Авторизация
 

Педагагічная канферэнцыя ў Міёрах

 Педагагічная канферэнцыя ў Міёрах прайшла 29 жніўня. На традыцыйнай дзелавой сустрэчы педагогі падвялі вынікі работы ў мінулым навучальным годзе і вызначылі задачы на новы.

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна, настаўнікі і выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы сабраліся ў зале раённага Дома культуры абмеркаваць актуальныя пытанні, падзяліцца вопытам і планамі. Праходзіла жнівеньская педагагічная канферэнцыя з удзелам старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова і яго намесніка Таццяны Стальмачонак.

Прафесійны старт

Распачалі мерапрыемства са знаёмства з маладымі спецыялістамі. Сёлета ў аддзел па адукацыі іх накіравалі пяць. Два вырашылі прадоўжыць вучобу ў магістратуры. Трое прыступілі да працоўных абавязкаў.


У Міёрскім яслі-садзе №2 выхоўвае дзетак выпускніца Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Валянціна Прэда. Родам з Міёр. Пасля вучобы планавала вярнуцца ў родны горад. Першы працоўны вопыт набыла ў сталіцы.


Дзмітрый Бузо з Браслаўскага раёна. Скончыў факультэт інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржуніверсітэта па спецыяльнасці “Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі”. Прыняты ў аддзел па адукацыі на пасаду інжынера-праграміста.


Прафесію настаўніцы замежнай мовы атрымала ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М. Машэрава ўраджэнка Шуміліна Алеся Смолікава. Будзе весці ўрокі англійскай мовы ў Язненскай сярэдняй школе.


Маладым спецыялістам уручылі падарункі. Радавацца поспехам і з усмешкай сустракаць сваіх выхаванцаў, раскрываць іх таленты, сцвердзіцца ў справе наказваў ім дырэктар Міёрскай СШ №2 Уладзімір Ханецкі.

 Акцэнт на якасць адукацыі

Што ўяўляе сабой сістэма адукацыі ў Міёрскім раёне на сённяшні дзень, якія поспехі ў скарбонцы школ і педагогаў, на чым завастраць увагу ў новым навучальным годзе, расказаў у дакладзе начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук.


Спынімся на асобных момантах:
- У 2018-2019 навучальным годзе ў 13 установах адукацыі раёна будуць займацца 1915 школьнікаў.
- 85% педагогаў Міёршчыны маюць вышэйшую адукацыю, 75% — з вышэйшай і першай катэгорыяй.
- Усе восем выпускнікоў-медалістаў 2018 года з СШ №2, СШ №3 імя Я.Томкі, Дзісенскай СШ паступілі на бюджэтную форму навучання ў ВНУ.


- Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання ў раёне лепшыя за мінулагоднія. Сярэдні бал ЦТ па беларускай мове вышэй за абласны.
- З 1 верасня 2018 года ўстанова адукацыі “Сіцькоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа” рэарганізавана ў яслі-сад-базавую школу.
- Навучальныя ўстановы гатовы прыняць выхаванцаў і вучняў. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школ выдзелена 502 тысячы рублёў. Значную падтрымку аказвае раённы выканаўчы камітэт. У СШ №3 імя Я.Томкі замянілі ваконныя блокі, правялі бягучы рамонт у харчаблоку, спартзале, санвузлах, набылі мэблю ў абедзенную залу, абнавілі асфальтавае пакрыццё на школьным двары. Касметычны рамонт зрабілі ва ўсіх установах адукацыі.


- На балансе аддзела па адукацыі 19 адзінак аўтатранспарта: 17 аўтобусаў і два мікрааўтобусы. На іх паедуць на ўрокі 630 школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў.


- Дашкольнай адукацыяй ахоплены 90,6% дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці год.
- У ліку асноўных задач дашкольнай адукацыі ў новым навучальным годзе — ствараць здароўезберагальныя ўмовы і не дапускаць дзіцячага траўматызму, развіваць эканамічную самастойнасць, забяспечваць якасць адукацыйных паслуг.


- У школах неабходна скарэкціраваць работу па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд. У мінулым навучальным годзе ў раённых алімпіядах па прадметах удзельнічалі 149 вучняў. 56 атрымалі дыпломы. Найбольш паспяхова выступілі па беларускай, рускай, англійскай, нямецкай мовах, працоўным навучанні, інфарматыцы. Нізкія вынікі па біялогіі, хіміі, матэматыцы, фізіцы, геаграфіі. Няма пераможцаў па гісторыі, грамадазнаўстве, астраноміі. 11 школьнікаў прынялі ўдзел у абласных алімпіядах, адкуль прывезлі два дыпломы трэцяй ступені.
- Мінулагоднія вынікі выступлення школьнікаў на абласной спартакіядзе, дзе раён заняў 16 месца, сведчаць пра недастатковую работу па падрыхтоўцы навучэнцаў да спаборніцтваў раённага і абласнога ўзроўняў па лёгкай атлетыцы, летнім і зімовым шматбор’ях.
- У новым навучальным годзе ў арганізацыі выхаваўчай работы асаблівую ўвагу трэба надаць падрыхтоўцы да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; мерапрыемствам, прысвечаным Году малой радзімы, а таксама ІІ Еўрапейскім гульням, якія пройдуць у 2019 годзе ў Мінску.


- Матэрыяльную дапамогу падчас акцыі “Збяром партфель у школу” атрымалі 227 сем’яў на суму 51,6 тысяч рублёў.
- Ключавая фігура ў сістэме адукацыі — педагог. Ад яго прафесіяналізму і грамадзянскай пазіцыі залежыць далейшай развіццё сістэмы адукацыі раёна.

 Абмен ідэямі і вопытам

АДЗІН З КРЫТЭРЫЯЎ якаснай адукацыі — камфортныя ўмовы навучання. Як іх забяспечваюць у Новапагосцкай школе, расказала дырэктар установы Людвіга Марат. Грунтоўныя рамонтныя работы правялі ў верасні-снежні 2016 года ў рамках праекта Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”. Замянілі ваконныя блокі, абнавілі дах, зрабілі капітальны рамонт у асобных вучэбных кабінетах. Установа працягвае мяняць знешні выгляд. Сёлета рыхтаваліся да новага навучальнага года за кошт пазабюджэтных і сродкаў папячыцельскага савета. Шэфскую дапамогу аказала ААТ “Любінова”.


У мінулым навучальным годзе распачалі агульнашкольны праект “Квітнеючая школа”. Задзейнічаны ўсе работнікі і вучні. Кожны клас прадумваў дызайн клумб, садзілі і даглядалі кветкі. Мноства адналетнікаў і шматлетнікаў красуюцца на школьным двары. Дадаюць прывабнасці малыя архітэктурныя формы. Як заўважыла Людвіга Мікалаеўна, эстэтыка навакольнага асяроддзя мае аздараўленчы эфект, спрыяе вучэбнай матывацыі, натхняе на творчасць.


ПРА РАБОТУ з адоранымі дзецьмі на ўроках і па-за імі гаварыла намеснік дырэктара Дзісенскай СШ па вучэбнай рабоце Валянціна Івашчук. Заданні павышанага ўзроўню складанасці і творча-пошукавага характару, вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні, удзел у алімпіядах, конкурсах, мерапрыемствах — усё гэта спрыяе развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей школьнікаў. У мінулым навучальным годзе адзінаццацікласнікі паглыблена вывучалі матэматыку і фізіку. У выніку большасць паспяхова здала ЦТ па гэтых прадметах. У дзясятым класе было арганізавана профільнае вывучэнне біялогіі і хіміі. На раённых алімпіядах дзісенскія школьнікі занялі прызавыя месцы па беларускай, рускай, англійскай мовах, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, працоўным навучанні. На развіццё інтэлектуальных здольнасцей і пашырэнне кругагляду скіравана дзейнасць аб’яднання па інтарэсах “Эрудыт” для вучняў 5-11 класаў. Спаборнічаюць у раённых і абласных турнірах. У мінулым годзе дзесяцікласніца ўдзельнічала ў рэспубліканскім тэлевізійным праекце “Я ведаю!”


САКРЭТАМІ паспяховага класнага кіраўніцтва падзялілася пераможца раённага конкурсу прафмайстэрства “Самы класны класны” Таццяна Максіменка, класны кіраўнік 10 “Б” класа СШ №3 імя Я.Томкі. Прыгадала словы К. Ушынскага, што класнае кіраўніцтва не абавязак, а творчасць педагога. Майстэрства заключаецца ва ўменні іграць розныя ролі — псіхолага, арганізатара карысных спраў, патрыёта сваёй радзімы — і пры гэтым заставацца сабой. Яе вучні прымаюць удзел у розных працоўных аперацыях, ведаюць імёны герояў, з павагай ставяцца да старэйшага пакалення. Цесную сувязь трымае з бацькамі сваіх навучэнцаў. Па меркаванні Таццяны Мікалаеўны, быць класным кіраўніком — прызванне душы і сэрца, аснова якога — вялікая любоў да дзяцей.


ЧЫМ заняць школьнікаў пасля ўрокаў, ведаюць у Міёрскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Педагог дадатковай адукацыі Надзея Радзькова вядзе гурткі рознай скіраванасці для вучняў любога ўзросту. Вучыць маляваць, ляпіць, вязаць кручком, шыць, вышываць, плесці з газетных трубачах, рабіць дэкупаж. Заняткі без падручнікаў і строгіх правіл цікавыя і для дзяцей, і для выкладчыка.

 З падзякай за працу

Поспехі ў адукацыі не могуць абыходзіцца без матэрыяльных укладанняў. Падтрымка школ будзе працягвацца. У гэтым запэўніў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў. Педагагічную справу назваў складанай, але вельмі патрэбнай, выказаў падзяку ўсім, хто выхоўвае і вучыць маладое пакаленне. Уручыў узнагароды. Ганаровай граматай райвыканкама адзначаны загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Марына Зюзелева, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Павяцкай я/с-СШ Жанна Вайдашэвіч. Падзяку старшыня райвыканкама аб’явіў настаўніцы геаграфіі СШ №3 імя Я.Томкі Людміле Пракоф’евай і дырэктару Туркоўскай я/с-СШ Святлане Максіменка.


Калі сустракаюцца таленавіты педагог і зацікаўлены вучань, нараджаецца зорачка, заўважыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Да віншаванняў і пажаданняў з нагоды новага навучальнага года — заслужаныя ўзнагароды. Граматы Міністэрства адукацыі ўручылі настаўніку фізічнай культуры Чапукоўскай я/с-СШ Віктару Маскалёву і настаўніку працоўнага навучання Завуццеўскай я/с-БШ Аляксандру Гваздоўскаму. Граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама атрымалі настаўнік матэматыкі Чапукоўскай я\с-СШ Іна Гродзь, настаўніца рускай мовы і літаратуры Сіцькоўскай я\с-БШ Анжэла Кабяк, настаўніца англійскай мовы Дзісенскай СШ Вікторыя Ляшкевіч, загадчык мастацка-эстэтычнага аддзела раённага цэнтра дзяцей і моладзі Алена Сушко, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Матылёнак. За арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў і развіццё студатрадаўскага руху адзначаны настаўнік працоўнага навучання СШ №3 імя Я.Томкі Юрый Рачыцкі.


Прадоўжыў прыемную місію начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук. Уручыў узнагароды выхавальніку яслі-сада №1 Святлане Паўлоўскай, педагогу-арганізатару Дзісенскай СШ Анастасіі Мятле і настаўніцы гісторыі Наталлі Астукевіч, настаўніцы біялогіі і геаграфіі Чапукоўскай я\с-СШ Вераніцы Шамінка, настаўніцы матэматыкі Павяцкай я\с-СШ Валянціне Малец, педагогу сацыяльнаму Новапагосцкай я/с-СШ Жанне Свідэрскай і настаўніцы матэматыкі Марыі Маляўка.


Завяршылася канферэнцыя канцэртам, які падрыхтавалі для педагогаў іх вучні і калегі. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта