Образование вчера, сегодня, завтра

З даклада начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. А. Драбы на плянарным пасяджэнні жнівеньскай нарады педагогаў раёна

 

Образование вчера, сегодня, завтра
Другі год працягвалася работа па нормах кодэкса аб адукацыі. Структурныя змяненні адбыліся ў сетцы навучальных устаноў: закрыты Паташнянская базавая і Наўгародская дзіцячы сад-пачатковая школы, пераўтворана Узмёнская дзіцячы сад-сярэдняя школа. Арганізаваны падвоз у Павяцкую і Чапукоўскую дзіцячыя сады-сярэднія школы. Транспартны парк папоўніўся двума новымі аўтобусамі.

У мінулым навучальным годзе ў раёне дзейнічалі 22 навучальныя ўстановы: па 3 дзіцячыя сады і яслі-сады, 16 вучэбна-педагагагічных комплексаў "Дзіцячы сад-школа". Дашкольныя ўстановы наведвала 656 дзяцей—85,2% агульнай колькасці 2-6 гадоў пры ахопе 78,9%. У адпаведнасці з запытамі бацькоў функцыянуе адаптацыйная група пры Міёрскім яслях-садзе №1.

 

Ахоп дашкольным выхаваннем дзяцей-пяцігодак павялічваецца, няма чаргі ў гарадах і на вёсцы. Забяспечанасць месцамі ў дашкольных установах складае 127% пры рэспубліканскім нарматыве 85%. Створаны аптымальныя ўмовы для развіцця дашкольнікаў з улікам узроставых і індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей.

 

У дашкольных установах на падставе попыту бацькоў і з улікам рэсурсных магчымасцей дзейнічае 31 гурток. Іх колькасць мяняецца нязначна, аднак более дзяцей, якія наведваюць іх на платнай аснове. Папулярнасцю карыстаюцца тэатральна-гульнёвая дзейнасць, харэаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

У дашкольных установах распрацавана праграма "Здароўе". Як вынік, более здаровых і эпізадычна хварэючых дзяцей, менее колькасць выпадкаў захворванняў.

У дашкольных установах наладжана работа па стварэнні бяспечных умоў для выхавання і навучання дзяцей, у мінулым навучальным годзе праводзіўся адпаведны агляд-конкурс. Найбольш выніковы быў удзел у ім гарадскіх устаноў, а таксама Язненскага дзіцячага сада, Новапагосцкай, Слабадской, Чапукоўскай, Мілашоўскай, Наўгародскай, Дрыгуцкай, Перабродскай школ. Малюнак выхаванкі Завуццеўскай школы заняў першае месца ў абласным конкурсе "Ахова працы вачыма дзяцей", а з Туркоўскай — трэцяе. Сям'я Шчарбіцкіх са Слабады стала прызёрам абласнога конкурсу "Сямейнае гняздзечка".

 

Штогод павялічваецца ўзровень навукова-метадычнага забеспячэння ўстаноў дашкольнай адукацыі. Пры гэтым ёсць праблемы з іх забеспячэннем сродкамі навучання і цацкамі. У мінулым навучальным годзе гульнявога абсталявання закуплена на 48,6 млн. рублёў.

 

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ў 2013-2014 навучальным годзе з'яўляюцца стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці, фарміраванне здароўезберагаючай сістэмы дашкольнікаў, забеспячэнне якасці дашкольнай адукацыі праз павышэнне адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў, выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій; умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

 

У мінулым навучальным годзе школу закончыла 2460 вучняў, з іх атэставана 2055. Высокі ўзровень абучанасці маюць 5,4%, дастатковы — 27,4%, сярэдні — 36,7%, здавальняючы — 29,2%, нізкі — 1,3%. Калі працэнт школьнікаў, якія займаюцца на 7-10 застаўся нязменным — 32,8%, то колькасць дзяцей з сярэднім узроўнем павялічылася на 1,7%.

У мінулым навучальным годзе паспяхова закончылі навучанне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі дапушчаны да выпускных экзаменаў 251 вучань, на трэцяй ступені — 210. Добрыя вынікі паказаны па рускай, беларускай і замежнай мовах на трэцяй ступені, па беларускай мове і гісторыі Беларусі — на другой. 10 выпускнікоў (4,8%) узнагароджаны залатымі медалямі, 58 (27,6%) — пахвальнымі лістамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў. 14 (5,6%) уручаны пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

 

У мінулым навучальным годзе ахоп факультатыўнымі заняткамі склаў 95,5%. Больш палавіны вучняў выбіраюць прыродазнаўча-матэматычны напрамак. На базе СШ №2 і №3, Дзісенскай і Дварнасельскай школ дзейнічала 21 група міжшкольных факультатыўных заняткаў па беларускай і рускай мовах, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, геаграфіі, працоўным навучанні, хіміі і гісторыі. Анкетаванне засведчыла, што вучні ўсвядомлена выбіраюць факультатыўныя заняткі.

Па запытах бацькоў і вучняў у школах было адкрыта 39 груп па дадатковым навучанні па асобных прадметах, падрыхтоўцы да тэсціравання на платнай аснове.

 

13 пераможцаў раённага этапа алімпіяды былі запрошаны ў вобласць. Яны атрымалі 5 дыпломаў: першай ступені — па гісторыі, другой — па хіміі і аблугоўваючай працы, трэцяй — па абслугоўваючай працы і нямецкай мове. Ігар Кандратовіч прымаў удзел у рэспубліканскім этапе. Тым не менш работа ў гэтым напрамку павінна ажыццяўляцца на больш высокім узроўні, патэнцыял для гэтага ёсць.

На раённую навукова-практычную канферэнцыю вучняў "Крок у будучыню" было прадстаўлена 45 работ з 16 школ па чатырох напрамках. Па рашэнні журы 26 школьнікаў узнагароджаны дыпломамі.

 

Захоўваецца станоўчая тэндэнцыя паступлення выпускнікоў у ВНУ, сёлета — 44,8%, у сярэднія спецыяльныя — 29%, прафесійна-тэхнічныя ўстановы — 21,9%. Чакалася, што 66,8% выпускнікоў базавай школы пойдуць у 10-ы клас, 9,6% паступілі ў каледжы, 23,6% — у вучылішчы.

 

У новым навучальным годзе педкалектывам трэба забяспечыць правядзенне эфектыўнай і якасна абноўленай прафарыентацыйнай работы, якая прадугледжвае фарміраванне ўсвядомленага выбару вучнямі будучай прафесіі.

Надавалася ўвага развіццю інтэгрыраванага навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Работа метадычнай службы была накіравана на ўдасканаленне сістэмы кіравання бесперапыннай адукацыі педагогаў, развіццё прафесійных кампетэнцый, павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню настаўнікаў, забеспячэнне якаснай рэалізацыі палажэнняў закона аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, пашырэнне сферы інфармацыйных тэхналогій, прапаганду перадавога вопыту. Сетка метадычнай службы ў мінулым навучальным годзе налічвала 53 фарміраванні. Працягвалася дзейнасць апорных устаноў адукацыі па навучальных прадметах, розных напрамках дзейнасці. Выкарыстоўваліся нетрадыцыйныя майстар-класы, інтэрактыўныя семінары, метадычны фестываль, панарамы адкрытых заняткаў, эстафеты з вопыту работы і інш. Вялікую цікавасць у педагогаў выклікаў рэспубліканскі семінар-акцыя "Настаўнік года—адукацыі Міёрскага раёна". Ён праходзіў у верасні 2012 года на базе СШ №3 і ахапіў больш за 250 выкладчыкаў. Плённым аказалася супрацоўніцтва з членамі клуба "Крыштальны журавель".

 

На базе раёна летась прайшоў абласны семінар намеснікаў начальнікаў аддзелаў адукацыі. Актыўна працягвалася работа ў рамках праграмы "Зялёныя школы". Ужо сёлета праведзена раённая выстава-конкурс матэрыялаў з вопыту работы настаўнікаў пачатковых класаў па ўдасканаленні арфаграфічнай пільнасці ў вучняў, на яе прадстаўлены 60 матэрыялаў з 21 установы адукацыі. У статусе абласных інавацыйных пляцовак працягвалася дзейнасць творчых праектаў "Апрабацыя мадэлі інавацыйнай педагагічнай сістэмы "Школа экалагічнай культуры" ў Чапуках і "Менеджмент выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйнай установе ў СШ №2.

  Матэрыялы з вопыту работы СШ №2 па грамадзянска-патрыятычным выхаванні накіраваны на рэспубліканскую выставу "Я — грамадзянін Беларусі".

У раёне рэалізоўвалася 16 творчых (даследчых) праектаў.

У новым навучальным годзе плануецца завяршэнне абласнога творчага праекта на базе СШ №2, арганізацыя інавацыйнай дзейнасці абласнога ўзроўню на базе СШ №3, Дзісенскай, Новапагосцкай і Чапукоўскай школ, 16 пляцовак раённага ўзроўню.

 

У мінулым навучальным годзе павысілі кваліфікацыйную катэгорыю 42 педагогі, атэставана камісіяй аддзела адукацыі 17, а ва ўстановах адукацыі — 25. Вышэйшая катэгорыя прысвоена 6 настаўнікам, першая — 20, другая — 16.

Цяпер 35,6% педагогаў маюць вышэйшую катэгорыю, 42,8% — першую, 10,5% — другую.

Высокую актыўнасць у метадычных мерапрыемствах праяўляюць настаўнікі школ райцэнтра, Дзісенскай, Туркоўскай, Новапагосцкай і Дварнасельскай школ, вырасла актыўнасць педагогаў. Шмат выкладчыкаў займаецца даследваннямі ў Туркоўскай, усіх Міёрскіх, Дзісенскай, Чапукоўскай, Язненскай, Павяцкай, Новапагосцкай, Узмёнскай, Дварнасельскай школах. Як вынік, 45 работ прадстаўлены на раённую навукова-практычную канферэнцыю "Крок у будучыню", даследванні трэцякласніцы Паліны Івашчук з Дзісны (кіраўнік Валянціна Яўгенаўна Івашчук) адзначана дыпломам першай ступені ў абласным конкурсе.

СШ №1, №3, Чапукоўская і Дзісенская школы прынялі ўдзел у абласным фестывалі міжкультурных камунікацый і адзначаны дыпломамі. 84 педагогі ўдзельнічалі ў абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Актывізавалася прапаганда перадавога вопыту ў сродках масавай інфармацыі.

 

У рэйтынгу па якасці метадычнай работы за 2012 год на першым месцы па суме балаў сярод гарадскіх школ-СШ №3, сярод сельскіх — Новапагосцкая, сярод базавых Слабадская. І ўсё ж прапаганда эфектыўнай педагагічнай практыкі патрабуе працягу і актывізацыі. Адной з важных задач у новым навучальным годзе будзе абагульненне вопыту ў сувязі з неабходнасцю пацвярджэння вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Асаблівасцю новага навучальнага года ўз'яўляецца вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні, павелічэнне нагрузкі настаўніка да 20 гадзін, напаўняемасць 1-5, 10 класаў 24 навучэнцамі ў гарадах і 5 — на вёсцы.

Эфектыўным інструментарыем навучальнага працэсу становяцца камп'ютарныя тэхналогіі. 21 установа адукацыі падключана да высокахуткаснага інтэрнэта.

 

Праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы педагагічных кадраў да сертыфікацыі. Ва ўсіх установах адукацыі створаны і папаўняюцца медыятэкі. Раённыя семінары, заняткі метадаб'яднанняў па навучанні работы з паступіўшымі электроннымі сродкамі і камп'ютарнымі праграмамі далі высокі вынік: 76% настаўнікаў сістэматычна выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі ў выкладанні прадметаў. Выкладчыкі ўдзельнічаюць у раённых і абласных конкурсах. Масава прадастаўлялі метадычныя распрацоўкі СШ №2, Дзісенская і Мікалаёўская школы. У гэтым навучальным годзе вучоба настаўнікаў будзе накіравана на выкарыстанне адукацыйных магчымасцей сэрвісу Web.2.0.

18 устаноў адукацыі раёна маюць свае веб-сайты.

 

У мінулым навучальным годзе былі створаны ўмовы для арганізацыі свабоднага часу вучняў. У 18 установах працавалі 123 аб'яднанні па інтарэсах для 1640 школьнікаў — занятасць 66%. 18 аб'яднанняў працавалі ў 9 школах па вечарах, 56 гурткоў у 18 школах дзейнічалі ў выхадныя дні. Адукацыйны працэс Цэнтра дзяцей і моладзі быў арганізаваны на ўласнай базе, у філіялах у Дзісне, школах райцэнтра, Язна, Дзісны, Паташні і Даўгінава. Праводзіліся шматлікія акцыі і конкурсы, многія ў рамках Дзён здароўя. У капілцы раёна дыпломы і граматы абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы з'ўляецца прафілактыка супрацьпраўных паводзін, фарміраванне грамадзянскасці.

У гэтым навучальным годзе неабходна пашыраць сетку заняткаў па інтарэсах, актывізоўваць дзейнасць клубаў, у тым ліку ў вячэрні час.

 

Вялікі выхаваўчы патэнцыял мае арганізацыя працы і адпачынку школьнікаў. У мінулым навучальным годзе ў прышкольных лагерах з дзённым знаходжаннем прайшлі аздараўленне 450 вучняў. У першую змену летам дзейнічала 16 прышкольных лагераў, лагер працы і адпачынку ,12 перасоўных турыстычных палаткавага тыпу. Усяго за лета аздароўлена 1078 дзяцей (44%).

Сектар аховы дзяцінства праводзіць работу па ахове правоў дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, жывуць у нядобранадзейных сем'ях.

Задачы новага навучальнага года не менш значымыя, чым тыя, што вырашалі ў папярэднім. Толькі сумесныя намаганні, творчы падыход, адказнасць кожнага педагога забяспечаць эфектыўнасць і выніковасць адукацыйнага працэсу.

 

У раённым этапе алімпіяды прынялі ўдзел 253 вучні, сама больш па рускай і беларускай мовах, матэматыцы, біялогіі і абслугоўваючай працы. 93 з іх адзначаны дыпломамі. Добрыя вынікі паказалі навучэнцы СШ №2, №3, Туркоўскай і Дварнасельскай школ.

У рамках праграмы "Здольныя дзеці" вучні ўсіх школ прымалі ўдзел у 13 інтэлектуальных конкурсах і дыстанцыйных алімпіядах, па выніках якіх атрымалі 12 дыпломаў першай ступені, 21 — другой, 76 — трэцяй, занялі 2 першыя месцы, 4 — другія і 6 трэціх. Найбольшай актыўнасцю вызначаліся вучні СШ №1 і №2, Дзісенскай, Мілашоўскай, Мікалаёўскай і Слабадской школ.

 

1 ліпеня адбылося аб'яднанне аддзела адукацыі і аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму. Важнейшым напрамкам нашай дзейнасці з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя вучняў. Для папулярызацыі гульнявых відаў спорту была арганізавана работа 85 факультатыўных заняткаў спартыўнай накіраванасці, 41 секцыі, 17 гурткоў, 10 груп. Варта адзначыць арганізацыю занятасці вучняў у СШ №2 і №3, Дзісенскай, Дварнасельскай, Новапагосцкай, Перабродскай, Павяцкай, Туркоўскай, Узмёнскай школах. Па выніках абласной спартакіяды зборная раёна заняла 6 месца.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.