Авторизация
 

Педагагічная канферэнцыя прайшла ў Міёрах

 Забяспечваць якасць адукацыі, дакладна ацэньваць веды і навыкі школьнікаў, на належным узроўні весці работу з адоранымі і матываванымі вучнямі. Такія задачы на новы навучальны год акрэслілі ў ліку асноўных падчас педагагічнай канферэнцыі 27 жніўня.

 

Якасць ведаў і патрыятычнае выхаванне

2021 – 2022 навучальны год лёгкім не будзе, заўважыў начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук. Падводзячы вынікі мінулага, адзначыў, што па ўсіх накірунках дасягнуты пэўныя поспехі. З 84 выпускнікоў 11 класаў 48 паступілі ў вну. З іх выбралі педагагічныя спецыяльнасці 12, у тым ліку пяць выпускнікоў педкласаў. У сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах прадоўжаць вучобу 32 выпускнікі. Са 170 дзевяцікласнікаў 78 сталі навучэнцамі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў, 92 перайшлі ў 10 клас. 19 выпускнікоў 9 і 11 класаў выбралі сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.

 
У мінулым навучальным годзе рэспубліканскія кантрольныя работы пісалі дзевяцікласнікі. Пацвердзілі адзнакі па біялогіі ва Узмёнскай школе. Невялікія разыходжанні па матэматыцы ў Новапагосцкай. Адрозніваліся адзнакі за кантрольную па фізіцы ад бягучых у Чапукоўскай. Таму трэба дакладна прытрымлівацца норм ацэнкі ведаў вучняў. Таксама Аляксандр Жук зрабіў акцэнт на рабоце з адоранымі і матываванымі вучнямі. У раёне няшмат пераможцаў другога і трэцяга этапаў алімпіяд, гэты паказчык трэба павышаць.

 
У дашкольнай адукацыі адной з асноўных задач застаецца берагчы здароўе дзяцей. Выпадкаў дзіцячага траўматызму ў мінулым годзе не дапушчана, ніжэй за абласны і рэспубліканскі ўзроўні паказчык захвораемасці выхаванцаў. Трэба вырашаць пытанні па павелічэнні груп ранняга дашкольнага ўзросту, павышаць даступнасць і варыятыўнасць адукацыі з улікам патрэб выхаванцаў.

 
З кожным годам у раёне павялічваецца колькасць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця. У 2016-м яны складалі 9,3 %, у 2018-м – 13,8 %, у 2020 – 15 %. Цяпер іх 396. У большасці выяўлены парушэнні маўлення і псіхічнага развіцця. Ахоп адукацыйным працэсам такіх дзяцей складае 100 %. Дзейнічаюць 43 інтэграваныя класы, 13 груп інтэграванага навучання і выхавання. Важна весці інфармацыйна-асветніцкую работу па фарміраванні пазітыўнага грамадскага меркавання і талерантных адносін да дзяцей-інвалідаў. У выхаваўчай рабоце прыярытэтным павінна стаць грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Важна сфарміраваць у маладога пакалення правільныя грамадзянскую  пазіцыю, маральныя каштоўнасці.

 
Профільныя класы

Пра дзейнасць профільных класаў расказалі дырэктар Павяцкай яслі-сад – сярэдняй школы Алена Паўлоўская і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Чапукоўскай яслі-сад – сярэдняй школы Віктар Маскалёў. У Павяцкай школе першая профільная група аграрнай скіраванасці створана ў верасні 2018 года. Сёлета адзін з трох яе выпускнікоў стаў студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Як заўважыла дырэктар, гэта невялікі працэнт, аднак свядомы выбар выпускніка. У мінулым годзе ў школе адчынілі 10 клас аграрнага профілю. Вучні на павышаным узроўні вывучалі біялогію, наведвалі факультатыў «Увядзенне ў аграрныя прафесіі», дзе знаёміліся з асновамі раслінаводства, жывёлагадоўлі, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Падчас аграсубот пабывалі ва УП «Чэрасы», на малочнатаварнай ферме ААТ «Пад’ельцы». Удзельнічалі ў першым абласным форуме класаў аграрнай скіраванасці.

 
Разам з тым на працягу года ў школе рэалізоўвалася мясцовая ініцыятыва «Павяцце-green school». Дзеці знаёміліся з асновамі арганічнага земляробства, павышалі ўзровень экалагічнай культуры. Як заўважыла Алена Паўлоўская, спатрэбіцца яшчэ шмат часу, каб вярнуць прэстыж жыццю на сяле і сельскагаспадарчым прафесіям, аднак школа вядзе пастаянную работу ў гэтым накірунку.

 
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Чапукоўскай яслі-сад – сярэдняй школы Віктар Маскалёў з радасцю заўважыў, што ўсе тры навучэнцы групы спартыўна-педагагічнага профілю – Дзяніс Байчук, Уладзімір Томка і Максім Дулінскі – сталі студэнтамі вну. Гэта першы выпуск профільнай групы. Навучэнцы на павышаным узроўні вывучалі біялогію, меў месца ў раскладзе факультатыў «Увядзенне ў спартыўна-педагагічныя прафесіі». Такім чынам адбывалася фарміраванне прафесійнай матывацыі.

 

Творчыя заняткі

Школьныя ўрокі – асноўны, але не адзіны складнік адукацыйнага працэсу. Раскрываць і развіваць свае таленты прапаноўвае вучням раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. Пра дзейнасць установы расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Майсяёнак. Заўважыла, што цэнтр прадастаўляе роўныя стартавыя магчымасці для кожнага дзіцяці, пры гэтым педагогі рэагуюць на запыты вучняў і іх бацькоў.
У 58 аб’яднаннях па інтарэсах займаюцца каля 600 навучэнцаў ад чатырох да 18 гадоў. Кожны з 21 педагога захоплены сваім заняткам, прымаюць удзел у семінарах і навукова-практычных канферэнцыях розных узроўняў. У мінулым годзе выхаванцы цэнтра атрымалі 32  дыпломы за ўдзел у творчых конкурсах. Гэта добры паказчык паспяховасці.

 

Адзнакі за старанне і поспехі

Павіншаваць педагогаў з новым навучальным годам завіталі старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў і яго намеснік Валерый Драба. Падзякавалі за сумленную працу, пажадалі здароўя і цярплівасці, уручылі ўзнагароды. Ганаровай граматай райвыканкама адзначана шматгадовая плённая праца намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі Вольгі Федуковіч. Удзячнасць кіраўнік раёна аб’явіў настаўніку-дэфектолагу яслі-сада № 1 Ніне Немянёнак, настаўніку абслугоўваючай працы Дзісненскай СШ Жанне Фраловай, настаўніку інфарматыкі Туркоўскай я/с-БШ Уладзіміру Цітовічу. Сертыфікат на атрыманне новага школьнага аўтобуса ўручыў дырэктару Завуццеўскай БШ Людміле Гваздоўскай.

 
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджана загадчык Міёрскага яслі-сада № 3 Валянціна Аляксеева. Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі адзначана работа «Рэгіянальныя асаблівасці культуры малой радзімы як рэсурс грама- дзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі» намесніка дырэктара раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Ірыны Майсяёнак. Дыплом ІІ ступені Міністэрства адукацыі за работу «Фарміраванне пазітыўнага іміджу дзіцячага грамадскага аб’яднання на аснове праектнай дзейнасці» атрымала загадчык аддзела ЦДМ Аксана Няміра.

 
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама адзначаны настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Чапукоўскай я/с-СШ і Дзісненскай СШ Віктар Маскалёў і Святлана Гіржда, выхавацель яслі-сада № 1 Марына Вайцюль, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Павяцкай я/с-СШ Антон Астукевіч, музычны кіраўнік яслі-сада № 2 Алена Гедравец, настаўнік замежнай мовы Новапагосцкай я/с-СШ Таццяна Суботка, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Іна Сіповіч.

 
Прадоўжыў цырымонію ўзнагароджання начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук. Уручыў ганаровыя граматы настаўнікам пачатковых класаў Рэгіне Сямёнавай (Новапагосцкая я/с-СШ), Марыне Банькоўскай (Язненская СШ), Наталіі Чысцяковай (СШ № 3 імя Я.Томкі), педагогу-арганізатару Людміле Вайцяховіч (Чапукоўская я/с-СШ), педагогу дадатковай адукацыі і педагогу-арганізатару ЦДМ Наталлі Граковіч і Надзеі Шымуковіч, бібліятэкару Таццяне Матэленак (Сіцькоўская я/с-БШ), настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Наталлі Маркевіч (Новапагосцкая я/с-СШ) і Людміле Туронак (Чапукоўская я/с-СШ), выхавальніку Зінаідзе Маняк (Дзісненскія яслі-сад), настаўніку хіміі Алене Яфімавай (СШ № 2), юрысту-кансультанту вучэбна-метадычнага кабінета Ірыне Томка.


Лідараў прафсаюзных пярвічах адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява. У ліку самых актыўных і старанных – Святлана Гіржда (Дзісненская СШ), Алена Матылёнак (Сіцькоўская я/с-СШ), Наталля Бельская (Завуццеўская БШ).

 

Першы запіс у працоўнай кніжцы

Сёлета ў аддзеле па адукацыі прынялі дзевяць маладых спецыялістаў. Пяць з іх – выпускнікі Полацкага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава. На ўрокі да вучняў Слабадской яслі-сад – пачатковай школы прыйдзе Юлія Адамёнак. У СШ № 3 імя Я. Томкі з вучнямі-пачаткоўцамі будуць працаваць Анастасія Цімаховіч і Дзіяна Шаўлюга. Калектыў выхавальнікаў яслі-сада № 1 папоўніла Анастасія Шадурская. Выхавальнікам у яслі-сад № 3 уладкавалася Алена Малаток. Юлія Асіповіч і Кацярына Рунда скончылі Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. М. Машэрава. Юлію накіравалі настаўніцай пачатковых класаў у СШ № 3 імя Я. Томкі.

 
Кацярына – намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ў Дзісненскім яслі-садзе. Выпускніца Полацкага дзяржуніверсітэта Ірына Сівіцкая – выхавальнік у яслі-садзе № 1. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж скончыў Яўген Шокель. Цяпер ён тэхнік-праграміст вучэбна-метадычнага кабінета.

 
З прывітальным словам да маладых калег звярнулася дырэктар Завуццеўскай базавай школы Людміла Гваздоўская. Заўважыла, што праца педагога разнастайная, а кола абавязкаў шырокае. Пажадала верыць у сябе і ў дзяцей.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта