У чацвер Дзень інфармавання ахопіць Перабродскі сельсавет

 У чацвер, 19 кастрычніка, Дзень інфармавання ахопіць Перабродскі сельсавет. Асноўнай тэмай для абмеркавання ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства стане сацыяльная бяспека, яе асноўныя прынцыпы і прыярытэты.

Таксама ў цэнтры ўвагі сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, стан вытворчага траўматызму ў арганізацыях за дзевяць месяцаў года, выкананне патрабаванняў Дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Раскажуць вяскоўцам пра рэспубліканскую акцыю «За бяспеку разам» і захаванне пажарнай бяспекі, папярэджанне сексуальнага гвалту і эксплуатацыі ў адносінах да непаўналетніх, супрацьдзеянне кіберзлачынствам.
З 11.00 да 12.00 старшыня райвыканкама Сяргей Алегавіч СЯМЁНЫЧАЎ правядзе прыём грамадзян у Перабродскім сельвыканкаме, а ў 12.30 сустрэнецца з працоўным калектывам санаторыя «Расінка».

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.