19 сентября - День информирования в Узменском сельсовете

 У пятніцу, 19 верасня, Дзень інфармавання ахопіць тэрыторыю Узмёнскага сельсавета.

Асноўная тэма, якую абмяркуюць у працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства, – «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды». Таксама ў цэнтры ўвагі генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ход сельскагаспадарчых работ, сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, выкананне патрабаванняў Дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» і інш.

Кіраўнік раёна Аляксандр Ярахновіч правядзе сустрэчу з насельніцтвам ва Узмёнскім СДК з 8.30, а з 9.00 да 10.00 – прыём грамадзян ва Узмёнскім сельвыканкаме. 

0 комментариев

Добавить комментарий