,6 тысячы рублёў, сёлета прадугледжана фінансаванне ў 154 тысячы. Работы прыняў тэхнічны нагляд.

Важная задача – забеспячэнне спажыўцоў якаснай пітной вадой. Гэтыя паслугі аказвае філіял «Наваполацкводаканал» КУП «Віцебскаблводаканал». Штогод уводзяцца ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання, з 2021 па 2024-ы іх узведзена чатыры, яшчэ адна на стадыі завяршэння, за ўласныя сродкі пабудавалі чатыры міні-станцыі сельгаспрадпрыемствы, выканана мадэрнізацыя ўчасткаў водаправоднай сеткі і тэхнічная мадэрнізацыя трох свідравін, рэканструявана каналізацыйная сетка жылых дамоў №№ 12 і 14 і СШ № 3 па вуліцы Камсамольскай. Распрацавана дакументацыя на будаўніцтва ачысных збудаванняў у Міёрах.

Да канца года, згодна з падпраграмай «Чыстая вада» Дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак», 100 % насельніцтва раёна будзе забяспечана якаснай пітной вадой, запэўніў намеснік старшыні райвыканкама.

Акрамя таго, вядзецца работа па замене зношаных сетак водазабеспячэння. Іх агульная працягласць на балансе водаканала – 192,66 кіламетра, а каналізацыйных – 35,97 кіламетра. Цеплавыя сеткі мяняе на папярэдне ізаляваныя трубы УП ЖКГ, на абслугоўванні якога 46,6 кіламетра і 17 кацельняў. Энерга- зберагальныя мерапрыемствы дазволілі знізіць фактычныя страты цеплаэнергіі да 8,2 % пры нарматыве ў 9,2 %.

Яшчэ адзін ключавы паказчык работы – удасканаленне сістэмы абыходжання з цвёрдымі адходамі, павышэнне ўзроўню добраўпарадкавання населеных пунктаў. На балансе жыллёва-камунальнай службы два палігоны, усталявана перыядычнасць вывазу ЦКА – ён наладжаны ў 109 населеных пунктах. Заключана 6 850 дагавораў на гэтую паслугу, адпаведная работа працягваецца. Дзейнічае пункт прыёму другасных матэрыяльных рэсурсаў, ёсць магчымасць здаць адпрацаваную бытавую тэхніку прыватнай фірме.

Эфектыўнасць работы прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі адлюстроўвае зніжэнне колькасці прэтэнзій грамадзян, своечасовае рэагаванне на заяўкі ад спажыўцоў. На адзіны нумар 115 па раёне летась паступіла 3 693 звароты пры 3 648 у 2023 годзе. З іх па пяці зарэгістравана парушэнне тэрміну выканання.

Найбольшая колькасць заяў былі кансультацыйна-даведачныя, 895 мелі дачыненне да бытавых паслуг, 284 – водазабеспячэння, 267 – аўтадарог і тратуараў, 243 – электразабеспячэння. 232 звароты паступіла па кампетэнцыі ў РЭС, 49 – у ДРБУ № 203.

У райвыканкам традыцыйна больш за ўсё звяртаюцца па пытаннях жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Летась такіх пытанняў паменела з 99 да 57-і. І ўвогуле па многіх накірункаў колькасць зваротаў знізілася.

Дырэктыва № 7 рэкамендуе разві- ваць у ЖКГ практыку публічных слуханняў па пытаннях аб’ёмаў і якасці паслуг, рэалізацыі праектаў і праграм. У чэрвені іх правядзе кіраўнік раёна, у кастрычніку – дырэктар УП ЖКГ.

Шэсць падпраграм уключае ў сябе дзяржпраграма «Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак на 2021-2025 гады». Даступнасць паслуг мае на ўвазе садзейнічанне павышэнню іх якасці і разнастайнасці. У прыватнасці, у 2021 годзе на 2,5 тысячы рублёў набылі абсталяванне для цырульняў, у 2023 на 26 тысяч рублёў – для пральні. УП ЖКГ аказвае бытавыя паслугі ў Доме быту ў райцэнтры, пунктах прыёму заказаў у Завуцці і Мікалаёве, астатніх населеных пунктах прымаюць заяўкі і выконваюць іх падчас выязнога абслугоўвання. На рамонт мэблі, бытавых машын і прыбораў, тэхабслугоўванне бытавой радыёэлектроннай апаратуры, фотапаслугі, хімчыстку заключаны дагаворы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і прыватнымі прадпрыемствамі.

На 1 студзеня бытавыя паслугі насельніцтву аказваў 41 аб’ект гаспадарання, у тым ліку 30 ІП, функцыянавала 30 аб’ектаў бытавога абслугоўвання. Зваротаў па гэтых пытаннях у райвыканкам не паступала. 

Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий