Авторизация
 

У Міёрскім ТЦСАН прайшла сустрэча да Сусветнага Дня папярэджання самагубстваў

 Псіхолаг пырскае абмакнутым у фарбу пэндзлікам – на белых лістках паперы з’ўляюцца каляровыя кропелькі. Што з імі рабіць, вырашаюць удзельнікі. Дробныя плямкі хутка павялічваюцца ў памерах. Простае практыкаванне наглядна дэманструе, як мы ператвараем нязначныя складанасці ў праблемы буйнога маштаба, і яны здаюцца невырашальнымі.

 

Зацягнутыя канфлікты, складаныя сітуацыі, якія здаюцца безвыходнымі, часам маюць трагічны фінал. Не знайшоўшы з іх выйсця, чалавек вырашае пайсці з жыцця. Складаную і важную тэму закранула псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зінаіда Равецкая на сустрэчы з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Мерапрыемства праходзіла ў рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» і прысвячалася Сусветнаму дню папярэджання самагубстваў, што адзначаецца 10 верасня.

 
За круглым сталом разважалі, што прымушае чалавека адабраць у сябе самы каштоўны дар – уласнае жыццё. Адзінота, адчуванне сябе непатрэбным, адсутнасць узаемаразумення з блізкімі, складанасці ў зносінах… Прычын шмат. Вывад адзін – папярэдзіць трагічную памылку.
Як слушна заўважыў адзін з удзельнікаў, усё пачынаецца з думкі. Шмат гаварылі пра тое, як настройваць сябе на пазітыў і спраўляцца з нервова-псіхалагічным напружаннем. Перш-наперш трэба навучыцца пераключаць увагу. Варыянты розныя і даступныя: паслухаць прыемную музыку, прагуляцца ў парку ці выправіцца на ціхае паляванне ў лес, пачытаць кнігу ці пракаціцца з ветрыкам на веласіпедзе. Або, напрыклад, парваць газету на шматкі, зрабіць з іх камячкі і кідаць у сметніцу. Кожны выбірае для сябе эфектыўны спосаб пазбавіцца ад гневу, маральна адпачыць.

 
– Важна разумець, што жыццё – не толькі белая паласа. Здараюцца цяжкасці. Яны павінны нас загартоўваць, рабіць больш вынослівымі, – заўважыла Зінаіда Феафанаўна. – Праз нечалавечыя пакуты прайшлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і здабылі Перамогу. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі ўдзельнічаюць у Паралімпійскіх гульнях і падымаюцца на п’едэстал. Праз пераадольванне сябе і сваіх слабасцяў мы становімся мацней.

 
 Кожная сітуацыя мае станоўчыя і адмоўныя бакі. Прыгадалі літаратурнага персанажа Рабінзона Круза. Апынуўшыся адзін на востраве, ён не паддаўся маркоце і змог уладкаваць свой быт.
– Мы з вамі не на бязлюдным востраве. Побач ёсць людзі, да якіх можна звярнуцца за дапамогай і падтрымкай, – заўважыла псіхолаг.
Успомнілі Скарлет Охара з рамана «Унесенные ветром». «Я падумаю пра гэта заўтра», паўтарала ў складаных сітуацыях гераіня. Загадзя не панікаваць і не рабіць паспешных вывадаў вучыць прыказка «утро вечера мудренее».

 
У маштабах Сусвету жыццё чалавека – кароткае імгненне, заўважылі падчас дыялогу. Важна напоўніць яго самым каштоўным: любоўю і радасцю, шчырымі зносінамі з блізкімі людзьмі, добрымі справамі, цікавымі заняткамі. Чалавеку гэта пад сілу. Мы адзіныя з усіх насельнікаў зямлі, хто можа быць архітэктарамі ўласнага лёсу.

 

Падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі» ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Пра каштоўнасць жыцця і вырашальнасць праблем псіхолаг Зінаіда Равецкая гутарыла з дзесяцікласнікамі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. У сустрэчы прыняла ўдзел старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Ганна Ліскова. Агучыла штогадовую статыстыку выпадкаў суіцыду ў раёне, адзначыла каштоўнасць і ўнікальнасць кожнага жыцця, нагадала нумары тэлефона даверу, куды можна звярнуцца ў складанай сітуацыі.

 
Падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў падрыхтавалі выставу малюнкаў на тэму пажарнай бяспекі. Іх старанне адзначыў граматамі інспектар РАНС Дзмітрый Плотнікаў. Пад яго кіраўніцтвам прайшлі вучэнні па эвакуацыі. Правёў гульнёвую праграму па правілах бяспекі, падчас якой разбіралі экстраныя сітуацыі і вызначалі, у якую службу трэба тэлефанаваць, уручыў памятныя лістоўкі.
Участковы інспектар міліцыі Васіль Быкаў азнаёміў са статыстыкай правапарушэнняў у горадзе. Нагадаў правілы паводзін у грамадскіх месцах, патлумачыў, за што можна панесці адміністрацыйную адказнасць.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта