Серию встреч "Психологическое благополучие подростков" проводит педагог-психолог Зинаида Равецкая

 Праблемы вырашальныя. На гэтым акцэнтуе ўвагу вучняў сярэдніх і старэйшых класаў педагог-псіхолаг раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Зінаіда Равецкая. Ва ўстановах адукацыі праходзіць серыя сустрэч на тэму «Псіхалагічны дабрабыт падлеткаў».

Ослік пайшоў з двара і выпадкова ўпаў у пусты калодзеж. Выбрацца не змог, пачаў клікаць на дапамогу. Аднак гаспадар вырашыў і ад старой жывёлы пазбавіцца, і непатрэбны калодзеж закапаць. Сабраў вяскоўцаў, разам пачалі кідаць уніз зямлю. Ослік падмінаў яе капытамі пад сябе і такім чынам змог выбрацца. Такую прытчу расказвае псіхолаг школьнікам.

Сэнс яе ў тым, што жыццёвыя цяжкасці, калі не ўпадаць у адчай і шукаць рэсурсы для іх вырашэння, робяць нас мацней. Гэта прыступкі да поспеху і дасягненняў, – адзначае Зінаіда Феафанаўна.Сустрэчы ў школах запланаваны ў рамках месячніка па прафілактыцы суіцыданебяспечных паводзін сярод непаўналетніх, што праходзіць з 10 верасня па 10 кастрычніка. Акцэнт у размовах з дзецьмі на канструктыўны падыход да пераадольвання складанасцяў.

Разам з псіхолагам вучні даюць азначэнне паняццю «псіхалагічны дабрабыт», разважаюць, наколькі важна клапаціцца пра свой эмацыянальны стан.

Усе эмоцыі важныя, і іх неабходна пражываць, – падкрэслівае Зінаіда Феафанаўна. – Разам з тым важна не «тануць» у суме ці адчаі. Трэба ўмець знаходзіць выйсце з негатыву.

Псіхолаг прапаноўвае школьнікам свайго роду псіхалагічную падушку бяспекі. У ліку рэкамендацый прагулкі на свежым паветры, фізічная актыўнасць, жывыя стасункі з блізкімі і сябрамі, выкананне рэжыму дня, чытанне кніг.

Таксама дзецям нагадваюць адрасы псіхалагічнай дапамогі. У іх ліку платформы kids.pomogut.by і Talk2ok.by. Апошняя створана Інстытутам псіхалогіі БДПУ імя М. Танка з мэтай аказваць падтрымку падлеткам і іх бацькам. Дарэчы, самастойна звяртацца па псіхалагічную дапамогу можна з 14 гадоў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий